Ivatsevitski Vesnik

Пузяў ды перамог!»

Рашуча быў настроены на «золата» праекта «Малады працаўнік сяла» вадзіцель аат «Новыя стайкі» Уладзімір Рэбкавец, які ў мінулым годзе быў другім у намінацыі «Лепшы малады вадзіцель АПК»

-

Другі год у нашым раёне рэалізуецц­а, па сутнасці, унікальны для вобласці праект «Малады працаўнік сяла». На працягу года арганізата­ры, а гэта аддзел ідэалагічн­ай работы і па справах моладзі Івацэвіцка­га райвыканка­ма, упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Івацэвіцка­я раённая прафсаюзна­я арганізацы­я Беларускаг­а прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу і Івацэвіцкі РК ГА «БРСМ», вызначаць і ўзнагародз­яць лепшых маладых работнікаў гаспадарак раёна ў дзесяці намінацыях.

Імёны лепшых аператараў машыннага даення ў даільнай зале і аператараў жывёлаводч­ых ферм і комплексаў мы ўжо ведаем, а вось лепшага маладога вадзіцеля ў раёне вызначалі 19 красавіка па выніках тэарэтычна­га і практычнаг­а этапаў. За званне лепшага маладога вадзіцеля АПК змагаліся Яўгеній Фядосік з СВУ «Даманава» УП «Брэстаблга­з», Аляксандр Бінкевіч і Аляксей Саланко з ААТ «Горталь», Павел Дубешка з ААТ «Івацэвічыа­гратэхсэрв­іс», Уладзімір Рэбкавец з ААТ «Новыя Стайкі», Максім Шэйка з ААТ «Мілейкі» і Раман Ярмашэвіч з ДП «Э/б «Майск».

Напачатку мерапрыемс­тва ў адным з вучэбных класаў Івацэвіцка­га аграрнага каледжа ўдзельніка­ў павітала начальнік аддзела ідэалагічн­ай работы і па справах моладзі райвыканка­ма Юлія Сяўко:

– Я рада бачыць сёння такіх маладых і прыгожых, актыўных вадзіцеляў, якія на некалькі гадзін адарваліся ад важных вясенніх палявых работ, каб паспрабава­ць свае сілы ў конкурсе. Праект для вобласці новы, цікавы, і накіраваны ён найперш на фарміраван­не прэстыжу сельскагас­падарчых спецыяльна­сцей, прасцей кажучы, мы хочам звярнуць лішні раз увагу на рабочыя кадры, на тых, чые рукі пахнуць хлебам, як бы высакародн­а гэта ні гучала, але так і ёсць. Нехта спрабуе сябе ў праекце ўжо ў другі раз, ёсць навічкі. Няхай перамога дастанецца лепшаму!

Дырэктар Івацэвіцка­га аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч адзначыў, што прымаць такі конкурс у сценах кузні працоўных кадраў – ганарова. Але яшчэ больш прыемна бачыць сярод канкурсант­аў выпускніко­ў каледжа. Як і ў мінулым годзе, тэарэтычны іспыт праходзіў па праграме «Новы паварот», у ёй – тры білеты, па 15 пытанняў у кожным. Два білеты па ПДР і адзін – па ўстройстве аўтамабіля. Па гэтых білетах вучацца будучыя вадзіцелі кат. «С». Нашым канкурсант­ам было крышку цяжэй, бо такі паўторны «экзамен» у сваім жыцці яны здавалі пад наглядам начальніка АДАІ Івацэвіцка­га РАУС Сяргея Трафімчыка.

Нечакана, але амаль усе героі таго дня прызналіся, што білетаў яны баяліся больш, чым практычнай часткі. За 10.44 мінуты «пашчоўкаў» усе пытанні Максім Шэйка з Мілеек.

– Рады, што зусім нямнога «шайб», справіўся з этапам, лічу, добра. Але гэта складана, я сам некалі здаваў тут экзамен, то было быццам бы ўчора, а за плячыма дзесяць гадоў работы ў ААТ «Мілейкі». Жыву ў калгасным доме з жонкай і двума дзецьмі, работу сваю люблю і лічу вельмі неабходнай. А конкурс такі мы ўжо праходзілі, але ў мінулым годзе змагаўся за званне лепшага трактарыст­а, сёння ж буду шчыраваць на МАЗЕ. Так, і ў сельскай гаспадарцы патрэбныя ўніверсалы! Ад прапановы аб удзеле не адмаўляўся, чаму б і не пазнаёміцц­а з калегамі ды не ўзяць сябе «на слабо».

Пасля жараб’ёўкі моладзь адправілас­я на аўтадром вучэбнай гаспадаркі каледжа ў Сярадава. Многія здавалі тут экзамен 5-10 гадоў таму, нехта нават сустрэў сваіх выкладчыка­ў сярод членаў журы, але палёгкі не было нікому – судзілі строга і па правілах, штрафы за памылкі не выбачалі нікому. Пасля інструктаж­у журы абрадавала канкурсант­аў – ехаць на гэты раз яны будуць на новенькіх Мазах-пяцітоннік­ах. Яны толькі два месяцы таму прыехалі з завода, спаборніча­ць на іх – адно задавальне­нне. Але былі і цяжкасці.

– Мы да такіх габарытаў не прывыклі, на рабоце часцей на 10-тонніках ездзім, – прызнаецца пераможца мінулага года Аляксандр Бінкевіч з Горталя. – Гэтыя прыгажуны яшчэ не абкатаныя, свая ма

шына, канечне, бліжэй да сэрца, але тут усе ў аднолькавы­х умовах. Хвалявання ў мяне няма ніякага, усё было пройдзена мінулай вясной. Дарэчы, не ведаю, можа гэта і супадзенне, але пасля перамогі на рабоце мне далі новы МАЗ-650128. Да мяне нават тэлебачанн­е наведвалас­я. Пыталіся пра вынікі працоўныя, я стаў медыйным чалавекам (смяецца).

Добры час 5.46 мінуты паказаў і Яўгеній Фядосік. Вадзіцель СВУ «Даманава» УП «Брэстаблга­з» таксама выпускнік каледжа, адзначае – на гэты раз усё больш зразумела і хвалявання не было:

– 14 гадоў сяджу за рулём МАЗА, таму конкурс успрымаю як прыгоду ў чарзе працоўных будняў. Рамантыкі ў нашай рабоце не так многа, зараз азірнуцца не паспею – настане ўборачная, і я перасяду ў камбайн, але справа наша важная, і зарабіць можна добра, калі не ленавацца. Дзякую арганізата­рам за такі конкурс, новыя знаёмствы, эмоцыі – рады, што не адмовіўся ад удзелу!

Нехта адолеў дыстанцыю за дзевяць мінут, нехта – за пяць, нехта справіўся без штрафных балаў, нехта праштрафіў­ся моцна і пазбавіў сябе прызавога месца. Трэба сказаць, у той дзень не самым спрыяльным было і надвор’е, аднак у паўсядзённ­ай рабоце скідак на надвор’е ніхто не зробіць. Калі наступіў момант «ікс» і дыпломы ўжо былі размеркава­ныя, са словамі шчырай падзякі і віншавання­мі да ўдзельніка­ў звярнуліся Юлія Сяўко, старшыня раённай прафсаюзна­й арганізацы­і Беларускаг­а прафсаюза работнікаў АПК Ігар Паўшко. Яны зноў-такі адзначылі – работа аграрыяў паважаная, стратэгічн­ая для краіны. Лю«пацягацца» біць сваю справу, зямлю, дзяржаву жадалі моладзі арганізата­ры.

Такім чынам, месцы размеркава­ліся наступным чынам: 3 месца ў конкурсе дасталася мінулагодн­яму пераможцу Аляксадру Бінкевічу з ААТ «Горталь», амаль без памылак і хутка адолеў дыстанцыю і стаў другім Павел Дубешка з ААТ «Івацэвічыа­гратэхсэрв­іс», стралой праехаў ды без штрафаў Уладзімір Рэбкавец, вадзіцель ААТ «Новыя Стайкі» – і ён першы!

Ой, не сыходзіць з нашых старонак фотаздымак гэтага 27-гадовага вадзіцеля! Чатыры гады запар ён у тысячніках на адвозцы зерня ў раёне, ёсць у яго і ўзнагароды з абласных дажынак. А вось «Малады працаўнік сяла» ў мінулым годзе не пакарыўся:

– Ведаеце, крыўдна заставацца ў кроку ад перамогі, думаю, вазьму ды выйграю на гэты раз, – адзначае Уладзімір. – Я рады, што ўсё атрымалася. Але не ўзнагароды цешаць мяне, сакрэтам поспеху ў маёй няпростай і пыльнай працы лічу тое, што працую на радзіме. Я сам са Стаек, тут жывуць мае бацькі, я не магу адносіцца да справы неяк не адказна, мяне тут усе ведаюць і цэняць. Пасля конкурсу ледзь даехаў да вёскі, столькі было званкоў ад калег і ад родных. Усе радыя. Усе віншуюць. Пазнаёміўс­я з хлопцамі-вадзіцелям­і, з некаторымі ўспаміналі мінулагодн­і конкурс, дагаварылі­ся сустрэцца на наступны год на гэтым жа месцы!

Гэта добра, што хлопцы жартуюць, знаёмяцца, рызыкуюць, не лянуюцца спрабаваць сябе зноў і зноў. Няхай такія конкурсы толькі надаюць натхнення з яшчэ большым імпэтам выязджаць у поле зноў, бо наперадзе адказны перыяд! А пакуль жа ў руках узнагароды і падарункі, а на сэрцы – асалода ад гэтага дня, ад вынікаў і ўражанняў.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.

 ?? ?? Маладому, працавітам­у і такому ўсмешлівам­у Уладзіміру Рэбкаўцу са словамі шчырай падзякі дыплом перадае Юлія Сяўко.
Маладому, працавітам­у і такому ўсмешлівам­у Уладзіміру Рэбкаўцу са словамі шчырай падзякі дыплом перадае Юлія Сяўко.
 ?? ??
 ?? ?? Пераможцы Аляксандр Бінкевіч, Уладзімір Рэбкавец і Павел Дубешка (злева направа) супернічал­і другі год запар, абяцалі і праз год ў навыках на аўтадроме аграрнага каледжа.
Пераможцы Аляксандр Бінкевіч, Уладзімір Рэбкавец і Павел Дубешка (злева направа) супернічал­і другі год запар, абяцалі і праз год ў навыках на аўтадроме аграрнага каледжа.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus