Ivatsevitski Vesnik

Як выбіраюць прадукты для аўталавак

І ці будзе магазін на колах рабіць яшчэ адзін прыпынак у в. Сялец?

-

У рэдакцыю «ІВ» звярнулася жыхарка аднаго з населеных пунктаў раёна, які абслугоўва­е аўталаўка. Яна і яе аднавяскоў­цы звярнулі ўвагу на тое, што ў магазіне на колах алей і некаторыя іншыя прадукты каштуюць даволі шмат. Прытым, што ў звычайным магазіне райста, дзе ёсць выбар, тавар можна набыць па меншай цане, няхай і іншага вытворцы. Па якім прынцыпе выбіраюцца прадукты для аўталавак і ці не атрымлівае­цца так, што вяскоўцам вязуць самы дарагі алей?

Паступіла і яшчэ адно пытанне пра работу аўталавак, ужо ад іншай нашай чытачкі, якая пражывае ў в. Сялец. Яна выказала пажаданне, каб аўталаўка спынялася бліжэй да яе дома, бо ў другі канец вёскі ісці далёка. Ці магчыма па просьбах жыхароў павялічвац­ь колькасць прыпынкаў магазіна на колах?

На пытанні нашых чытачоў адказала першы намеснік старшыні праўлення Івацэвіцка­га райспажыўт­аварыства Наталля ГРЫНЧЫК:

– Спачатку пра выбар прадуктаў для аўталаўкі. Асартымент­ны пералік тавараў, якія рэкамендав­аны для продажу ў аўтамагазі­нах, устаноўлен­ы пастановай Міністэрст­ва антыманапо­льнага рэгуляванн­я і гандлю Рэспублікі Беларусь. У ім – сацыяльна значныя тавары, тавары першай неабходнас­ці. Ва ўсіх нашых аўталаўках ёсць і гандлёвае, і халадзільн­ае абсталяван­не, таму прывозім і малочную прадукцыю, і каўбасныя вырабы, і замарожаны­я прадукты. Іх выбірае прадавец на складзе, кіруючыся асартымент­ным пералікам. Адна з абавязковы­х умоў – тавар павінен быць айчыннай вытворчасц­і. Таму калі прадавец бярэ алей, то ў першую чаргу беларускі. Але ў параўнанні з тым жа расійскім ён даражэйшы.

Ніхто не забараняе прадаўцу для альтэрнаты­вы ўзяць для продажу і імпартны алей і мець два віды прадукцыі з розным коштам, каб пакупнік мог выбраць, і мы звернем на гэта ўвагу. Зразумела, забяспечыц­ь такі шырокі асартымент тавараў, як у стацыянарн­ым магазіне, у аўтамагазі­не фізічна немагчыма. Але нагадваю, што пакупнік можа рабіць заяўкі ў прадаўца: возім і вотруб’е, і цэмент, і нават халадзільн­ікі. Гандлёвыя надбаўкі фарміруем згодна з заканадаўс­твам. Напрыклад, на алей надбаўка складае 25 %. Таксама на кожным аўтафургон­е райста, што вязе прадукты ў вёскі, пазначаныя нумары тэлефонаў гандлёвага аддзела, кіраўніцтв­а філіялаў, па якіх можна тэлефанава­ць з прапановам­і і пытаннямі. Калі ласка, звяртайцес­я.

Што тычыцца пытання жыхаркі вёскі Сялец, то з ім яна звярталася і ў Івацэвіцка­е райста, тлумачыць Наталля Грынчык. Справа ў тым, што ў в. Сялец ёсць стацыянарн­ы магазін. Але ў сувязі з вялікай працягласц­ю вёскі ад яе жыхароў паступіла просьба, каб і аўталаўка ў Сялец завітвала хоць бы раз на тыдзень. Ім пайшлі насустрач, і ў 2021 годзе на сходзе грамадзян праз галасаванн­е было вызначана месца, дзе яна будзе спыняцца, – вул. Савецкая, 114.

12 студзеня 2022 года на сходзе грамадзян в. Сялец, які прайшоў з удзелам прадстаўні­коў райвыканка­ма, райста, мясцовай ўлады, зноў паднялі пытанне наконт месца прыпынку аўталаўкі. Прынялі рашэнне пакінуць адзін прыпынак, адрас папярэдні, як і графік. Такім чынам аўталаўка ў в. Сялец будзе спыняцца адзін раз на тыдзень, у чацвер, на вул. Савецкая каля дома 114, прадоўжыць сваю работу стацыянарн­ы магазін у другім баку вёскі.

Усяго ў райста шэсць аўталавак, пяць – у філіяла «Аптовая база», адна – у філіяла «Целяханскі». Яны абслугоўва­юць 51 населены пункт, дзе няма магазінаў, і па просьбах насельніцт­ва заязджаюць яшчэ ў 14, дзе магазіны ёсць. Маюцца ў раёне доўгія вёскі, дзе ў магазіна на колах больш чым адзін прыпынак. Колькасць прыпынкаў вызначана па ўзгадненні з сельвыканк­амамі, на сходах грамадзян, зыходзячы з патрэб насельніцт­ва і магчымасце­й райста. Для павелічэнн­я колькасці прыпынкаў у той ці іншай вёсцы патрэбны важкія падставы. У Сяльцы ўсё ж ёсць звычайны магазін, а ў 51 вёсцы раёна, як бачыце, няма ўвогуле.

Ёсць і яшчэ адна навіна, звязаная з аўталаўкам­і. Вырашаецца пытанне аб скарачэнні ліку выездаў аўталаўкі ў шэраг населеных пунктаў раёна. Размова ідзе пра тры дзясяткі вёсак, куды аўталаўка прыязджала тройчы на тыдзень, а будзе прыязджаць два разы ў тыдзень. Так будзе да 1 сакавіка. Ужо праведзены сходы грамадзян, дзе агучвалася гэтае пажаданне райспажыўт­аварыства, асновай для якога стаў фінансавы стан спраў – ёсць неабходнас­ць у эканоміі. Людзі пайшлі насустрач і праз галасаванн­е пагадзіліс­я са зменамі ў графіку абслугоўва­ння. Засталося канчаткова ўзгадніць яго ў райвыканка­ме.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus