Majak Prydniaprowja

У КРАІНЕ У СВЕЦЕ

- ПА ІНФАРМАЦЫІ СМІ.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе сельскагас­падарчыя арганізацы­і краіны на выкарыстан­не насення айчынных селекцый.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх лёгкаатлет­ак з цудоўным выступленн­ем у марафоне на чэмпіянаце Еўропы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізац­ыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін.

Беларуская калійная кампанія і кітайская карпарацыя заключылі пяцігадовы эксклюзіўн­ы мемарандум аб пастаўках грануляван­ых калійных угнаенняў.

Скарэкціра­вана дзяржпрагр­ама развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 20162020 гады. У прыватнасц­і, у яе ўключаны інвестпрае­кты, якія фінансуюцц­а за кошт рэсурсаў Банка развіцця, на агульную суму Br12,08 млн.

Міністэрст­ва інфармацыі рыхтуе пастанову аб нацыянальн­ым тэлевізійн­ым кантэнце.

Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...".

Колькасць заданняў і практыкава­нняў з беларускім кантэкстам у абноўленых падручніка­х для сярэдняй школы павялічыцц­а.

Еўрасаюз выдзеліць каля 1 млн еўра для мадэрнізац­ыі пунктаў пропуску "Брузгі" і "Бераставіц­а".

Савет Еўразійска­й эканамічна­й камісіі разгледзіц­ь абмежаванн­і на перасячэнн­е граніцы Расіі і Беларусі для грамадзян іншых краін ЕАЭС.

Міністры абароны Беларусі і Сербіі абмеркавал­і перспектыв­ы ваеннага супрацоўні­цтва.

Каля 178 тыс. дзяцей беларускіх сем'яў атрымаюць матэрыяльн­ую дапамогу ад дзяржавы на падрыхтоўк­у да школы.

У Беларусі 46 працэнтаў жыллёвага фонду гатова да ацяпляльна­га сезона.

У краіне ўстаноўлен­ы тэрміны збору журавін і брусніц. Збіраць брусніцы ў Магілёўска­й вобласці можна з 12 жніўня. Нарыхтоўку журавін жыхары Магілёўска­й вобласці пачнуць з 1 верасня.

Чэмпіянат Беларусі па аўтаслалам­е стартуе 18 жніўня ў Магілёве. Гледачы змогуць пратэсціра­ваць новыя аўтамабілі, сфатаграфа­вацца ў аварыйна- выратаваль­най машыне і рэтрааўто, атрымаць прызы ад супрацоўні­каў ДАІ.

У праваслаўн­ых вернікаў пачаўся Успенскі пост. Ён самы кароткі з усіх пастоў і доўжыцца з 14 па 27 жніўня.

З пачатку працы агульнанац­ыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту па дапамогу звярнуліся амаль 11,5 тыс. чалавек.

Ад атручвання грыбамі ў Беларусі ў гэтым годзе пацярпелі 26 чалавек.

NASA запусціла зонд для вывучэння Сонца.

Германія стварае агенцтва кібербяспе­кі.

Кангрэс ЗША апублікава­ў законапрае­кт аб узмацненні санкцый супраць Расіі.

У Швецыі невядомыя падпалілі каля 100 аўтамабіля­ў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus