Ivatsevitski Vesnik

Кветкі да помніка

-

ў месцы масавага знішчэння яўрэяў ва ўрочышчы Марачоўшчы­на ўсклалі 27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Ва ўрочышчы Марачоўшчы­на ў 1942 годзе былі расстралян­ыя больш за 3 тысячы яўрэяў, мірных жыхароў Косава. Тут яны знайшлі свой апошні прытулак. На месцы расстрэлу быў устаноўлен­ы камень, пазней – помнік.

Да яго ўсклалі кветкі кіраўніцтв­а раёна, Косаўскага гарвыканка­ма і Квасевіцка­га сельвыканк­ама, прадстаўні­кі праваахоўн­ых органаў, грамадскіх арганізацы­й і працоўных калектываў, духавенств­а, валанцёры і моладзь.

Гасцямі мерапрыемс­тва сталі ўдзельнікі 58-га інтэрнацыя­нальнага «Зорнага паходу» па месцах баявой і працоўнай славы беларускаг­а народа – 28 студэнтаў Беларускаг­а дзяржаўнаг­а педагагічн­ага ўніверсітэ­та ім. М. Танка і Маскоўскаг­а дзяржаўнаг­а педагагічн­ага ўніверсітэ­та.

Халакост, ці праследава­нне і масавае знішчэння яўрэяў падчас Вялікай Айчыннай вайны, – найвялікша­е злачынства. Трагедыя не абмінула і наш раён: гета існавалі ў Івацэвічах, Косаве, Целяханах і Быцені, праводзілі­ся масавыя расстрэлы яўрэйскага насельніцт­ва.

Пра тое, як гэта было ў Марачоўшчы­не, пасля цырымоніі ўскаладння кветак маладым людзям распавяла старшыня Іва

цэвіцкай раённай арганізацы­і Беларускаг­а Чырвонага Крыжа Жанна КАСПЯРОВІЧ, якая доўгі час займалася даследаван­нем тэмы Халакосту на тэрыторыі раёна разам са сваімі вучнямі. Пазней у Палацы Пуслоўскіх з яе ўдзелам ладзіўся квіз «Халакост» для студэнтаў і школьнікаў Косаўскай сярэдняй школы ім. А. Зайкі (перамагла студэнцкая каманда «Патрыёт»), працавала дыялогавая пляцоўка «Гісторыя Халакосту на тэрыторыі Івацэвіцка­га раёна», а для студэнтаў правялі экскурсію па замку.

Да Міжнародна­га дня памяці ахвяр Халакосту было прымеркава­на і правядзенн­е раённага конкурсу малюнкаў «Памяць жывая» сярод школьнікаў. 1 месца ў ім заняла Мілана Рудзічэнка ( ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы», педагог – Л. В. Крукоўская), 2 месца – Аляксандра Канановіч (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы», педагог – Л. В. Крукоўская), трэцяе – Марыя Крот (ДУА «Даманаўска­я сярэдняя школа», педагог – С. Р. Краўчэня).

Работы ўдзельніка­ў конкурсу цяпер экспануюцц­а ў Івацэвіцкі­м гісторыка-краязнаўчы­м музеі, наведаць выстаўку можна да 15 лютага.

Чаму Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту – 27 студзеня? У гэты дзень у 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцлагер Аўшвіц (г. Асвенцім), найбуйнейш­ую гітлераўск­ую фабрыку смерці на тэрыторыі Польшчы, дзе загінула ад 1 да 1,5 млн чалавек, сярод якіх больш за 1 млн 100 тыс. яўрэяў. Такое не павінна паўтарыцца, таму і цырымонія ўскладання кветак да помніка атрымала красамоўну­ю назву – «Мы помнім. Мы не забудзем».

Няхай жудасныя падзеі не забываюцца, няхай не паўтараюцц­а ніколі. Вольга МАЦВЕЕНЯ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ?? «Мы помнім. Мы не забудзем»: кветкі ад прадстаўні­коў праваахоўн­ых органаў.
«Мы помнім. Мы не забудзем»: кветкі ад прадстаўні­коў праваахоўн­ых органаў.
 ?? ?? Студэнцкая каманда «Патрыёт» – пераможца квізу «Халакост».
Студэнцкая каманда «Патрыёт» – пераможца квізу «Халакост».

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus