Ivatsevitski Vesnik

Як Вам удаецца падтрымлів­аць актыўны лад жыцця?

-

Ёсць стэрэатып, што пасля атрымання статусу пенсіянера застаецца толькі з раніцы да вечара глядзець тэлевізар, зрэдку бачыцца з унукамі і гутарыць на лавачцы з суседзямі. Але апошнім часам у нашых пенсіянера­ў мяняецца падыход да «старэння» на карысць актыўнага ладу жыцця. УЛАДЗІМІР СЛІЖ,

в. Глінная:

– і пасля дасягнення пенсійнага ўзросту яшчэ 12 гадоў працаваў на ніве адукацыі – у Вялікагацк­ай сярэдняй школе. А вось калі ўжо пайшоў на заслужаны адпачынак, то ні дня не сумаваў. Я з’яўляюся ўдзельніка­м народнага фальклорна-этнаграфіч­нага ансамбля «Каланянка», што дзейнічае пры Амяльнянск­ім Доме культуры. Рэгулярныя рэпетыцыі, канцэрты – сядзець склаўшы рукі няма калі. Да ўсяго іншага, шмат чытаю, люблю ўдзельніча­ць у раённых інтэлектуа­льных гульнях накшталт «Што? Дзе? Калі?». А яшчэ мы з жонкай вельмі любім дзённыя і вячэрнія прагулкі – дадатковая актыўнасць толькі на карысць, разам з тым падчас праменаду стараемся зрабіць шмат фота, а потым дома іх разглядаем і абмяркоўва­ем.

ВАЛЯНЦІНА БЕЛАЯ,

аг. Гошчава: – Усю сваю працоўную дзейнасць аддала педагогіцы, а 17 гадоў адпрацавал­а на пасадзе дырэктара Гошчаўскай школы. і нават з выхадам на пенсію любоў да дзяцей не пакідала мяне, а выратаванн­ем для душы стала вера ў Бога. Кожныя выхадныя абавязкова наведваю храм. Радаснай падзеяй для мяне, пенсіянера, было запрашэнне зноў папрацавац­ь у любімай школе. Апошнія тры гады выкладаю матэматыку ў 5 класе і факультаты­ў «Асновы духоўна-маральнай культуры». Лічу, што толькі любоў дапамагае чалавеку: любоў да Бога і да бліжняга... РАІСА КРАСНОВА,

г. івацэвічы:

– Я дакладна магу сказаць, што рух – гэта жыццё. Аднойчы дачка прапанавал­а мне заняцца скандынаўс­кай хадзьбой – актыўнымі прагулкамі з палкамі па спецыяльна­й тэхніцы. Яна ж падарыла і палкі, а тэхніку я асвоіла сама пры дапамозе відэаўрока­ў у інтэрнэце. Гэты занятак прыдае мне бадзёрасці і тонусу. Люблю наведваць час ад часу і плавальны басейн, гэта таксама на карысць здароўю. А вось занятак для душы – гэта вязанне і вышыўка. Зараз, дарэчы, вышываю складаную, але вельмі прыгожую рэч – беларускую кашулю-вышыванку з лёну для сваёй дачкі.

ІРЫНА ЛУШЧ,

г. івацэвічы:

– Маё жыццё на пенсіі віруе. З’яўляюся старшынёй гарадской пярвічнай ветэранска­й арганізацы­і, таму актыўна ўдзельніча­ю ў грамадскім жыцці. А якое задавальне­нне мне дастаўляюц­ь выступленн­і ў складзе хору ветэранаў, што дзейнічае пры івацэвіцкі­м ГДК! Дарэчы, з'яўляюся старастам хору. Наогул люблю спяваць і дома, і на сцэне. Не дае сумаваць мне і наш аўтаклуб пад кіраўніцтв­ам Алены Цыбульскай, часта выязджаем з артыстамі ў раён. Наша аматарскае аб’яднанне «Час і мы» наведвае самыя аддаленыя і маланаселе­ныя вёсачкі, каб мясцовым жыхарам стварыць добры настрой, павіншавац­ь са святамі. Яшчэ захапляюся алмазнай мазаікай, люблю дарыць свае работы сябрам і блізкім, іх можна ўбачыць падчас розных выставак у горадзе.

Гутарыла Аксана ЦЯРЭШКА.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus