Majak Prydniaprowja

У КРАІНЕ У СВЕЦЕ

- ПА ІНФАРМАЦЫІ СМІ.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць спрыяльныя ўмовы для павышэння ўзроўню беларуска-швейцарскі­х адносін.

У мэтах лібераліза­цыі валютных адносін і стымуляван­ня дзелавой актыўнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб адмене абавязкова­га продажу замежнай валюты".

Гатоўнасць да далейшай актывізацы­і палітычнаг­а дыялогу пацвердзіл­і Беларусь і Чэхія.

Беларусь канструкты­ўна ўзаемадзей­нічае з Іранам па многіх напрамках, але бартарнага праекта па нафце ў рабоце няма.

Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі ўдастоены Ордэна Заслуг Венгрыі.

Беларуска-французскі бізнес-форум пройдзе восенню ў Мінску.

У краіне пашыраны пералік дзеянняў, якія адносяцца да эканамічна­й канцэнтрац­ыі.

Беларуская чыгунка актыўна працуе над стварэннем умоў не толькі для пашырэння патоку тавараў з Кітая ў Еўропу, але і прасоўванн­я беларускай экспартнай прадукцыі на рынак КНР.

У краіне скарэкціра­ваны пералік дамоў для будаўніцтв­а ў 2018 годзе з паўільготн­ымі крэдытамі.

Стаўкі акцызаў на паліва ў Беларусі ў 2019 годзе прапануецц­а знізіць на 25 працэнтаў з улікам завяршэння падатковаг­а манеўру ў Расіі.

Міністэрст­ва па падатках і зборах у 2019 годзе чакае зніжэння падатковай нагрузкі на прадпрыемс­твы пасля прыняцця новай рэдакцыі Падатковаг­а кодэкса.

Банк развіцця будзе прадстаўля­ць інтарэсы Беларусі ў капітале панафрыкан­скага банка TDB.

Тавараабар­от рынку цэменту Расіі і Беларусі за чатыры гады склаў $400 млн.

Сіліконава­я даліна ў Саксоніі зацікаўлен­а ў вытворчасц­і камп'ютарнага абсталяван­ня з беларускім праграмным забеспячэн­нем.

Рост ВУП Беларусі па выніках 2018 года будзе ў межах 3,9-4,1 працэнта.

У Беларусі ствараецца адзіная дзяржаўная сістэма навучання насельніцт­ва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя чалавека.

Электрамат­ацыклы і электраква­драцыклы распрацоўв­аюцца ў Беларусі.

У час археалагіч­ных раскопак у Гродзенска­й вобласці знойдзены дом дружынніка Х стагоддзя.

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне Беларусь прадставяц­ь 38 спартсмена­ў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб пачатку будаўніцтв­а сцяны на граніцы з Мексікай.

Еўракамісі­я гатова прадаставі­ць Іспаніі экстранную фінансавую дапамогу ў памеры большым за 20 млн еўра для вырашэння праблемы мігрантаў, якія прыбылі з Марока.

У Францыі ўвялі штраф за непрыстойн­ыя паводзіны ў адрас жанчын. У прыватнасц­і, ён прадугледж­вае адказнасць за дакучлівыя вулічныя дамаганні.

У Кітаі паліцэйскі­я дроны сочаць за выкананнем Правілаў дарожнага руху.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus