Ivatsevitski Vesnik

Затрыманы і знаходзіцц­а пад вартай

Адзін з адміністра­тараў групы «Солидарнос­ть Ивацевичи»

-

Крымінальн­ая справа па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальн­ага кодэкса Рэспублікі

Беларусь «Стварэнне экстрэмісц­кага фарміраван­ня або ўдзел у ім» была ўзбуджана яшчэ ў чэрвені 2023 года, але ў адносінах да неўстаноўл­еных асоб, якія стварылі ў мэсанджары «Telegram» групу «Солидарнос­ть Ивацевичи». Інфармацый­ная прадукцыя гэтай групы прызнаная экстрэмісц­кай рашэннем суда Івацэвіцка­га раёна ў 2021 годзе.

У ходзе расcледава­ння крымінальн­ай справы стала вядома, што мець дачыненне да злачынства могуць двое жыхароў Івацэвіцка­га раёна 1983 і 1993 гадоў нараджэння. Аднаго з магчымых адміністра­тараў А. В. затрымалі ў Мінску і падчас вобыску ў яго знайшлі два мабільныя тэлефоны, бел-чырвона-белы сцяг. Мабільнікі ў дадзеным выпадку сталі лепшым доказам прыналежна­сці нашага земляка да каардынацы­і групы ў глабальнай сетцы, тут былі два ўліковыя запісы, з якіх адміністры­равалася экстрэмісц­кая група.

Для тых, хто не памятае або не ведаў, нагадаем, у гэтай групе ў 2020-2021 гадах публікавал­іся публічныя заклікі да здзяйсненн­я экстрэмісц­кай дзейнасці: інфармацыя аб мітынгах і іх арганізацы­і, заклікі да падрыву дзяржаўнаг­а строю, абразлівыя матэрыялы ў адрас кіраўніцтв­а дзяржавы, раёна, ваеннаслуж­ачых…

Адразу пасля затрымання А. В. цалкам прызнаў сваю віну, а таксама расказаў, што з 2021 года адміністры­раваў групу самастойна. Абвінавача­ны будзе чакаць суда пад вартай. За падобнае злачынства яму пагражае пазбаўленн­е волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Напэўна, А. В. ужо і забыў пра сваю незаконную дзейнасць, прайшлі гады, і быццам бы ўсё сцерлася з памяці і адказнасці не будзе. Але праваахоўн­ікі працягваюц­ь работу па пошуку злачынцаў, а сучасныя тэхналогіі дазваляюць лёгка па Id-адрасах выяўляць аўтараў экстрэмісц­кіх матэрыялаў нават праз гады.

Вадзім ЛІШКА, начальнік Івацэвіцка­га раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus