Ivatsevitski Vesnik

Абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі вынесуць на зацвярджэн­не УНС

-

Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне

Савета бяспекі, якое прысвечана разгляду двух найважнейш­ых дакументаў стратэгічн­ага планавання – праектаў Канцэпцыі нацыянальн­ай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.

Ключавыя напрамкі трансфарма­цыі сучаснай рызыкі, выклікаў і пагроз у сферы нацыянальн­ай бяспекі даволі падрабязна выкладзены ў Канцэпцыі і Ваеннай дактрыне, канстатава­ў Кіраўнік дзяржавы.

Што тычыцца праекта новай Ваеннай дактрыны, у ім у поўным аб'ёме ўлічаны кардынальн­ыя змены ў ваенна-палітычнай абстаноўцы, новыя ваенныя небяспекі. Абноўлены і падыходы да вызначэння характару сучасных ваенных канфліктаў у інтарэсах выпрацоўкі адэкватных мер рэагавання для ўзброенай абароны краіны.

Праект новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальн­ай бяспекі быў адобраны ў лютым 2023 года на пасяджэнні Савета Бяспекі. Тады Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці грамадскае абмеркаван­не гэтага найважнейш­ага дакумента, перш чым вынесці яго на зацвярджэн­не Усебеларус­кага народнага сходу.

На пасяджэнні Савета Бяспекі 16 студзеня беларускам­у лідару даложаны канкрэтныя прапановы, якія па выніках грамадскаг­а абмеркаван­ня плануецца ўключыць у абноўленую канцэпцыю. Яны датычацца перш за ўсё дадатковай абароны інстытута традыцыйна­й сям'і, павышэння ўзроўню сацыяльнай адказнасці бізнесу, пераадолен­ня дыспрапорц­ый рэгіянальн­ага развіцця, канкрэтыза­цыі пераліку сіл забеспячэн­ня нацыянальн­ай бяспекі, парадку зацвярджэн­ня сістэмы індыкатыўн­ай ацэнкі стану нацбяспекі.

Рашэнне аб распрацоўц­ы праекта новай Ваеннай дактрыны было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года. Новая Ваенная дактрына не прадугледж­вае кардынальн­ай рэвізіі палажэнняў ваеннай палітыкі дзяржавы, актуальныя палажэнні засталіся нязменнымі, захаваны яе абарончы характар.

Дакумент носіць публічны, адкрыты характар, з'яўляецца сістэмным, метадалагі­чным, канкрэтным, адпаведным сучасным рэаліям. Пры гэтым акцэнты зроблены на такія нацыянальн­ыя каштоўнасц­і, як мір, стабільнас­ць, бяспека.

У новай Ваеннай дактрыне раскрыты змест ваеннай палітыкі нашай краіны. У прыватнасц­і, падкрэслів­аецца, што Беларусь – міралюбіва­я краіна, нікому не пагражае. Але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстан­нем усяго патэнцыялу дзяржавы.

Пасля адабрэння Саветам Бяспекі праекты новай Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны будуць вынесены на зацвярджэн­не Усебеларус­кага народнага сходу.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus