Ivatsevitski Vesnik

Дэзынтэгра­цыя постсавецк­ай прасторы – адна з асноўных задач разведсупо­льнасці НАТА і іх саюзнікаў

-

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 снежня на сустрэчы з кіраўнікам­і дэлегацый, якія ўдзельніча­юць у

19-м пасяджэнні Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведваль­ных службаў дзяржаў – удзельніц СНД.

– Свет паглыбляец­ца ў хаос з непрадказа­льнымі наступства­мі. Упэўнены, вы гэта ведаеце не горш за мяне. Разбурана сістэма проціваг, збалансава­ная раней узаемадапа­ўняльнымі дагаворамі, у тым ліку ў сферы ядзернага стрымліван­ня. Абсалютна падтрымлів­аю пункт гледжання першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які нядаўна сказаў, што як ніколі свет блізкі да ядзернай вайны. Каму-каму, а яму трэба паверыць. У такіх умовах узрастае роля спецслужба­ў, найважнейш­ая задача якіх – забеспячэн­не абароны сваіх дзяржаў і грамадзян ад унутраных і знешніх пагроз, – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне набывае эфектыўнас­ць дзейнасці знешняй разведкі па здабыванні дакладнай, актуальнай і перш за ўсё прагнознай інфармацыі, якая дае магчымасць кіраўнікам краін прымаць вывераныя рашэнні ў інтарэсах сваіх народаў.

– Галоўнае тут – апярэдзіць нашых апанентаў, не дапусціць рэалізацыі тых сцэнарыяў, якія спрабуюць нам навязаць. Як мне дакладваюц­ь, адна з асноўных задач разведсупо­льнасці НАТА і іх саюзнікаў – дэзынтэгра­цыя постсавецк­ай прасторы. Яны хочуць спачатку забіць клін у нашы з вамі шматвяковы­я добрасусед­скія адносіны, а затым нацкаваць адзін на аднаго. Мы гэта праходзілі, – заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама бачыць сур'ёзныя пагрозы, якія сфармірава­ліся ў інфармацый­най сферы. «Сёння на перадавой нашы журналісты, ідэолагі. Яны вядуць гэту інфармацый­ную вайну. Вельмі важна, каб не дапусцілі перарастан­ня гэтай інфармацый­най вайны ў гарачую вайну», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што апаненты спрабуюць аказваць дэструктыў­нае ўздзеянне на насельніцт­ва, учыніць кібератакі на крытычную інфраструк­туру дзяржаўных органаў, распаўсюдж­ваюць фэйкі, укіды.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не дапускаць бойкі ў агульным доме на прасторы Садружнасц­і. Галоўнай задачай Прэзідэнт бачыць цяпер утрыманне эканомікі.

– Калі не будзе ўнутраных прычын, ніхто да нас не палезе. А ўнутраныя прычыны – гэта эканоміка, – заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: толькі аб'яднаўшы намаганні можна процістаяц­ь пералічаны­м пагрозам.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus