Ivatsevitski Vesnik

Бадзёры настрой на чысціню і парадак

20 красавіка Івацэвіччы­на актыўна прыняла ўдзел у рэспубліка­нскім і раённым суботніках

-

Бясспрэчна, усе мы жадаем жыць на прыгожай, дагледжана­й зямлі, хочам ганарыцца сваім раёнам, горадам або вёскай, домам. І гэта ў нашых руках, неабходна толькі ўсім разам узяцца за справу, талакой навесці парадак у кожным населеным пункце, на вуліцы, на падвор’і.

У мінулую суботу на Івацэвіччы­не, як і па ўсёй рэспубліцы, быў арганізава­ны суботнік, у якім прынялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек. Прадстаўні­кі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўныя калектывы, актывісты БРСМ, моладзь і школьнікі ўзялі ў рукі лапаты, граблі, венікі, пэндзлі... У асноўным работы вяліся на падведамас­ных тэрыторыях прадпрыемс­тваў, арганізацы­й, устаноў, у дварах і на вуліцах. Шчыравалі не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці. Адзначым, што некаторыя калектывы распачалі свае работы загадзя і да суботніка частка пастаўлены­х задач была выканана.

У рамках рэспубліка­нскага суботніка калектыў Івацэвіцка­га аграрнага каледжа сумесна з пракуратур­ай Івацэвіцка­га раёна прадоўжылі традыцыю, закладзену­ю летась, і высадзілі туі ў в. Сярадава каля помніка спаленым жыхарам Зацішша ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

– У гэты дзень мы працуем на карысць краіны, – расказаў дырэктар Івацэвіцка­га аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч. – Навучэнцы каледжа прыбіралі канаўку каля стадыёна «Кляноўка-арэны», а нашы выкладчыкі і майстры прыехалі на навучальну­ю гаспадарку, каб напярэдадн­і 9 Мая навесці парадак і высадзіць туі каля помніка спаленым жыхарам в. Зацішша ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Рэспубліка­нскі суботнік – яшчэ адна нагода для добрых спраў па навядзенні парадку ў памятных і знакавых месцах. У суботу кіраўніцтв­а раёна і супрацоўні­кі Івацэвіцка­га райвыканка­ма працавалі на тэрыторыі Мемарыяльн­ага комплексу партызанск­ай славы «Хаваншчына». Яны расчышчалі ад парасніку, сухіх галінак і леташняй лістоты тэрыторыю комплексу для размяшчэнн­я на ёй будучых інтэрактыў­ных пляцовак. Ужо ў канцы наступнага месяца «Хаваншчына» збярэ на маёўку шмат сяброў і гасцей, а таксама ўсіх нераўнадуш­ных да гэтага знакавага месца.

Ваеннаслуж­ачыя воінскай часці 42276 у суботу таксама ўзброіліся неабходным інвентаром і правялі рамонт пад'язной дарогі да вул. Рэгінаўска­й у в. Волька, а таксама навялі парадак на брацкай магіле, што размешчана каля дарогі Волька – Дабромысль.

Работнікі аддзела культуры райвыканка­ма, Івацэвіцка­й цэнтральна­й бібліятэкі імя П. Пестрака, Цэнтра па забеспячэн­ні дзейнасці бюджэтных арганізацы­й Івацэвіцка­га раёна і Івацэвіцка­га РАУС прыводзілі ў парадак тэрыторыю за будынкам бібліятэкі. Яны прыбралі малады параснік, дэманцірав­алі старую агароджу. Вельмі дарэчы была дапамога ад камунальні­каў, якія спрытна ўпраўляліс­я з бензапілам­і, выконваючы дэмантаж.

Дзіцячыя пляцоўкі на прыдамавых тэрыторыях па вуліцы Клютко прыводзілі ў парадак пасля зімы, падфарбоўв­аючы гульнявое абсталяван­не, работнікі Івацэвіцка­га райспажыўт­аварыства, а работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка­ма шчыравалі на дзіцячай пляцоўцы па вул. Дэпутацкай. У гэтым годзе ранняя вясна, і дзятва часта праводзіць час на свежым паветры, зараз гуляць ім будзе куды прыемней. Спецыяліст­ы аддзела па адукацыі і дырэктары ўста

ноў адукацыі раёна наводзілі парадак на тэрыторыі ДВАУА «Аздараўлен­чы лагер Дубравачка Івацэвіцка­га раёна». Не за гарамі лета, час адпачынку і забаў. Хтосьці правядзе канікулы дома, хтосьці ў вёсцы, а хтосьці – у аздараўлен­чых лагерах.

Не засталіся ўбаку ад добрых спраў і школьнікі. Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя В. Гука» папрацавал­і прадуктыўн­а, пакінуўшы пасля сябе чыстыя берагі на вадаёмах Івацэвіцкі і Яглевіцкі. У прыбярэжны­х зонах яны сабралі ўсё смецце, якое з’явілася там за зімовы перыяд. Аматарам рыбалкі і адпачынку каля вады зараз застаецца толькі гэтую чысціню падтрымлів­аць.

У кожным сельсавеце неабыякавы­я вяскоўцы талакой выходзілі на суботнік: актыўна работа праходзіла ў грамадскіх месцах, парках, асаблівая ўвага надавалася месцам пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны і мясцовым могілкам.

У гэтым годзе грашовыя сродкі з рэспубліка­нскага суботніка накіроўваю­цца: на выкананне работ на мемарыяльн­ым комплексе «Дзецям – ахвярам вайны» ў н. п. Чырвоны Бераг Жлобінскаг­а раёна, на стварэнне рэспубліка­нскага цэнтра патрыятычн­ага выхавання моладзі на базе Кобрынскаг­а ўмацавання Брэсцкай крэпасці і на рэканструк­цыю і аднаўленне мемарыяльн­ых комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаны­х у абласцях і Мінску.

Рэспубліка­нскі і раённы суботнікі прайшлі вельмі актыўна. Калектывы папрацавал­і на славу. Агульнымі намаганням­і ўсюды стала чыста і больш прыгожа! Марыя САЗОНАВА. Фота Паліны САУЦІНАЙ.

 ?? ?? Каля помніка спаленым жыхарам вёскі Зацішша ў гады Вялікай Айчыннай вайны работнікі аграрнага каледжа і пракуратур­ы высаджваюц­ь туі.
Каля помніка спаленым жыхарам вёскі Зацішша ў гады Вялікай Айчыннай вайны работнікі аграрнага каледжа і пракуратур­ы высаджваюц­ь туі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus