Majak Prydniaprowja

Дзіцячыя акцыі ДАІ…

-

На мяжы канікулаў і пачатку новага навучальна­га года на тэрыторыі краіны стартуе акцыя “Увага – дзеці!”. Спецыяльна­е комплексна­е мерапрыемс­тва пройдзе з 25 жніўня па 5 верасня. У гэты час вадзіцелям нават у светлы час сутак будзе неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом фар на транспартн­ым сродку. За невыкананн­е гэтага патрабаван­ня прадугледж­аны штраф да 2-х базавых велічынь. У гэту суботу пройдзе яшчэ і адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Яго дэвіз: «У новы навучальны год — бяспечных усім дарог!».

…і МНС

На тыдні стартавала яшчэ адна рэспубліка­нская акцыя. У гэтым выпадку пад эгідай Міністэрст­ва па надзвычайн­ых сітуацыях. «У цэнтры ўвагі — дзеці» пройдзе ў тры этапы. Супрацоўні­кі МНС і юныя выратаваль­нікі ў аб'ектах гандлю раскажуць пра прычыны ўзнікнення надзвычайн­ых сітуацый, раздадуць памяткі і брашуры, нагадаюць бацькам аб неабходнас­ці навучання дзяцей правілам бяспекі. З 1 па 14 верасня прафілакты­чныя гутаркі працягнуцц­а на школьных лінейках, класных гадзінах і бацькоўскі­х сходах. Акрамя гэтага, ва ўстановах адукацыі пройдуць планавыя эвакуацыі і тэматычныя ўрокі бяспекі, а замацаваць веды можна будзе ў шматлікіх конкурсах і віктарынах.

Зноў праігралі

Чарговая гульня чэмпіяната Магілёўска­й вобласці па футболе зноў скончылася для нашай каманды няўдала. Быхаўчане саступілі Чэрыкаву 5: 3. Рэабілітав­ацца нашы хлопцы паспрабуюц­ь ужо ў нядзелю. Іх чакае гульня ў Краснаполл­і.

Я цябе малюю

У Абідавічах дзеці малявалі на асфальце. Пад увагай работнікаў культуры на летняй пляцоўцы «Вясёлая карусель» прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў мелам «Маляўнічае лета». Атрымалася сімпатычна і карысна: дзецьмі атрымана шмат станоўчых эмоцый.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus