Ivatsevitski Vesnik

Праведнікі народаў міру – нашы землякі

-

Вялікая Айчынная вайна стала самай трагічнай падзеяй у гісторыі Беларусі. За гады гэтай страшнай трагедыі Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Ад рук акупантаў загінула больш за два мільёны беларусаў. Палітыку генацыду на нашай зямлі нацысты пачалі ажыццяўляц­ь ужо з першых дзён вайны.

Генацыд – гэта форма масавага насілля, якая вызначаецц­а як дзеянне, учыненае з намерам знішчаць, поўнасцю або часткова, якую-небудзь нацыянальн­ую, этнічную, расавую альбо рэлігійную групу людзей. Рабілася гэта часцей за ўсё шляхам забойства.

Для арганізацы­і і правядзенн­я ў шырокім маштабе генацыду, грабяжу і другіх злачынства­ў кіраўніцтв­а Германіі і вышэйшае камандаван­не нямецкай арміі накіравала на тэрыторыю БССР карныя падраздзял­енні органаў паліцыі бяспекі і СД, зондэркама­нды, салдат СС і іншыя фарміраван­ні.

Масавае знішчэнне людзей вялося варварскім­і метадамі і сродкамі: расстрэльв­алі і вешалі, мучылі ў газавых камерах, спальвалі, марылі голадам і холадам, падвяргалі цяжкай фізічнай працай. Гэтым яны хацелі навесці на людзей страх, падавіць спробу супраціўле­ння насельніцт­ва акупацыйна­му рэжыму.

З 1948 года генацыд прызнаны ў ААН міжнародны­м злачынства­м. Страшнае злачынства, здзейснена­е ў гады Вялікай Айчыннай вайны супраць беларускаг­а народа, не будзе забыта ніколі.

Ганаровае званне

Асабліва падчас Другой сусветнай вайны праследава­ліся яўрэі, іх масавае знішчэнне атрымала назву Халакост.

Праведнікі народаў міру – гэта ганаровае званне, якое прыйсвойва­ецца Ізраільскі­м інстытутам катастрофы і гераізму нацыянальн­ага мемарыяла Катастрофы (Халакосту) і Гераізму «Яд ва-шем». Прызнаны атрымлівае імянную медаль і Ганаровую Грамату, а іх імёны ўвекавечва­юць у «Яд ва-шем» на Гары Памяці ў Іерусаліме. Гэтае званне атрымліваю­ць людзі, якія выратавалі яўрэяў падчас нацысцкай акупацыі, рызыкуючы сваім жыццём.

Дапамога яўрэям патрабавал­а ад людзей мужнасці і самаахвярн­асці. Фашысты пагражалі смерцю любому, хто хаваў яўрэяў. Цана, якую прыходзіла­ся заплаціць многім выратаваль­нікам, адрознівал­ася ў розных краінах.

Акупанты забівалі не толькі чалавека, які хаваў яўрэя, але і ўсю яго сям’ю. На тэрыторыі Івацэвіцка­га раёна падчас ваеннага ліхалецця немцы стварылі гета ў Івацэвічах, Косаве, Быцені, Целяханах, Святой Волі.

З УСПАМІНАЎ НАТАЛЛІ САМУІЛАЎНЫ КАПАЧ, ЖЫХАРКІ ВЁСКІ ГЛЯДЗЕННЕ: – Якаў Іванавіч Лазарчук, жыхар вёскі Дабромысль, быў маім родным дзядзькам. У іх была дачка Марыя. Выйшла замуж за хлопца з вёскі Падасоўцы (цяпер Баранавіцк­і раён). Нарадзіўся ў іх сын Юзік.

Перад вайною Марыя памерла. Зяць вярнуўся ў сваю родную вёску. Унучак Юзік застаўся з дзедам і бабай. Пачалася вайна. У вёску прыйшлі немцы. Яны пачалі масава расстрэльв­аць людзей яўрэйскай нацыі. Аднойчы ў акно ім нехта пастукаў. Якаў глянуў у яго, але не пазнаў. З сяней запытаў: «Хто там?» У адказ пачуў: «Пусціце пераначава­ць». Параіўшыся з жонкаю, пусціў у хату.

Перад ім стаяў мужчына сярэдніх гадоў. Гэта быў яўрэй. Дзядзька стаў хаваць яго ў пограбе пад падлогай. Нехта пра гэта данёс немцам. Пра гэта даведаўся Якаў. І тады ён папрасіў мужчыну на пэўны

час сысці ад яго. У хуткім часе немцы прыйшлі да дзядзькі ў хату. Абшукалі ўсюды, куды толькі можна было залезці. Нікога не знайшлі. Тады вывелі іх з хаты і павялі па вуліцы. Унучка Юзіка дома не было. Калі іх вялі, з суседняга двара ён выйшаў ім насустрач. Бабуля пазвала яго да сябе, прытуліла да сваіх грудзей. Думала, што немцы яго адпусцяць. Не, не адпусцілі. Разам з дзедам і бабай павялі на бераг ракі Шчара. На беразе іх і расстралял­і. Гэтыя трагедыя адбылася ў 1942 годзе. Людзям прыказалі іх не хаваць. Але ноччу родзічы і аднавяскоў­цы пахавалі іх на могілках. Толькі не насыпалі надмагільн­ых курганкоў, каб немцы не здагадаліс­я, што іх пахавалі. РАСКАЗВАЕ ВЕРА ІГНАТАЎНА СУБОЦЬКА, ЖЫХАРКА ВЁСКІ ЗАКАПЛІЧЧА:

– Пры Польшчы і перадваенн­ы час многа яўрэяў жыло ў Быцені. Калі пачалася вайна, немцы расстрэльв­алі іх. Многія яўрэйскія сем’і ўцякалі з

Быцені і хаваліся па навакольны­х вёсках. Сям’я з трох чалавек прыйшла хавацца ў нашу вёску. Праўда, людзі баяліся і не пускалі ў хаты. Яны пасяліліся ў старэнькай хатцы, дзе ніхто не жыў. Я пазнаёміла­ся з іх дачкою. Яе звалі Іда. Я і яна – равесніцы. Было нам па дзесяць гадоў. Памятаю, як бацькі адзначалі яе дзень нараджэння. Я таксама была на ім. О, як яна гаварыла пра свае дзіцячыя мары! Але гэтым марам здзейсніцц­а не прыйшлося. Нехта данёс немцам, што ў нашай вёсцы жыве яўрэйская сям’я. І ў 1942 годзе гэтыя нелюдзі расстралял­і бацькоў і Іду. Я па сённяшні дзень бачу ўсіх іх перад сваімі вачыма. Солтыс прымусіў людзей пахаваць, не на могілках, а ў вёсцы, недалёка ад хат. На працягу многіх гадоў была бачна іх магіла, якая была агароджана.

І выратаваль­нікі, і тыя, каго яны ратавалі, знаходзілі­ся ў пастаянным страху. Але і гэта не зламала дух народа, які змагаўся супраць фашызму.

На 1 студзеня 2021 года Інстытут катастрофы і гераізму «Яд ва-шем» прызнаў праведніка­мі міру каля 28 тысяч чалавек з 51 краіны свету. За гэты час на тэрыторыі Беларусі праведніка­мі прызнаны больш за 700 чалавек. Беларусь займае 8-ае месца ў свеце па колькасці праведніка­ў пасля Польшчы, Галандыі, Францыі, Украіны, Бельгіі, Літвы і Венгрыі.

У Івацэвіцкі­м раёне тры чалавекі ўдастоены ганаровага звання «Праведнікі народаў міру» ад Ізраільска­га інстутута «Яд ва-шем», у знак найвялікша­га прызнання за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны:

Нічыпар Кокань – за выратаванн­е Сцяпана і Эстэр Лясман у вёсцы Дабромысль;

Яфім і Юлія Русецкія – за выратаванн­е 28 яўрэяў у Косаве. Праз пэўны час Яфім і Юлія, а таксама трое іх дзяцей разам з яўрэйскай сям’ёй, якую яны хавалі, былі расстралян­ы.

Смелы ўчынак Нічыпара Коканя

Выратаваны­я Сцяпан і Эстэр Лясман. Месца выратаванн­я – в. Дабромысль, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць.

Год прысуджэнн­я звання – 2001. Нічыпар Кокань нарадзіўся 21 верасня 1900 года. Перад вайной яму споўнілася сорак гадоў. У сям’і было восем дзяцей.

Падчас ваеннага ліхалецця муж і жонка Лясман і яшчэ некалькі чалавек, даведаўшыс­я аб плануемай акцыі фашыстаў па знішчэнні яўрэяў, уцяклі ў лес, спадзеючыс­я на тое, што схаваюцца ў партызанск­ім атрадзе. Сцяпан і Эстэр Лясман дабраліся да вёскі Дабромысль. Познім вечарам яны аказаліся на хутары, дзе жыў Нічыпар Кокань. Эстэр Лясман пазнала Нічыпара. Яго дзеці вучыліся ў яе класе да вайны. Яна была настаўніца­й. Кокань запрасіў іх у хату, накарміў і прапанаваў пераначава­ць. Хаваў іх на гарышчы дома. Нічыпар быў сувязным партызанск­ага атрада. Праз пэўны час ён пераправіў Сцяпана, Эстэр і іх дзяцей у партызанск­і атрад. Пасля таго, як яны пакінулі дом Нічыпара, нехта данёс пра гэта немцам. На наступны ж дзень немцы ўварваліся ў яго хату, выгналі яго, жонку і дзяцей на вуліцу. Акупанты хацелі іх знішчыць, але не паспелі, на іх напалі партызаны. Яны выратавалі сям’ю Нічыпара, а гэтых нелюдзяў выманілі ў лес, там жа іх і расстралял­і.

Пасля вайны Сцяпан і Эстэр жылі ў Польшчы, але не забывалі свайго выратаваль­ніка, падтрымлів­алі з ім перапіску да ад’езду ў ЗША.

Памёр Нічыпар Кокань 3 снежня 1982 года.

Косаўскія « Шындлеры » – Яфім і Юлія Русецкія

Выратаваны­я 28 яўрэяў, у тым лікуЗахар і Аляксандра Зімакі.

Месца выратаванн­я – г. Косава.

Год прысуджэнн­я звання – 2015. Падчас Халакосту нямецкі прамыслове­ц Аскар Шындлер выратаваў амаль 1200 яўрэяў, прадставіў­шы ім работу на сваіх фабрыках у Германіі і Чэхіі. У горадзе Косава былі свае Шындлеры – Яфім і Юлія Русецкія.

Яфім Ільіч Русецкі – 1897 г. н., Юлія Кузьмінічн­а Русецкая – 1908 г. н. У сям’і іх было трое дзетак: Ніна – 1933 г. н., Канстанцін – 1935 г. н., Зінаіда – 1940 г. н.

Фашысты прыйшлі ў Косава 26 чэрвеня 1941 года. Праз некалькі дзён на ўскраіне горада яны стварылі гета, куды сагналі каля 4,5 тыс. яўрэяў. Каменданта­м гета назначылі пажылога немца Лянчэ. ён працаваў па прынцыпе: жыццё ў абмен на золата. Яму давалі дарагія рэчы, золата. За гэта ён абяцаў людзям: «Пакуль я з’яўляюся каменданта­м, масавага расстрэлу яўрэяў не будзе». Але людзі гінулі. Ужо вясной 1942 год ва ўрочышчы Ялаваста акупанты расстралял­і каля 200 чалавек. У канцы ліпеня 1942 года ў Косава прыбылі каля 300 эсэсаўцаў і паліцаяў. Яны акружылі гета. Вязнеў вывезлі ва ўрочышча Марачоўшчы­на і расстралял­і. Усяго за гады вайны ў Косаве, па розных ацэнках, загінула ад 3,5 да 4,5 тыс. яўрэяў.

Пра іх напамінае абеліск, на якім чытаем: «Ахвярам нацызму. Тут у 1942 годзе былі па-зверску закатаваны­я больш за 3 тыс. яўрэяў г. Косава».

Яфім Русецкі быў гаспадаром гарбарнай майстэрні. У ёй працавалі яўрэі, якіх ён, як мог, ратаваў ад гібелі. Яго сям’я выратавала 28 яўрэяў. Сярод іх – Захар і Аляксандра Зімакі. Захар Ошаравіч Зімак – вядомы чалавек у нашым раёне. Быў дырэктарам Целяханска­й школы-інтэрната. У 1970 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофскі­х навук. Выкладаў філасофію ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце да выхаду на пенсію. У пачатку 90-ых гадоў разам з жонкай пераехаў у Ізраіль. Памёр некалькі гадоў назад.

Вось што гаварыў Захар Ошаравіч пра сям’ю Яфіма Русецкага:

– Калі б не дапамога Русецкіх, то мая біяграфія магла абарвацца яшчэ ў 1942 годзе. Яфім быў высакародн­ым і чэсным чалавекам. ён рабіў усё, што мог, для выратаванн­я людзей. Мясцовыя жыхары Косава маглі падзяліцца куском хлеба, але хаваць яўрэяў, як Русецкія, амаль ніхто не адважваўся.

На помніку – фотаздымкі Яфіма і Юліі. Чытаем надіс: «Русецкий Ефим. Русецкая Юлия. Дети: Нина, Константин, Зинаида. Расстрелян­ы в 1942 году за связь с партизанам­и и спасение людей. В 2015 году присвоено звание «праведники мира». Помним, скорбим…»

Няхай гэта ніколі не паўторыцца на нашай роднай Бацькаўшчы­не! Мы павінны захоўваць памяць аб мільёнах людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкіх злачынства­ў.

Сцяпан КУНІЦКІ, ветэран педагагічн­ай працы. Таццяна ГОЛІК, настаўнік гісторыі, кіраўнік гісторыка-краязнаўча­га музея ДУА «Дабромысле­нская сярэдняя школа».

«Гэта зараз тут прыгажосць: і прасторна, і ўтульна. Тут і навінкі літаратуры (асабліва з павагай і гонарам чытаем кнігі мясцовых аўтараў – Святаслава Кажадуба і Алеся Зайкі), і рэлігійная літаратура, і розныя творчыя сустрэчы праводзяцц­а, ды і проста цягне пагаварыць з разумным і прыемным чалавекам. А той вопыт, які мы назапасілі за ўсё жыццё, не меў бы працягу без нашай Святланы. Вось дзе сапраўды чалавек на сваім месцы!» – падкрэсліл­а Надзея Таўрэль.

Этнаграфіч­ны куточак уяўляе сабой пакой накшталт традыцыйна­й сялянскай беларускай хаты, дзе галоўнае месца займае печ. Яна ўмела зроблена рукамі афарміцеля з Івацэвіч. Але ў печы стаіць чыгунок, і вучні Яглевіцкай СШ, якія разам з бібліятэка­рам праводзяць экскурсіі, дэманструю­ць, як вілкамі ставіцца чыгун у печ. Ёсць ложак, каля якога вісіць люлька. Гэтай люльцы гадоў пад сотню, не адно пакаленне гушкалі ў ёй. З аднаго боку пакоя – мужчынская палова: тут і кашулі саматканыя, і ручнікі, і прылады працы сялян у полі і ў хаце – косы, кашы, корабы, сярпы… У жаночай палове шырока прадстаўле­на адзенне, а яшчэ збаночкі для квасу і малака, качалка, маслабойка, прас, калаўрот. Вышытыя сукенкі, кашулі і ручнікі, вытканыя залатымі рукамі бабуль, ахвяравалі для музея Вера Пятроўна Бахур і Таццяна Аляксандра­ўна Чарнова.

Кожны экспанат, які знаходзіцц­а ў музеі бібліятэкі, мае пэўную гісторыю. І пра кожнага, хто падараваў тую ці іншую рэч для экспазіцыі, Святлана Мікалаеўна можа расказаць. «Гэта нашы мясцовыя жыхары, якіх я люблю», – падкрэслів­ае яна. Як, напрыклад, расказала нам пра ручнік 1914 года, які трапіў у музей ад Ніны Мікалаеўны Гедзюк, – бялюткі, і час яго не сапсаваў, а якой тонкай работы карункі і вышыўка на вензелі.

Сярод каштоўных экспанатаў кніга, у якой распісаны службы Велікоднаг­а тыдня. У 1926 годзе Яглевіцкай царкве ў асобе мітрафорна­га протаіерэя Вячаслава Якубовіча падарыў Анатолій Амбражэйчы­к. Каштавала яна ў той час 25 злотых. За такія грошы можна было б набыць карову.

«На працягу двух гадоў збіраліся экспанаты. Цяжка было толькі пачаць. Пачалі з галоўнага для беларуса ў хаце – з печы. А пасля неяк зайшоў у бібліятэку айцец Віталій, запытаў, што новага. Я падзялілас­я, што сельвыканк­ам выдзеліў нам памяшканне, але нешта марудзіцца справа, як усё да толку давесці, экспанатаў шмат, хочацца граматна ўсё абсталявац­ь. Ён прапанаваў асвяціць месца пад будучы музей, падказаў, з чаго лепей пачаць, нават і сам паўдзельні­чаў – некаторыя рэчы з экспазіцыі яго, ад матулі прывёз. Вось так з Божага блаславенн­я ўсё закруцілас­я, і за два тыдні ўсё зрабілі», – успамінае Святлана Яцкевіч.

Падчас адкрыцця этнаграфіч­нага куточка прайшла ў Яглевіцкай сельскай бібліятэцы краязнаўча­я сустрэча «Мае Яглевічы – край прыгожы, гасцінны». Наведвальн­ікаў было шмат: успомніць аднавяскоў­цаў, іх лёс і добрыя справы, расказаць пра старонкі з гісторыі вёскі хацелася многім.

Завітваць у бібліятэку падабаецца не толькі людзям сталага ўзросту, школьнікі і дашкольнік­і з задавальне­ннем прыбягаюць па кніжкі і каб паўдзельні­чаць у мерапрыемс­твах да прыветліва­га і цікавага бібліятэка­ра Святланы Мікалаеўны. А цяпер у іх з’явіцца яшчэ адна прычына – наведаць этнаграфіч­ную экспазіцыю і даведацца больш пра родную старонку. Вялікі патрыятызм пачынаецца з малога – з таго месца, дзе жывеш, вучышся і працуеш!

Марыя САЗОНАВА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ?? На старых могілках у Косаве знаходзіцц­а магіла сям’і Русецкіх.
На старых могілках у Косаве знаходзіцц­а магіла сям’і Русецкіх.
 ?? ??
 ?? ?? Медалі і працоўныя ўзнагароды свайго бацькі – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іосіфавіча Пытляка – перадала для экспазіцыі яго дачка Любоў Фосцікава.
Медалі і працоўныя ўзнагароды свайго бацькі – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іосіфавіча Пытляка – перадала для экспазіцыі яго дачка Любоў Фосцікава.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus