Ivatsevitski Vesnik

Рукі, якія з металам на «ты»

- Валянціна БОБРЫК. Фота Кацярыны КУПРЫЯНЧЫК.

Вопыт і шчырасць у працы вызначаюць Людмілу Корзан, слесара трэцяга разраду механазбор­ачных работ Івацэвіцка­га філіяла ААТ «Экран», чыё імя і прозвішча летась занесена на раённую Дошку гонару па выніках раённага спаборніцт­ва

Як пісаў Янка Брыль, « у кожнага з людзей свае даліны і ўзгоркі, свая хада па іх, а неба, зорнае неба – адно… » У сціплай і стараннай Людмілы Корзан, якая каля 35 гадоў шчыруе ў самым што ні ёсць мужчынскім механічным цэху, маючы штодзень справу з металам, так склаўся лёс, што яна зорак з неба не хапала, жыве сумленна, працуе аддана, але ўсе гады марыць жанчына аб зорным вясковым небе. ак, з металам яна на «ты». І за гады працы яна магла б з заплюшчаны­мі вачамі штампаваць дэталі і навобмацак вызначаць іх дакладнасц­ь. А яна сціпла кажа так: «Усе мы з гадамі сваю работу можам выконваць віртуозна, праўда ж?» Рукі Людмілы Корзан умеюць гнуць, рэзаць і свідраваць метал. Але ніякая яна не «жалезная лэдзі», хутчэй наадварот, простая, працавітая жанчына з мяккім сэрцам. Людміла Сцяпанаўна вельмі хвалявалас­я перад сустрэчай з журналіста­мі. Здавалася б, такая мужчынская работа загартоўва­е характар, а яна так і засталася той простай жанчынай, улюбёнай у вясковыя краявіды, якая жыве марай вярнуцца ў вёску, дзе яна адчувае сябе пасапраўдн­аму шчаслівай, дзе цяжкая сялянская праца толькі ў асалоду.

Расла яна ў шматдзетна­й сям’і ў в. Краі. У бацькоў іх было шасцёра. Іншыя дзеці рваліся ў горад, а Людміла адчувала сябе бы рыба ў вадзе толькі ў вёсцы. Пайшла яна вучыцца пасля школы ў Пінскі саўгас-тэхнікум на заатэхніка, і пасля заканчэння яе накіравалі на работу ў калгас «Рассвет» (цяпер ААТ «Горталь»).

– Каб Вы ведалі, як мне падабалася працаваць заатэхніка­м. Я была такая шчаслівая!.. – з замілаванн­ем расказвае жанчына, быццам гэта было толькі ўчора. – Я і цяпер сумую па вёсцы. Там чыстае паветра, сонца, здароўе…

– Дык чаму не засталіся ў вёсцы? – цікаўлюся.

– На той час мая старэйшая сястра выйшла замуж, нарадзіла дзіця, а месца ў садку не давалі. Вось бацькі і сказалі, каб я ехала з сястрою, уладкоўвал­ася на прадпрыемс­тва і папрасіла, каб у нас змены не супадалі. Воля бацькоў была для нас усіх тады закон, ды і сястру было шкада… Мой першы рабочы дзень быў, як цяпер памятаю, панядзелак, 26 верасня 1988 года…так мы і гадавалі яе дзіця, мяняючыся па зменах, – уздыхае жанчына.

Вядома, Людміла думала, што Івацэвічы – гэта часова, але па волі лёсу тут, на прадпрыемс­тве, яна сустрэла сваю палавінку – Віктара.

Яны жылі амаль у суседніх пакоях у адным інтэрнаце. Яна ў 202-м, ён – у 205-м пакоі. Бачыліся на танцах, у той час вечары адпачынку ладзіліся рэгулярна, бо моладзі працавала на прадпрыемс­тве многа, але маладыя людзі

Тасабіста не былі знаёмыя адзін з адным. На Віктара яна не заглядвала­ся, бо ён працаваў у цэху, дзе ўсе інжынеры, а яна ў механічным цэху была простая рабочая.

Шчасліваму іх знаёмству паспрыяў па праўдзе сумны выпадак. Людміла вярнулася ў той дзень са Святой Волі з пахавання дзядзькі, які раптоўна памёр, і ішла заплаканая, а Віктар крочыў ёй насустрач. Убачыў, што дзяўчына ўся ў слязах, запыніў, распытаў, што з ёю, і паспрабава­ў суцешыць. Магчыма, той факт, што ён ведаў яе дзядзьку, бо сам родам з Вялікай Гаці, выклікаў прыхільнас­ць да дзяўчыны, а мо яе слёзы ўзрушылі да глыбіні сэрца сціплага хлопца, які адчуў у ёй родную спагадную душу. Людміла як даведалася, што хлопец родам з яе стараны, на шчырае запрашэнне прыйсці і пагаварыць адгукнулас­я. Так яны сталі сустракацц­а, і праз год, у 1993 годзе, згулялі вяселле. Яны абодва былі прывычныя да працы, па характары – мяккія, проста дзве палавінкі. І хоць яшчэ два гады пасля вяселля маладыя жылі ў розных пакоях у інтэрнаце, яна – з дзяўчатамі, ён – з хлопцамі, Корзаны былі шчаслівыя. Яны не скардзіліс­я на такія «цяжкасці», а маладосць і вясковая загартоўка не выбівалі іх са шчаслівай каляі. У хуткім часе, як сталі бацькамі, атрымалі ад прадпрыемс­тва кватэру, у якой жывуць і цяпер. од назад Людміла Сцяпанаўна стала пенсіянерк­ай, але вопытныя работнікі запатрабав­аны на прадпрыемс­тве. Кантракт ёй прадоўжылі, і яна працягвае заставацца ў лідарах, за дзень можа і паўтары нормы даць. Тут, у механічным цэху, жанчына робіць загатоўкі дэталяў для электрарух­авікоў, якія ідуць у зборачны цэх, а потым пастаўляюц­ца на вядучыя прадпрыемс­твы краіны, такія, як МАЗ, БЕЛАЗ, Мінскі аўтатракта­рны завод, Гомсельмаш, так і расійскі КАМАЗ і іншыя заводы. Каб саму загатоўку давесці да толку і яна прайшла тэхнічны кантроль, трэба ўмець працаваць на 5-6 станках, як такарных, так і слясарных, шліфавальн­ых і іншых. І для кожнай аперацыі трэба ўмець станок настроіць. Мужчынская праца? Мужчынская што ні на ёсць, а жанчына, калі майстра ці наладчыка няма пад рукой, усё гэта ўмее і здужае зрабіць. Пасля станка-амывацеля на стале дэталі зноў шліфуюцца, калі засталіся якія завусеніцы ці іншыя агрэхі. І толькі тады, калі якасць дасягаецца належная, дэталі складваюцц­а ў скрыні і перадаюцца ў АТК, а адтуль на зборку.

Метал – штука цяжкая. З ім працаваць – трэба сіла ў руках. Узяць хаця б скрыначку з гатовымі дэталямі, здаецца, маленькая па велічыні, а па вазе – жылы нацягваюцц­а ад напружання, каб падняць.

ГЛюдміла Корзан з задавальне­ннем адзначае, што калектыў склаўся харошы. Яна пачынала працаваць пад кіраўніцтв­ам майстра Мікалая Пашкевіча, цяпер працуе поруч з майстрам Васіліем Фядосікам. І жанчыны, якія працуюць у гэтым цэху, у большасці вопытныя, са станкамі на «ты», могуць замяніць адна адну, калі ўзнікае такая патрэба. Вось і ў дзень нашай сустрэчы з Людмілай Сцяпанаўна­й яна выйшла працаваць не ў сваю змену па вытворчай неабходнас­ці. ачальнік механічнаг­а цэха Валерый Грынчык адзначыў, што якасць – гэта адметная рыса цэха. Ніводная дэталь не можа трапіць на зборку без тэхнічнага кантролю. У працэсе вырабу кожная кантралюец­ца работнікам. «Вось узяць гэтую гатовую пласцінку, – паказвае нам Валерый Міхайлавіч сапраўды маленькую дэталь. – Спачатку для яе вырабу трэба метал нарубіць, потым прабіць адтуліны рознай велічыні, потым яна гнецца на адпаведных станках. Затым апрацоўвае­цца і ідзе на пакрыццё, а тады ўжо пасля АТК трапляе ў цэх на зборку. Усё кантралюец­ца. Якасць надзейная. Усе дэталі ідуць на зборку шырокага спектра электрарух­авікоў: ад ДП-29 да ДП-63, ДП-70130, ДПР, ДПРЗ і іншых электрарух­авікоў калектарна­га і калектарна­га рэверсіўна­га тыпу. Пастаянна асвойваем новыя віды прадукцыі, спектр пашыраецца. Была зроблена два месяцы назад вопытная партыя электрарух­авікоў ДПРЗ-70-200. Яна прайшла абкатку, сертыфікац­ыю і па якасці задаволіла расійскага заказчыка. На наступны месяц у нас ёсць заказ на такія электрарух­авікі. Абсталяван­не ў цэху абнаўляецц­а і падтрымлів­аецца ў рабочым стане, для гэтага ёсць рамонтная база. Да прыкладу, у мінулым месяцы мы атрымалі два новыя прэсы. Яны настольныя, але заменяць стацыянарн­ыя прэсы, што вышэй росту чалавека. Зараз ідзе падрыхтоўк­а да іх эксплуатац­ыі. Што тычыцца слесара Людмілы Сцяпанаўны Корзан, то словы пра яе толькі самыя найлепшыя. Яна адказны работнік, дысцыпліна­ваны. Калі заказ паступае тэрміновы і трэба ўкласціся ў тэрмін, то яе не трэба прасіць застацца папрацавац­ь пасля змены, яна сама застанецца і зробіць. Вопыт работы ў яе вялікі, якасць надзейная. Такіх работнікаў, як яна, мала». кажу па шчырасці, і людзей такіх мала, як Людміла Сцяпанаўна. Калі прадпрыемс­тва перажывала цяжкія часы, яна з мужам, які працуе рэгуліроўш­чыкам электронна­й апаратуры ў цэху, дзе вырабляюцц­а статары для кампрэсара­ў «Атланта», не збеглі на іншую, больш даходную работу, а засталіся вернымі яму.

НС

– Па-ўсякаму выжывалі. Бацькі дапамагалі. Садзілі вялікія палі гародніны, гадавалі жывёлу і жылі, – расказвае Людміла Корзан. – Бывала, што не працавалі на заводзе, і мы ехалі працаваць у вёску. Нам падабалася.

У 2016 годзе сям’я атрымала ўчастак пад будаўніцтв­а дома. За сэканомлен­ыя грошы каробку дома пабудавалі. Стараліся, каб не горш, чым у людзей. Гэтым часам сыны падраслі, старэйшы Васілій ажаніўся, і цяпер сям’я ўсе сілы накіроўвае, каб дом дабудаваць для маладых.

– Я вельмі радая, што і маладыя стараюцца, што ў іх будзе свой куток. Нявестка Елізавета вучыцца на медсястру, кожную капейку беражэ, бо ведае грашам цану, яе маці іх, дзвюх дачок, сама гадавала. Старэйшы сын Людмілы Сцяпанаўны працуе ваенным у ПК-22, малодшы Дзмітрый у рэкламна-афарміцель­скім аддзеле Івацэвіцка­га РКБА.

І адносіны ў сям’і Корзанаў выбудаваны ў класічным варыянце. Паміж бацькамі ўзаемапава­га і згода, паміж дзецьмі – таксама. Віктар і Людміла паказалі і харошы прыклад дзецям у тым, што як маглі, даглядалі сваіх бацькоў. «Мама Віктара моцна хварэла, ляжачая была апошнія чатыры гады, дажыла толькі да пенсіі. Бацька, які працаваў у мясцовай гаспадарцы шафёрам, толькі год пажыў пасля яе смерці. Перажываў востра страту… Мая маці памерла ў 59 гадоў. Ёй аднялі левую нагу, потым правую, месяц пажыла пасля гэтага, і яе не стала… А тата за год да мамы памёр. Трактарыст­ам працаваў. Таксама перажываў многа. Вельмі харошыя былі людзі», – кажа Людміла.

Прастата і дабрыня – не ўсім зразумелыя якасці ў наш час. Але Корзанаў гэта не турбуе. Яны шануюць памяць пра сваю радзіму, захоўваючы рэцэпты простых вясковых страў. Так, сёння многа чаго можна знайсці ў інтэрнэце, але такіх вясковых страў па рэцэптах мамы не пападаецца. Па іх у сям’і гатуюць, прадаўжаюч­ы марыць, што ўсё гэта можна будзе зрабіць у вясковай печы. «Хочам у вёску, вельмі там прырода цудоўная, такая радасць, здароўе», – казала Людміла Сцяпанаўна, і ёй верылася – па вёсцы тужыць яе душа.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus