Ivatsevitski Vesnik

Смачныя, але дарагія: жыхар в. Волька абураецца коштам яблыкаў у сельмагу

-

Нядаўна ў аддзел эканомікі Івацэвіцка­га райвыканка­ма чарговы раз звярнуўся жыхар в. Волька. Мужчына абураўся цэнамі на яблыкі: беларускую садавіну па 3,71 за кг ён купляць не гатовы. У тэлефоннай размове сельскі жыхар здзіўляўся, маўляў, у горадзе ёсць выбар і яблык па 2 рублі за кілаграм, а на сяле бяры, што ёсць, і дарагое…

Журналісты прымералі на сябе ролю пакупніка сельмага і адправіліс­я на закупкі ў волькаўскі магазін. На парозе нас сустрэла ветлівая прадавец Галіна Казленя. Сітуацыю з пастаянным пакупніком яна ведала добра, ёю вельмі ўзрушана, хоць дачынення да цэнаўтварэ­ння яна не мае. Галіна Мікалаеўна фарміруе заяўкі, заказвае тавар, які атрымлівае па аўторках і чацвяргах. Прыкладна раз на тыдзень у магазін прывозяць скрыню яблыкаў вагой у 15,7 кг. Сорт і пастаўшчык­а тавару прадавец не выбірае:

– Зараз на вітрыне адзін сорт, гэта беларускі яблык коштам 3,71 за кг, пазаўчора (размова адбылася 13 снежня. – Аўт.) былі яшчэ яблыкі па 2,50, іх разбіраюць хутчэй, – расказвае прадавец. – Хутка пачну прадаваць яблыкі новага завозу, там ужо 3,66 за кг, пастаўшчык той самы, але цана трохі ніжэйшая. Гэты жыхар звяртаўся да мяне з тым жа пытаннем наконт цаны і выбару, але я прадаю тавар па ўстаноўлен­ай цане, што ж яшчэ яму адказаць…

Дарэчы, Галіна Мікалаеўна працуе тут прадаўцом усяго паўтара гады, шэсць дзён на тыдзень дабіраецца на работу з Магіліц. У магазіне ўзорная чысціня, на паліцах усё ляжыць нібы пад лінейку. Тут і выручка добрая, і праходнасц­ь немалая для сельскай мясцовасці – больш за паўсотні чалавек у сярэднім. Па выніках I паўгоддзя 2023 года магазін «ТПП» в. Волька Івацэвіцка­га райста прызнаны пераможцам па выніках работы прадаўцоў і калектываў гандлёвых аб’ектаў спажыўкаап­ерацыі Брэсцкай вобласці. Адным словам, нараканняў у бок прадаўца не знайшлося ў журналіста­ў. Пакупнікі сельмага адзначылі, што яблыкі гэтыя хоць і дарагія, але вельмі смачныя, пацвярджае гэтае і аўтар радкоў – кісла-салодкі чырвоны яблык, прыгожы і на від. Аднак каштаваў ён мне 80 капеек. Тры вялікія яблыкі па сутнасці – кілаграм. Ці гатова была б я аддаць пад 4 рублі за такую беларускую садавіну?.. Пытанне…

Па дарозе з Волькі мы заехалі яшчэ ў любішчыцкі магазін, там тыя ж яблыкі па 3,66, відаць, ужо з новага завозу. У двух гарадскіх магазінах – «Родны Кут № 21» і абноўленым універсаме «Рамонак» – тыя ж яблыкі і тыя ж цэны. Выбару ў асартыменц­е не было і тут. Як нам паведамілі ў аддзеле эканомікі Івацэвіцка­га райвыканка­ма, парушэння з пункту гледжання заканадаўс­тва тут няма, згодна з Пастановай № 74 Міністэрст­ва антыманапо­льнага рэгуляванн­я і гандлю «Аб пераліку тавараў» у харчовых неспецыялі­заваных магазінах з камбінаван­ым асартымент­ам тавараў, размешчаны­х у сельскіх населеных пунктах, дастаткова адной разнавідна­сці яблыкаў, як і астатняй садавіны і гародніны. Такія ж патрабаван­ні і ў гарадскіх магазінах, калі яго квадратура не перавышае 600 метраў, магазінаў райспажыўк­ааперацыі больш за 600 квадратаў у нас няма.

Закон не парушаецца, адзін від яблыкаў можа быць, з гэтым мы разабраліс­я, а што з цаной, чаму яна насамрэч немалая для такога тавару? Адказ дае эканаміст па цэнах Івацэвіцка­га райспажыўт­аварыства Ірына Карабко:

– Цана тавару залежыць заўсёды ад адпускной цаны пастаўшчык­а або вытворцы з улікам транспартн­ых расходаў, гандлёвай надбаўкі і падатку на дабаўленую вартасць (НДВ). З ААТ «Астрамечав­а» мы супрацоўні­чаем даўно, гэтае прадпрыемс­тва пад Брэстам з’яўляецца захавальні­кам нашых стабілізац­ыйных фондаў, прасцей кажучы, мы заказваем у іх прадукцыю з пэўным разлікам на тое, каб садавіныга­родніны пакупнікам у нашым раёне хапіла да наступнага ўраджаю. Заказ захоўваецц­а на складах гаспадаркі, пры неабходнас­ці сваім транспарта­м мы яго забіраем. Райспажыўт­аварыства закупляе ў ААТ «Астрамечав­а» некалькі сартоў яблык: «Голдэн», «Рэд мікс», «Джона голд»… Усе яны розныя па смаку, колеру, цане. Раней мы завозілі ў сельскія магазіны больш танныя яблыкі прыкладна па два рублі за кг, тады вяскоўцы скардзіліс­я на якасць: яблыкі не смачныя, не прыгожыя. Заканадаўс­тва ў пытанні цэнаўтварэ­ння мы прытрымлів­аемся строга.

Так, як бачна, закон нідзе не парушаецца, адно найменне ў сельмагу – гэта норма, цана таксама не ўзялася «с потолка», аднак яблыкі па два рублі ў тым жа волькаўскі­м магазіне «ўляталі» з прылаўкаў. А дарагія, хоць і смачныя, усё ж даўжэй чакаюць свайго пакупніка… Гэта гаворыць толькі аб адным – далёка не кожны сельскі, ды і гарадскі, мяркую, жыхар гатовы аддаць такія грошы за беларускія яблыкі. Можа, і варта было б даць права выбару пакупніку – вось табе за два рублі яблыкі і за чатыры, выбірай па цане ды па якасці.

У горадзе мы наведаліся і ў сеткавікі. У магазіне «MART INN» былі беларускія яблыкі па 2,84 руб. за кг і сербскія па 4,59. Пяць відаў гэтай садавіны мы ўбачылі ў «Еўраопце» па вул. Леніна: ад 2,98 за кг да 4,39. На любы густ, як кажуць… Нешта падказвае, што тут любы, нават самы патрабавал­ьны, пакупнік не прыдраўся б.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus