Аме­ры­кан­скі па­да­ру­нак

Minskaya pravda. Tolstushka - - Дайджэст - «Пра­цоў­ная сла­ва», Ва­ло­жын

Васіль РАМАНОВІЧ шмат год быў ды­р­эк­та­рам Дубін­ской вась­мі­га­до­вай шко­лы. Мно­гія добра ве­да­ю­ць

Васі­ля Ан­то­наві­ча, але ма­ла хто чуў пра гісто­рыю яго сям’і, якая больш на­га­д­вае сю­ж­эт галівуд­скай дра­мы.

Прод­кі Ра­ма­но­ві­ча спрад­век – жы­ха­ры Дубі­ны. Дзед з бо­ку ма­ці, Васіль Мучын­скі, – удзель­нік рус­ка-япон­скай вай­ны 1904–1905 гг. Калі вяр­таў­ся ў Бе­ла­русь да жон­кі, вы­пад­ко­ва су­стр­эў­ся з люд­зь­мі, што вер­ба­валі пра­ца­з­доль­ную мо­ладзь на за­роб­кі ў Аме­ры­ку. Па­быў до­ма і… ру­шыў у да­ро­гу. Жон­ка праз дзе­вя­ць ме­ся­цаў на­рад­зі­ла дач­ку Еву. Не­маў­ля яна па­кі­ну­ла на ба­бу­лю з дзя­ду­лем, а са­ма на­кіра­ва­ла­ся ўслед за му­жам.

Мес­цам жы­хар­ства дубін­скія эмі­гран­ты абралі го­рад Ст­эн­фард. Муж ка­паў ру­ду, жон­ка, як толь­кі з’явілі­ся пер­шыя гро­шы (шах­цё­ры за­раб­ля­лі няд­р­эн­на), зай­ме­ла хар­чо­вую лаўку. З пер­шай дач­кой, што на­рад­зіла­ся на аме­ры­кан­с­кай зям­лі, яш­чэ раз­маў­ля­лі на род­най мо­ве, астат­ніх дзя­цей вы­хоў­валі як ста­пра­ц­энт­ных аме­ры­кан­цаў. Уся­го ж у Но­вым Све­це ў па­ры з’явілі­ся дзве дач­кі і тры сы­ны.

І пра дач­ку-бе­ла­ру­сач­ку не за­бы­лі. Пас­ля Пер­шай су­свет­най вай­ны на­шы зем­лі адыш­лі пад Польш­чу, з’явіла­ся маг­чы­мас­ць за­бра­ць яе. Пер­шая спро­ба ака­за­ла­ся няў­да­лай з-за нера­шу­час­ці зна­ё­мых. Пры­бы­ў­шы з Аме­ры­кі на рад­зі­му ў гос­ці, тыя падрад­зілі­ся даставі­ць ма­лую ба­ць­кам, а пас­ля з’ехалі, на­ват не па­пяр­эд­зіў­шы аб тым, што пе­ра­ду­малі. Праз ней­кі час род­ны дзяд­зь­ка Евы вы­ра­шыў сам ад­вез­ці пля­мен­ні­цу сяст­ры. Праз Польш­чу вы­ехалі ў Куін­стаўн (Ір­лан­дыя), дзе збіралі­ся сес­ці на «Ты­танік». Але ма­ла­ды ча­ла­век па­кі­нуў у Дубіне ня­ве­сту. Тая, як толь­кі жаніх з’ехаў, спу­жа­ла­ся, што ён не вер­нец­ца, і памча­ла за ім. Дзе яна да­г­на­ла «ўце­ка­ча» з дзяўчын­кай, невя­до­ма, але вяр­ну­ла да­до­му.

На­ват пас­ля гэ­та­га над­зея су­стр­эц­ца з аме­ры­кан­скі­мі род­ны­мі ў Евы не згас­ла. Ба­ць­ка з ма­ці так­са­ма пас­та­ян­на звяр­талі­ся ў па­соль­ства. На­п­эў­на, ур­эш­це праб­ле­ма вы­ра­шы­ла­ся б. Але Ева, ужо да­рос­лая дзяўчы­на, вый­ш­ла за­муж. Калі ўста­ля­ва­ла­ся Са­вец­кая ўла­да, у яе бы­ло ўжо ін­шае про­звіш­ча і на ўсе за­пы­ты прых­од­зіў ад­моў­ны ад­каз. Так Еве на пра­ця­гу доў­га­га ча­су не да­вя­ло­ся па­ба­чы­ць ба­ць­ку і ма­ці. Толь­кі ў 70-х па за­пра­ш­эн­ні сяс­цёр і бра­тоў зд­зейс­ні­ла яна ван­дроўку за акіян. Пры­вез­ла шмат фо­та­здым­каў: сва­я­кі фа­та­гра­фа­валі па­да­рож­ні­цу і ў дзень ад’ез­ду ўручы­лі аль­бом. Па­гар­та­ць гэтую ся­мей­ную рэ­ліквію ці­ка­ва на­ват ста­рон­ня­му ча­ла­ве­ку. Бе­з­умоў­на, Ева ад­роз­ні­ва­ла­ся ад сваіх за­меж­ных сва­я­коў. На здым­ках про­стую ся­лян­ку з Дубі­ны (на­ват у да­ра­гіх убо­рах і з пры­чос­кай) не зблы­та­еш з ха­лё­ны­мі сва­яч­ка­мі. Дар­эчы, ба­ць­кі Евы зма­глі пе­рат­ва­ры­ць невя­ліч­кую лаўку ў салід­ны ма­га­зін, які пры­носіў няд­р­эн­ны да­ход, па­бу­да­валі дом. Калі сяст­ра з му­жам пры­ехалі на­ве­да­ць род­ных у Бе­ла­русь, то моц­на зд­зівілі­ся, на­коль­кі сціп­ла жы­ве іх сяст­ра, ста­ралі­ся да­па­маг­чы. На­ват на­бы­лі дзве ма­шы­ны «Вол­га» ў па­да­ру­нак пля­мен­ні­кам. Шмат кло­па­ту меў Васіль Ан­то­навіч з тым па­да­рун­кам. Ён, член пар­тыі, ды­р­эк­тар шко­лы, пры­мае ў дар ад аме­ры­кан­цаў да­ра­гую рэч! Бы­лі ананім­кі ў ад­рас рай­ка­ма і па­сяд­ж­эн­ні бю­ро, але за та­ле­наві­та­га на­стаўніка і кіраўніка за­сту­піў­ся пер­шы са­кра­тар.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.