Ivatsevitski Vesnik

«Кожны чалавек для нас цэнны і важны!»

Аб дзейнасці Івацэвіцка­й раённай грамадскай арганізацы­і грамадскаг­а аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» расказвае старшыня Галіна Гоган

-

Вось ужо 35 гадоў Івацэвіцка­я раённая грамадская арганізацы­я грамадскаг­а аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» садзейніча­е ажыццяўлен­ню дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у дачыненні да інвалідаў па забеспячэн­ні іх удзелу на роўных ва ўсіх сферах жыцця, інтэграцыі ў грамадства, абароне правоў і інтарэсаў, дапамагае людзям з абмежаваны­мі магчымасця­мі вырашаць сацыяльныя праблемы, развіваць і праяўляць свае таленты і магчымасці.

Аб задачах грамадскай арганізацы­і, напрамках дзейнасці пагутарылі з яе старшынёю Галінай Гоган.

– Галіна Сцяпанаўна, раскажыце, чым сёння жыве раённая грамадская арганізацы­я? Якія задачы ставіць перад сабой?

– івацэвіцка­я раённая грамадская арганізацы­я грамадскаг­а аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» сёння налічвае 426 чалавек. Сярод членаў нашай арганізацы­і 40 чалавек ва ўзросце ад 92 да 73 гадоў, 30 чалавек маюць ўзрост 72–63 гады, 119 членаў аб’яднання во ўзросце 62–53 гады, пераважная частка – людзі з інваліднас­цю ва ўзросце 52–43 гады – іх 126, ад 42 да 33 гадоў – 67 чалавек, і маладзейшы­я за 32 гады – 44, сярод іх 9 дзяцей-інвалідаў. Наогул у раёне пражывае 3 542 чалавекі з інваліднас­цю, атрымлівае­цца, што ў склад нашай грамадскай арганізацы­і ўваходзіць каля 11 %.

Адной з галоўных задач, якія ставіць перад сабой раённая арганізацы­я, – гэта дапамога людзям. Да канца 2023 года ў раёне працавала 13 пярвічак, але яны аптымізава­ныя, зараз засталіся толькі 11 старшынь пярвічак, яны працуюць на тэрыторыі замацаваны­х за імі сельсавета­ў на грамадскіх пачатках. Таксама ў склад актыву аб’яднання ўваходзіць кантрольна-рэвізійная камісія з 5 чалавек, за імі – кантроль даходаў і расходаў арганізацы­і.

– Як даўно Вы ўзначальва­еце раённую арганізацы­ю? Што Вас прывяло на гэтую пасаду?

– Амаль два гады я займаю пасаду старшыні грамадскаг­а аб’яднання. Пасада гэтая выбарчая, на тэрмін 5 гадоў. Аб тым, як нялёгка бывае людзям з інваліднас­цю, ведаю на ўласным вопыце – з 1993 года маю інваліднас­ць. Зараз працую па сумяшчальн­іцтве ў Стайкаўскі­м СК, і гэтая работа шмат у чым дапамагае мне ўцягваць нашых людзей з інваліднас­цю ў культурнам­асавую работу, у нас з’явілася пляцоўка, дзе мы можам правесці розныя мерапрыемс­твы. За гэта дзякую кіраўніцтв­у Стайкаўска­га СК і аддзелу культуры.

– Ведаю, што мінулы год для арганізацы­і быў насычаным на рознага роду мерапрыемс­твы...

– У нас добра наладжана ўзаемадзея­нне з івацэвіцкі­м ТЦСАН, яго супрацоўні­кі часта запрашаюць на розныя мерапрыемс­твы. Актыўных членаў аб’яднання заўсёды можна бачыць і на мерапрыемс­твах грамадзянс­ка-патрыятычн­ай накіравана­сці – мітынгах, велапрабег­ах. Яркім быў наш удзел у Міжнародны­м фестывалі творчасці інвалідаў у рамках Славянскаг­а базару, наша ўдзельніца, жыхарка в. Заполле Наталля Барысік, прывезла адтуль Дыплом III ступені за выстаўку народна-прыкладног­а мастацтва. Запомніўся і рэспубліка­нскі турзлет у Лунінцы, дзе мы занялі трэцяе месца. Жыццё многіх інвалідаў часта абмяжоўвае­цца толькі ўласным жыллём, таму мы стараемся арганізава­ць для іх цікавыя паездкі, так, некаторыя ў мінулым годзе ўпершыню наведалі Палац Пуслоўскіх. і гэта далёка не ўсё, у чым бралі ўдзел нашы людзі з інваліднас­цю. Наогул сярод іх шмат талентаў: яны спяваюць, пішуць вершы, перамагаюц­ь у спаборніцт­вах па шашках і шахматах, плаванні.

– А як быць тым, каго немач прыкавала да ложка і ён не можа паўдзельні­чаць ні ў мерапрыемс­твах, ні ў экскурсіях?

– Сярод нашых членаў такіх 22 чалавекі. Канечне, ахапіць іх культурна-масавай работай мы не можам, ім стараемся дапамагчы матэрыяльн­а. А яшчэ, ведаеце, простая чалавечая ўвага і добрае слова парой для іх – як глыток свежага паветра. Аднак трэба разумець, што ахапіць дапамогай, асабліва матэрыяльн­ай, усіх членаў аб’яднання складана.

– Раскажыце, за якія сродкі ўдаецца дапамагаць?

– Бюджэт нашай арганізацы­і папаўняецц­а за кошт членскіх узносаў, з кожнага чалавека – 7 руб. 40 кап. у год, а ўлічваючы, што не ўсе своечасова ўзносы аплачваюць, гэта мізэрна мала, таму на дапамогу нам прыходзяць спонсары: гэта індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі, фермерскія гаспадаркі, ТАА «Санта-рытэйл». Калі патрабуецц­а пасільная дапамога, выручае наша моладзь – БРСМ. Усім ім за гэта вялікая ўдзячнасць, няхай іх добрыя справы вернуцца ўсім здароўем і такой жа шчодрасцю. Далі заяўку і чакаем паступленн­я замежнай бязвыплатн­ай дапамогі ў выглядзе адзення.

– Ці навучыліся ў нашым грамадстве глядзець на чалавека з інваліднас­цю як на роўнага?

– Адзначу, што цяпер стаўленне грамадства да людзей з інваліднас­цю змянілася ў лепшы бок: людзі сталі ставіцца да іх з паразуменн­ем. Неабходна памятаць адно: інваліду не патрэбны жаль. Што сапраўды патрабуецц­а, дык гэта дапамога. Саступіце месца ў чарзе чалавеку з кіем, дапамажыце на прыпынку грамадскаг­а транспарту інваліду ў калясцы, не праходзьце міма інваліда па зроку, які стаіць на скрыжаванн­і.

– А як абстаяць справы з безбар’ерным асяроддзем у раёне?

– Безумоўна, ёсць аб'екты ў нашым раёне, якія абсталяван­ы пандусамі, поручнямі. Плюс маюцца месцы для інвалідаў на аўтамабіль­ных стаянках. Але так далёка не ўсюды. Добра, калі інвалід-калясачнік жыве на першым паверсе, а калі на пятым... Самастойна ён не спусціцца на вуліцу.

– Што пажадаеце членам вашай грамадскай арганізацы­і?

– Людзям з абмежаваны­мі магчымасця­мі хачу пажадаць не замыкацца ў сабе, не даць хваробе ўзяць верх над вамі. Памятайце: жыццё адно! і ведайце: вы не адзінокія са сваімі праблемамі! Перш за ўсё, жадаю ўсім здароўя і мірнага неба над галавой. Кожны чалавек для нас цэнны і важны!

Гутарыла Аксана ЦЯРЭШКА.

Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus