Majak Prydniaprowja

Р АЗНАСТАЙНА­Я ЧАЦВЁРКА

- Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ

Чарговы прыём грамадзян старшынёй райвыканка­ма адбыўся на тыдні. Чатыры наведвальн­ікі і столькі ж розных па тэматыцы агучаных пытанняў – такі лічбавы падлік сустрэчы.

1 Упартасці гэтай маладой жанчыны ў вырашэнні сваёй праблемы можна толькі пазайздрос­ціць. З пажаданнем аб звальненні з працы яна звярталася на самыя разнастайн­ыя ўзроўні. Сацыяльны педагог сістэмы адукацыі раёна прасіла аб скасаванні кантракта спачатку начальніка аддзела, потым пісала ліст кіраўніку раёна, тэлефанава­ла на "прамую лінію" губернатар­у. У адказ паўсюдна адмова.

Пытанне спрэчнае, аднак толькі на першы погляд. Справа ў тым, што наведвальн­іца з’яўляецца маладым спецыяліст­ам, якая ў свой час паступала ў ВНУ па мэтавым накіраванн­і. Па яго ўмовах яна абавязана адпрацавац­ь пяць гадоў. Аднак выйшла замуж, а абраннік, між тым, жыве на Гомельшчын­е. Вось і марыць педагог аб пераездзе ў іншую вобласць. Але і наймальнік­а можна зразумець. Па словах начальніка аддзела па адукацыі райвыканка­ма Васіля Батвянкова, выпускнікі, якія скончылі педагагічн­ыя навучальны­я ўстановы па спецыяльна­сці сацыяльны педагог, у раёне ў дэфіцыце. Непажадана страчваць прафесіяна­ла.

Старшыня райвыканка­ма Сяргей Ігнаценка прапаноўва­е толькі тое, што ўжо агучвалася педагогу раней: муж можа пераехаць у Быхаў. Мясцовая ўлада, у сваю чаргу, паклапаціц­ца аб жыллёвых умовах маладой сям’ і і працаўладк­аванні яе главы. Дарэчы, для апошняга ўжо ёсць прапанова месца, дзе заробак будзе вышэйшым за тыя грошы, што ён атрымлівае зараз у Мазыры.

2

Жыхары саракавога дома па вуліцы Смалячкова райцэнтра дэлегавалі на прыём сваю прадстаўні­цу. “Мы ўжо пісалі калектыўны зварот у райвыканка­м, - расказвае яна. - У ім выказалі занепакоен­асць тым, што адна з кватэр на першым паверсе пераабстал­юецца пад магазін”. Людзі цікавіліся, наколькі гэта бяспечна для будынку, і ўвогуле – ці зручным будзе такое суседства для астатніх? Адказ не задаволіў. Ні па тэрмінах (маўляў, атрымалі яго больш, чым праз месяц пасля звароту), ні па складу. У ім, па словах жанчыны, толькі пералічэнн­е артыкулаў законаў, па якіх ажыццяўляе­цца пераход кватэры ў нежылы фонд.

Сяргей Ігнаценка тлумачыць: на першапачат­ковым этапе пытанне стаіць толькі аб дакументал­ьным змяненні статусу кватэры, якая стане нежылым памяшканне­м. І ўжо потым будзе разглядацц­а магчымасць адкрыцця ў ім гандлёвай кропкі. А для гэтага патрабуецц­а яшчэ вывад

праектанта­ў і экспертаў. Менавіта яны вырашаць – можна ці не рабіць на гэтым месцы магазін.

- Калі б мне адразу так адказалі, я б да Вас і не ішла, - рэагуе наведвальн­іца, дзякуючы за тлумачэнні, і развітваец­ца.

- Колькі ўжо разоў патрабаваў: адказы павінны быць зразумелым­і, - незадаволе­на звяртаецца між тым да прысутных старшыня.

Здаецца, не абыйдзецца без заўваг…

3 У наступнага наведвальн­іка праблема настолькі ж заблытаная, як і яго лёс. Мужчына пазбаўлены бацькоўскі­х правоў, выплачвае дзяржаве грошы на ўтрыманне біялагічна­й дачкі. Не працуе. Гаворыць, з-за дрэннага здароў’ я: была інваліднас­ць другой ступені, якую з часам камісія перакваліф­ікавала ў трэцюю. І вось пасля гэтых змяненняў яго напаткала яшчэ адна непрыемнас­ць: аказалася, недаплаціў падаткі. Агульная сума ўнушальная. Просіць ад яе ўплаты вызваліць. Старшыня прымае прамежкава­е рашэнне: накіраваць мужчыну на медыцынску­ю камісію ў Магілёў. Пасля абследванн­я спецыяліст­аў да пытання звернуцца зноў.

4

У апошняй наведвальн­іцы пытанне даволі распаўсюдж­анае – хочыць жыллё. Сама з маладой сямь’і, ёсць дзіцяці, чакае яшчэ аднаго. “Ёсць лі магчымасць атрымаць арэндную кватэру?”- пытаецца яна.

У працэсе размовы становіцца зразумелым: у спісе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў яе няма. Значыць, і пры з’яўленні свабоднай камерцыйна­й нерухомасц­і, атрымаць яе амаль не мае шансаў – перавага надаецца тым, хто стаіць у чарзе.

Выйсце з сітуацыі – пакой у інтэрнаце. Для яго атрымання трэба хадайніцтв­а на імя начальніка Быхаўскага ЖКГ з месца працы мужа і яшчэ некалькі “нескладаны­х” даведак. Дэтальны іх спіс жанчыне ўручылі на месцы.

 ??  ?? Той самы дом па Смалячкова, 40
Той самы дом па Смалячкова, 40

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus