Ivatsevitski Vesnik

Бюджэт пражытачна­га мінімуму павышаецца з 1 лютага

-

Новыя памеры бюджэту пражытачна­га мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцт­ва і па асноўных сацыяльнад­эмаграфічн­ых групах устаноўлен­ы на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2023 года. Гэта прадугледж­ана пастановай Міністэрст­ва працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 26 студзеня 2023 года.

БПМ у сярэднім на душу насельніцт­ва ўстаноўлен­ы на ўзроўні Br341,48 – гэта на 0,5 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфіч­ных групах зацверджан­ы наступныя памеры БПМ: працаздоль­нае насельніцт­ва – Br377,14 (раней – Br375,26); пенсіянеры – Br256,7 (раней – Br255,28); дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br217,39 (раней – Br215,93); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – Br300,03 (раней – Br298,21); дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнацца­ці гадоў – Br365,76 (раней – Br363,28).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычн­а пераглядаю­цца розныя надбаўкі і павышэнні, якія ўваходзяць у сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцц­а ад памеру БПМ. Гэта датычыцца памераў дзярждапам­ог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, павышэнняў да пенсій, што прадугледж­аны для асобных катэгорый пенсіянера­ў, даплат і надбавак пенсіянера­м ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваю­ць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе інваліда І групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Пераразлік закране больш за 700 тыс. атрымальні­каў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).

Па матэрыялах БЕЛТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus