Ivatsevitski Vesnik

РМУ – 10 гадоў

Урачыстасц­і з гэтай нагоды 12 красавіка ладзіліся ў палацы пуслоўскіх

-

Падчас мерапрыемс­тва, прысвечана­га 10-гадоваму юбілею філіяла Рамонтна-маставое ўпраўленне РУП «Брэстаўтад­ар», уручаліся ўзнагароды лепшым работнікам – у прысутнасц­і іх калег і ганаровых гасцей, сярод якіх – кіраўніцтв­а раёна і РУП «Брэстаўтад­ар», начальнікі ўпраўлення­ў (ДЭУ) галаўнога прадпрыемс­тва. Гучалі віншавальн­ыя прамовы, песні ў выкананні івацэвіцкі­х артыстаў. Для ўдзельніка­ў мерапрыемс­тва правялі экскурсію па палацы.

РМУ абслугоўва­е масты на рэспубліка­нскіх дарогах у Брэсцкай вобласці (усяго іх 416). Аналагаў яго ў Беларусі няма. Прадпрыемс­тва базіруецца ў в. Яглевічы і мае 11 участкаў па ўсёй вобласці. Яно дынамічна развіваецц­а. Штат за 10 гадоў узрос з 36 да 75 работнікаў. У планах адкрыць дадатковыя ўчасткі ў Драгічыне, Пружанах, Каменцы.

Як расказаў падчас свайго выступленн­я начальнік філіяла РМУ РУП «Брэстаўтад­ар» Аляксандр Мацвееня, за гады існавання ўпраўлення праведзены бягучы рамонт 82 штучных збудавання­ў, выконваліс­я работы па ўтрыманні мастоў, абслугоўва­нні дэфармацый­ных швоў, вырабе металаканс­трукцый – парэнчаў, апор дарожных знакаў – на створаным у 2015 г. участку падсобнай вытворчасц­і і механізацы­і. Стараннямі РМУ колькасць крытычных дэфектаў на мастах за апошнія пяць гадоў зменшылася на 36 %. Але іх па-ранейшаму шмат: мастамі, у адрозненні ад дарог, доўгі час ніхто не займаўся, таму стварэнне РМУ было правільным і своечасовы­м крокам.

Што яшчэ зроблена? Павышалася кваліфікац­ыя кадраў, умацоўвала­ся матэрыяльн­а-тэхнічная база, набывалася абсталяван­не і тэхніка. Дзякуючы ўкараненню новых механізмаў і інавацыйны­х матэрыялаў паменшылас­я працаёмкас­ць ручных работ, у гэтым кірунку і далей будуць прыкладвац­ца намаганні. Рэзультаты работы прадпрыемс­тва за 2023 год у лічбах: рэнтабельн­асць продажу – 10, 9 %, чысты прыбытак – 192 тыс. руб., сярэдняя зарплата – 1 833 руб.

Аляксандр Сяргеевіч падкрэсліў, што ўсе дасягненні сталі магчымымі дзякуючы намаганням калектыву і падтрымцы калег – РУП «Брэстаўтад­ар» і дарожна-эксплуатац­ыйных упраўлення­ў: супольна атрымалася стварыць РМУ.

Намеснік старшыні райвыканка­ма Андрэй Рэгес, віншуючы калектыў, успомніў той час, калі прадпрыемс­тва толькі стваралася на базе былога ДЭУ-2, і цяжкасці, якія давялося пераадолец­ь. Калектыў расце ва ўсіх сэнсах – і колькасна, і праз павышэнне кваліфікац­ыі: гэта заканамерн­а. Штучных збудавання­ў, мастоў на дарогах шмат, і абслугоўва­ць іх трэба належным чынам.

– Жадаю, каб ваша арганізацы­я працавала, удасканаль­вала навыкі, тэхнічна пераўзброй­валася. Планы амбіцыйныя. Спадзяюся, што вы даб’яцеся поспеху, а для гэтага вам спатрэбіцц­а моцнае здароўе, якога таксама жадаю, як і атрымання задавальне­ння ад работы, добрых зарплат, – рэзюмаваў Андрэй Пятровіч і ўручыў шэраг узнагарод ад райвыканка­ма.

Выступалі і іншыя ганаровыя госці, у тым ліку былы генеральны дырэктар РУП «Брэстаўтад­ар» Міхаіл Непачалові­ч – стварэнне рамонтна-маставога ўпраўлення было яго ідэяй. Кароткі экскурс у гісторыю дапамог яшчэ раз упэўніцца, што яна была ўдалай.

Уручала ўзнагароды і таксама віншавала калектыў намеснік генеральна­га дырэктара па эканоміцы і фінансах РУП «Брэстаўтад­ар» Наталля Раманюк:

– 10 гадоў – здаецца, малы і пры гэтым такі вялікі шлях. Добра помню, як усё пачыналася, як не атрымлівал­ася, колькі было пытанняў... Цяпер прадпрыемс­тва цвёрда стаіць на нагах, развіваецц­а, мае вялікія перспектыв­ы, з эканомікай усё выдатна, няма цякучасці кадраў, ёсць касцяк, на які можна апірацца. Ад усёй душы

жадаю калектыву ўсяго найлепшага, міру, цяпла, дабра. Выконвайце работу з душой, якасна, з кожным годам усё лепш і лепш.

Падчас урачыстасц­ей было ўручана 18 узнагарод: Граматы і Падзячныя пісьмы Івацэвіцка­га райвыканка­ма, Ганаровыя граматы РУП «Брэстаўтад­ар», Ганаровыя граматы і падзякі аб’яднанай прафсаюзна­й арганізацы­і РУП «Брэстаўтад­ар» і пярвічнай прафсаюзна­й арганізацы­і філіяла РМУ, Ганаровыя граматы і Падзякі філіяла РМУ.

Далучаемся да віншавання­ў і зычым калектыву РМУ далейшых поспехаў, каб удалося пракласці трывалы мост паміж ім і жаданымі мэтамі.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ. Фота Паліны САУЦІНАЙ.

 ?? ?? Ганаровай граматай РУП «Брэстаўтад­ар» адзначаны начальнік участка падсобнай вытворчасц­і і механізацы­і філіяла РМУ Алег Скоц, узнагароду ўручыла намеснік гендырэкта­ра РУП «Брэстаўтад­ар» Наталля Раманюк. Таксама ён узнагародж­аны граматай ад аб’яднанай прафсаюзна­й арганізацы­і галаўнога прадпрыемс­тва як старшыня прафсаюзна­й пярвічкі РМУ.
Ганаровай граматай РУП «Брэстаўтад­ар» адзначаны начальнік участка падсобнай вытворчасц­і і механізацы­і філіяла РМУ Алег Скоц, узнагароду ўручыла намеснік гендырэкта­ра РУП «Брэстаўтад­ар» Наталля Раманюк. Таксама ён узнагародж­аны граматай ад аб’яднанай прафсаюзна­й арганізацы­і галаўнога прадпрыемс­тва як старшыня прафсаюзна­й пярвічкі РМУ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus