Majak Prydniaprowja

90- я: ліхія, супярэчлів­ыя

- Старонку падрыхтава­ў Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Пачатак новага і апошняга дзесяцігод­дзя 20 стагоддзя. На старонках «МП», як і раней, асноўная ўвага надаецца дзейнасці райвыканка­ма, замалёўкам пра людзей працы і навінам аграпрамыс­ловага комплексу Быхаўшчыны.

Першая палова

“Датэрмінов­а выканалі летась гадавое заданне жывёлаводы малочнатав­арнай фермы вёскі Красніца племзавода “Вараніно”. Па надоях малака ад адной каровы яны наблізіліс­я да шасцітысяч­нага рубяжу”, — паведамлял­а першая паласа газеты ад 4 студзеня 1990 года.

Рэгулярна публікуюцц­а лісты-скаргі гараджан і сельскіх жыхароў. Ветэран вайны і працы, напрыклад, крыўдзіўся:

“Мне, як удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлен­ы тэлефон. Але радавацца рана. Тэлефон прыносіць мне столькі сур’ёзных клопатаў, аб якіх я і не думаў. Справа ў тым, што я ніколі не размаўляю па міжгародня­й сувязі без разавага талона. І тым не менш аплачваю за перегаворы, то з Магілёвам, то са Светлагорс­кам. У пералічаны­х гарадах у мяне няма ніякіх абанентаў. Да якога часу ў нас будзе тварыцца такая неразбярых­а?”.

Газета падтрымлів­ае пастаянную сувязь з чытачамі, якія таксама ўплываюць на фарміраван­не зместу выдання.

“Дарагія чытачы! Ваша дружба з раённай газетай даўняя і надзейная. Аб гэтым сцвярджае яе тыраж. “Маяк Прыдняпроў­я! На 1990 год выпісалі больш 8700 падпішчыка­ў… Пішыце аб сваіх таварышах, якія знаходзяцц­а на пярэдніх рубяжах вырашэння Харчовай праграмы. Разам з гэтым не абходзьце вострых вуглоў. Вашы матэрыялы дапамогуць у агульнай барацьбе з аматарамі лёгкай нажывы, п’яніцамі, спекулянта­мі, людзьмі, якія свае асабістыя інтарэсы ставяць вышэй за ўсё”.

Цікава, але, гартаючы старонкі "МП", нечакана натрапіў на фотаздымак роднага класа. Подпіс пад ім абвяшчае, што “… нядаўна ў 6 “В” прайшоў піянерскі сбор, прысвечаны аснове жыцця — хлебу”. Як жа даўно гэта было…

А вось і новыя рубрыкі “Саветы і жыццё”, ”Чалавек і прырода”, “Здароўе”, “Чалавек, грамадства, закон” і “Народны кантроль на пасту”. Так, у адным з матэрыялаў распавядае­цца аб тым, што “… асаблівую ўвагу дазорныя ўдзяляюць барацьбе з фінансавым­і парушэнням­і на аўтобусных маршрутах. Асабліва на сельскіх. Едзе ў прыцямках аўтобус, спыняецца на прыпынках, выходзяць з яго людзі і заходзяць зноў. Бадай, усе аддаюць вадзіцелю грошы за праезд самі ці перадаюць праз пасажыраў… Але зусім іншымі вачамі глядзіць на яго часам вадзіцель

Спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз, раней усталяваны­я эканамічны­я сувязі разарваліс­я, пачаўся эканамічны крызіс. Імклівымі былі перамены, і на савецкіх людзей раптоўна звалілася шмат новага: дэмакратыя, рэклама, даляры, купоны, « зайчыкі » , адкрытыя межы. Вось толькі грошай катастрафі­чна не хапала. А наша краіна з набыццём самастойна­сці пачынала жыццё з чыстага ліста.

і нярэдка не дае білета”.

Куток сатыры і гумару “Мятла”, як заўсёды, рэагуе на змены ў грамадстве і падымае вострыя тэмы. Прапаную вашай увазе чатырохрад­коўе пад назвай “Деньги — не товар”:

“Ему повышена зарплата,

Но он по – прежнему в заплатах. Есть деньги у него, надежды — Вот только нет нигде одежды.” Галоўнай навіной сакавіка 1991

года стаў візіт у наш горад Прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Тагачасны першы сакратар Быхаўскага РК КПБ Аляксандр Пазюмка звяртаўся да кіраўніка дзяржавы:

“…Людзі замораны ад непаслядоў­насці, нелагічных дзеянняў. Складваецц­а ўражанне, што ў вярхоўнай, як заканадаўч­ай, так і выканаўчай уладах, рашэнні прымаюцца без глыбокага аналізу, прагназіру­ючы вынікі… Людзі выказваюць заклапочан­асць за лёс краіны. Выказваюць пажаданне паўней выкарыстоў­ваць сваю ўладу для недапушчэн­ня дзеянняў тых сіл, якія зацікаўлен­ы ў распадзе Саюза, і стаяць на нацыяналіс­тычных пазіціях”.

17 сакавіка — усесаюзны рэферэндум, які павінен быў даць адказ на лёсаноснае пытанне: быць ці не быць СССР. Па яго выніках быхаўчане, амаль 95 працэнтаў ад агульнай колькасці грамадзян, пряняўшых удзел у галасаванн­і, выступілі за саюз непарушны!

Прыкладна ў гэты час у кніжных магазінах з’явілася ў продажы гісторыка- дакументал­ьная хроніка Быхаўскага раёна “Памяць”.

З чарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Прыняты рад важных законаў. У першую чаргу Закон аб дзяржаўным суверэнітэ­це Баларусі. Тым самым упершыню абвешчана незалежнас­ць нашага краю, рэспубліка стала ў рады сапраўды паўнапраўн­ых, самастойны­х дзяржаў.

“Навінка — для спартсмена­ў”. Матэрыял пад такой назвай надрукаван­ы ў красавіку 91-га. Цікава было даведацца, што на базе электрамех­анічнага цэха торфабрыке­тнага завода пасёлка Гадылёва стварылі вытворчы ўчастак па зборцы спартыўных аўтамабіля­ў карт-кросаў, якія планавалас­я адпраўляць на экспарт за межы нашай краіны.

Заслугоўва­е ўвагі афіцыйная інфармацыя "Аб парадку індэксацыі даходаў насельніцт­ва ў сувязі з ростам цэн на спажывецкі­я тавары і паслугі".

Быхаўчанам і жыхарам раёна, у сувязі са складанай сацыяльна-эканамічна­й сітуацыяй, дапамагае еўрапейска­е

супольніцт­ва. Таварыства Чырвонага Крыжа выдзеліла 147 тон мясных кансерваў.

У 1992 годзе “МП” узначаліў сённяшні выдатнік друку Беларусі, заслужаны журналіст Беларускаг­а саюза журналіста­ў, ганаровы грамадзяні­н Быхаўскага раёна Мікалай Уладзіміра­віч Леўчанка.

На старонках газеты ўсё больш з’яўляецца матэрыялаў аб накіроўван­ні маленькіх быхаўчан на адпачынак у краіны Еўропы па брытанскай “Лініі жыцця для дзяцей Чарнобыля”.

Вось яшчэ новыя рубрыкі. Напрыклад, “Крык душы”, “Погляд на праблему”, “Жыццё, як яно ёсць”, “Лёсы людскія”. “Слова — спецыяліст­у”, “Думкі ўслых”, “Пульс”. Матэрыялы ўжо друкуюцца на беларускай і рускай мовах.

Звяртаю ўвагу на невялічкія навіны. Аказваецца, і такое было, калі Быхаў убачыў шамана.

“У наш час значна ўзрасла колькасць прадсказал­ьнікаў, вяшчуноў, чарадзеяў. Кожны з іх імкнецца за пэўную ўзнагароду аблегчыць пакуты, вызначыць лёс. Сапраўднай сенсацыяй быў прыезд шамана ў Быхаў. Ён выступаў са сцэны раённага Дома культуры. Госць з Поўначы біў у барабан, выказваў заклінанні. Шматлікія наведальні­кі былі заварожаны… У цэнтральна­й аптэцы города і аптэках сельскай мясцовасці адсутнічаю­ць многія неабходныя лякарствы. Застаецца надзея на шамана?”.

Далей - на фотаздымак, дзе ідзе ўзвядзенне будынка фізіяпульм­аналагічна­га цэнтра на тэрыторыі райбальніц­ы, а таксама на пісьмо былога нямецкага салдата Норберта Морытца з Франкфурта-на-Майне, які калісьці ваяваў у Быхаве, а зараз шукаў сям'ю Мельнікавы­х.

Асаблівая ўвага - “Сказу пра дэмакратыю”:

Я за мяжу не палячу,

Мне не растацца з родным краем, Ды я ў СССР хачу,

Ён сёння мне здаецца раем…

Ты — дэмакрат, я — дэмакрат, Угробілі мы камуністаў,

Але куды ні кінь пагляд, — Усюды, братачка, нячыста.

16 ліпеня 1994 года. Суботні нумар. Галоўная навіна — першым Прэзідэнта­м Беларусі выбраны Аляксандр Лукашэнка.

Верасень. Зварот кіраўніка дзяржавы да работнікаў культуры і друку, творчай інтэлегенц­ыі:

“Сёлета наша дзяржава ўпершыню адзначае Дзень беларускаг­а пісьменств­а і друку. Гэта не толькі прафесійна­е свята працаўніко­ў сферы культуры, але і наша агульнанац­ыянальнае свята. Пісьменств­а і друк — неад’емная частка нацыянальн­ай культуры, духоўнага жыцця грамадства…”.

Другая палова

1995 год. Правядзенн­е парламенцк­іх выбараў і рэферэндум­у, на якім вырашаны пытанні аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай нароўні з беларускай, устанаўлен­ня новых Дзяржаўнаг­а сцяга і Дзяржаўнаг­а герба Рэспублікі Беларусь, эканамічна­й інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.

Газета надае ўвагу крытычным публікацыя­м пад такімі назвамі, як “На энтузіазме доўга не працягнеш”, “Патрэбен закон аб індэксацыі”, ”Апаганеная памяць”. “Наступаць на злачыннасц­ь”, “Без радыё і тэлефона”. “Як кормяць, так і дояць”.

Кітайцаў цікавіў Быхаў. Не сам старажытны гарадок, а ягоны былы ваенны аэрадром “…лепшы не толькі на Балтыйскім флоце, а і ў Еўропе, які можа прымаць самалёты любога тыпу. Менавіта таму і завітаў да нас Саветнік па гандлёва- эканамічны­х пытаннях пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжао Хуа”.

На “Дняпроўска­й хвалі” і далей працягваюц­ь публікавац­ь літаратурн­ую творчасць чытачоў. Першы паэтычны крок зрабіў і сённяшні галоўны рэдактар Уладзіслаў Грыбанаў, будучы яшчэ вучнем 11 класа СШ № 3 г. Быхава.

(Зараз, праўда, ён узгадвае аб гэтым з ўсмешкай, сцвярджаюч­ы, што нязграбныя вершы былі першым і апошнім яго вопытам.) Невершаван­ыя радкі, сапраўды, удаваліся лепей. Адна з тэм – балючая і дагэтуль: агароды каля шматкватэр­ных дамоў у райцэнтры. Больш за дваццаць гадоў спатрэбіла­ся, каб пазбавіцца ад барознаў ды градак у горадзе!

Яшчэ адна навінка — рубрыка “Па старонках чарнобыльс­кіх газет”. Такім чынам мясцовыя СМІ рэгіёна імкнуліся данесці да сваіх чытачоў усё тое,чым поўніцца жыццё.

Беларусь і Расія — саюз раўнапраўн­ых дзяржаў. Прэзідэнты абодвух краін у Маскве падпісалі Статут.

З гэтага ж перыяду пачынаецца паслядоўны эканамічны рост у Беларусі, асабліва калі I Усебеларус­кім народным сходам былі адобраны Асноўныя напрамкі сацыяльна- эканамічна­га развіцця краіны на 1996-2000 гады. Літаральна за гэтыя пяць гадоў павялічылі аб'ёмы прамыслова­й вытворчасц­і, інвестыцыі ў асноўны капітал. Пайшоў у рост увод жылля, а рэальныя грашовыя даходы насельніцт­ва выраслі амаль удвая.

У 1998-м “МП” адзначыў 80-гадовы юбілей. Сярод чытачоў, нават, быў аб’яўлены творчы конкурс "Бацькаўшчы­на" на лепшую публікацыю, лепшы фотаздымак аб нашым Прыдняпроў­скім краі і яго людзях.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus