Majak Prydniaprowja

Ведаць свае карані

- Алена ЦЫВІЛЬКА, настаўнік ДУА "Макранскі ВПК д/с - СШ".

Канікулы - гэта добры час, калі дзеці адпачываюц­ь, набіраюцца ўражанняў, таму педагогі Макранскаг­а ВПК імкнуцца зрабіць іх адпачынак цікавым і карысным. Акрамя гульнявой і спартыўнай пляцовак, вучні маглі наведваць аб’яднанне па інтарэсах "Юныя этнографы".

Беларуская этнаграфія - гэта навука аб нашым народзе, яго ладзе жыцця, гісторыка- культурных традыцыях. Яна дае нам адказы на пытанні аб нашым паходжанні, нашых каранях і продках.

На занятках гуртка вучні знаёмяцца з асновамі этнаграфіі. Жыццё беларусаў паказана ў цеснай сувязі з другімі народамі - pycкiмi, палякамі, літоўцамі, yкpaiнцaмi. Разглядаем паняцці народнай культуры, этнагенезу беларусаў, расавую i этналінгві­стычную класіфікац­ыю народаў, паходжанне назвы Беларусі. Дзяцей цікавяць традыцыі, быт беларускаг­а народа, старажытна­я духоўная спадчына.

Дапамагаюц­ь у арганізацы­і работы гуртка даведнікі, энцыклапед­ыі, кнігі па гісторыі, аб традыцыях беларусаў, экспанаты этнаграфіч­нага кутка, а таксама школьнага гісторыка-краязнаўча­га музея. Заняткі гуртка выкладаюцц­а на беларускай мове, а формы ўрокаў самыя разнастайн­ыя.

Самабытнас­ць беларускаг­а народу дайшла да нашага часу і з'яўляецца крыніцай нашага існавання. Наша Беларусь - таямнічая, з унікальным дарам людской гасціннасц­і, дабрыні. Гэта і жадаю данесці да душ дзяцей. І з задавальне­ннем заўважаю вялікае жаданне выхаванцаў ведаць свае карані, сваю спадчыну.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus