Прод­каў след і на­шчад­каў свет

Гісто­рыя Ру­бя­ж­э­віц­ка­га кас­цё­ла, што на Стаўб­цоўш­чыне, па­каз­вае, як прыклад ад­на­го ча­ла­ве­ка мо­жа на­тх­ні­ць на вя­лікую спра­ву.

Minskaya pravda. Tolstushka - - Спадчына - Але­на ПАШКЕВІЧ

Наз­ва мя­ст­эч­ка Ру­бя­ж­э­вічы га­во­ры­ць са­ма за ся­бе. Так ча­ста тут мя­ня­ла­ся мя­жа – зем­лі ады­ход­зілі то да Польш­чы, то да Літ­вы... Част­кай Расіі гэтая тэ­ры­то­рыя ста­ла пас­ля апош­ня­га пад­зе­лу Рэчы Пас­палітай. Зме­на дзяр­жаў­на­сці ра­бі­ла ўплыў не толь­кі на паліты­ку, але і на кан­фесій­ную сіту­а­цыю.

За ка­мень – 12 год ка­тар­гі

Каб за­ду­шы­ць бун­тар­скі дух, які тут па­на­ваў і быў уз­моц­не­ны паўстан­нем пад кіраўніцтвам Касту­ся Калі­ноўска­га, урад Расій­с­кай ім­пе­рыі ў ліку ін­шых мер па­вёў на­ступ на ка­талі­цызм.

Ру­бя­ж­э­віц­кі драў­ля­ны кас­цёл Свя­то­га Ан­тонія пе­ра­бу­да­валі пад пра­васлаў­ны храм, ха­ця царк­ва ў мя­ст­эч­ку ўжо іс­на­ва­ла. Амаль во­сем ты­сяч вер­нікаў за­сталі­ся без сва­ёй свя­ты­ні – тра­ге­дыя для люд­зей. Ад­нак ся­род гэтай шмат­ты­сяч­най гра­ма­ды знай­шоў­ся ча­ла­век, апан­та­ны ід­эяй бу­даўніцтва но­ва­га кас­цё­ла ў Ру­бя­ж­э­ві­чах.

– Ан­тоній Тур не ад­зін раз пі­саў ча­ла­біт­ныя да са­мо­га ім­пе­ра­та­ра Аляк­сандра ІІ – не бы­ло ад­ка­зу. По­тым вы­правіў­ся ў цар­скую кан­цы­лярыю сам, пе­ш­шу. Схад­зіў ад­зін раз – без­вы­ні­ко­ва. По­тым дру­гі. І зноў ад­мо­ва ў даз­во­ле на ўз­вяд­зенне хра­ма, – рас­каз­вае пра ўпар­та­га зма­га­ра за ве­ру заха­валь­ні­ца мі­нуўш­чы­ны род­най вё­скі, на­стаўні­ца рус­кай мо­вы і літа­ра­ту­ры Ра­му­аль­да Са­ба­леўская. – Моц­на за­сму­ча­ны, але не стра­ціў­шы над­зеі, ён пас­тавіў на гэтым мес­цы, дзе за­раз кас­цёл, а та­ды яш­чэ бы­ла пу­ст­э­ча, вя­лікі ка­мень.

На ва­луне Ан­тоній вы­біў год – 1866, а так­са­ма пер­шыя літа­ры слоў «на гэтым мес­цы буд­зе кас­цёл рым­ска-ка­таліц­кай ве­ры», і пазна­чыў свае іні­цы­я­лы. Сме­лы ўчы­нак меў дра­ма­тыч­ны фі­нал. Ан­тонія, як за­ва­да­та­ра, ра­зам з усёй сям’ёй вы­слалі ў Сібір на 12 год. Толь­кі сем год Ту­ры ад­бы­лі на ка­тар­зе – па ам­ні­стыі паш­час­ці­ла вяр­нуц­ца на рад­зі­му. Ан­тоній быў па-ра­ней­ша­му пе­ра­ка­на­ны ў тым, што ён на правіль­ным шля­ху: ка­таліц­кай свя­ты­ні ў Ру­бя­ж­э­ві­чах – бы­ць!

– Дзесь­ці ў 1905 год­зе ён яш­чэ раз ід­зе ў Пе­цяр­бург і нар­эш­це ат­рым­лі­вае афі­цый­ны даз­вол ад ім­пе­ра­та­ра Міка­лая ІІ, – за­зна­чае Ра­му­аль­да Іг­на­таў­на. – Ад­нак ма­нарх ставі­ць умо­ву – кіра­вац­ца ўсі­мі ўка­зан­ня­мі мін­ска­га гу­бер­на­та­ра. Апош­ні ў сваю чар­гу мае катэ­га­рыч­нае патра­ба­ванне – бу­да­ва­ць кас­цёл толь­кі ча­ты­ры га­ды, з ча­са­на­га ка­ме­ню і вя­лікіх па­ме­раў.

Гро­шы з-за акія­на

Над пра­ек­там пра­ца­ваў поль­скі ар­хіт­эк­тар – знай­шоў уда­лае, пры­го­жае бу­даўні­чае ра­ш­энне. Ад­нак пер­ша­па­чат­ко­вая за­ду­ма роз­ніла­ся з тым, што ў вы­ніку ат­ры­ма­ла­ся. Люд­зі апы­нулі­ся пе­рад вы­ба­рам: аль­бо ўз­вод­зі­ць храм у ад­па­вед­на­сці з пра­па­на­ва­ным пра­ек­там і не па­спе­ць у тэр­мін, аль­бо бу­да­ва­ць так, як ат­рым­лі­ва­ец­ца, кіру­ю­чы­ся ар­хіт­эк­тур­най тэхна­ло­гіяй. Вы­бі­ра­ю­ць дру­гое.

1906 год – вы­ка­палі фун­да­мент, таўш­чы­ня сцен яко­га бы­ла ад 4 да 6 мет­раў, а глы­бі­ня яш­чэ боль­шая. Для ўма­ца­ван­ня ту­ды за­клалі ду­бо­выя па­ле­ны і ка­мяні, а бу­даўнічы рас­твор за­ме­швалі на ас­но­ве вап­ны, ку­ры­ных яек і ма­ла­ка з даб­аў­лен­нем пяс­ку. Уз­вед­зе­ны фун­да­мент па­кі­да­ю­ць на цэ­лы год. Ён дае ўсад­ку.

Ак­ты­ў­нае бу­даўніцтва свя­ты­ні па­ча­ло­ся ў 1907 год­зе. Кож­ны дзень тут пра­ца­валі 100 вяс­коў­цаў, а ў ра­ды­усе некаль­кіх кіла­мет­раў – 50 ка­ме­ня­чо­саў. На вы­шы­ню вя­ліз­ныя ва­лу­ны па­ды­малі з вы­ка­ры­стан­нем 6 кон­ных кра­наў. – Май­стар Цы­пры­ян Трызна, які крыў ве­жы і ставіў кры­жы, пе­рад уста­ноў­кай дру­го­га кры­жа, раз­вёў­шы рукі ў ба­кі, сам стаў на тым мес­цы кры­жам і за­свед­чыў: бу­даўніцтва кас­цё­ла за­вер­ша­на! Пер­шае на­ба­ж­эн­ства тут ад­слу­жы­лі ў 1910 год­зе. І па сён­няш­ні дзень на­ша свя­ты­ня ніколі не ме­ла ін­ша­га прызна­ч­эн­ня, – ка­жа Ра­му­аль­да Са­ба­леўская. – Кас­цёл ні ў га­ды вай­ны, ні ў ін­шае лі­ха­лец­це не за­чы­няў­ся, та­му што бу­да­ваў­ся з вя­лі­кай лю­боўю, з ве­рай.

Люд­зі з Ру­бя­ж­э­ві­чаў і на­ва­коль­ных вё­сак езд­зілі на за­роб­кі ў Аме­ры­ку, дзе пра­ца­валі год-два. Вя­лікія су­мы гро­шай нека­то­рыя ахвя­ра­валі на бу­даўніцтва кас­цё­ла. Каб жан­чы­ны-ку­хар­кі зма­глі сыт­на на­кар­мі­ць бу­даўнікоў, мно­гія ноч­чу ўпо­тай­кі пры­вяз­валі да пло­та авеч­ку ці ця­лё, аль­бо ставілі пад­свін­ка ў клет­цы. І ніх­то не афі­шы­ра­ваў сваіх учын­каў, бо кіра­валі­ся ін­шым – ха­целі хут­ч­эй ме­ць свой храм.

Уба­чы­ць веліч­ную свя­ты­ню Ан­тонію Ту­ру, на жаль, не да­вя­ло­ся. У 1907 год­зе яго не ста­ла. Кас­цёль­ны ле­та­піс свед­чы­ць: больш чым ты­сяч­ная гра­ма­да вяс­коў­цаў прый­ш­ла пра­вес­ці яго ў апош­ні шлях. Спра­ва яго жы­ве. У Ру­бя­жэ- вічы з Польш­чы на­вед­ва­юц­ца і на­шчад­кі Ан­тонія Ту­ра, шчы­ра ці­ка­вяц­ца жыц­цём кас­цё­ла.

Шчод­рыя сэр­цы

Ру­бя­ж­э­віц­кі кас­цёл Свя­то­га Юза­фа іс­нуе на ахвя­ра­ван­ні вер­нікаў.

Колісь вер­на слу­жыў кас­цё­лу і люд­зям шля­хец­кі род Лен­скіх. Яны бы­лі ме­ц­эна­та­мі. Да­па­ма­галі з пер­ша­га дня бу­даўніцтва свя­ты­ні і да 1939 го­да. Заслу­жы­лі пра­ва бы­ць га­на­ро­вы­мі чле­на­мі ру­бя­ж­э­віц­кай па­ра­фіі. У цэн­траль­ным ал­та­ры хра­ма стаі­ць ла­ва з іх гер­бам – на гэтым мес­цы яны сяд­зелі, тут малілі­ся.

Ра­му­аль­да Са­ба­леўская за­ў­ва­жае: ахвя­ра­ванне ме­ра­ец­ца не коль­кас­цю, а тым, як яно па­дад­зе­на:

– Ба­ка­выя ал­та­ры зроб­ле­ны мяс­цо­вы­мі май­стра­мі – ба­ць­кам і сы­нам Шпа­коўскі­мі. Кож­ны год пры­язд­жа­ю­ць сю­ды ба­ць­ка-мас­квіч і сын-пе­цяр­бур­жац. Да 100-га­до­ва­га юбілею кас­цё­ла яны зра­білі вя­лікі дар – для двух цэн­траль­ных ра­доў на­бы­лі дзя­сят­кі ла­ваў. А ма­ла­дыя май­ст­ры, якія толь­кі па­чы­на­ю­ць сваю ка­валь­скую спра­ву, па­да­ры­лі па­ра­фіі 9 жы­ран­до­ляў.

Ку­па­лаўскі след

Ба­ка­вы ал­тар кас­цё­ла ўпры­гож­вае ко­пія аб­ра­за Ма­ці Бо­жай Вастраб­рам­скай. Сю­ды іко­ну калісь­ці пры­вез­ла Бяні­г­на Ва­ла­севіч – ма­ці Ян­кі Ку­па­лы. Яна на­рад­зіла­ся за тры кіла­мет­ры ад Ру­бя­ж­э­ві­чаў, у фаль­вар­ку Ня­шо­та. Рас­ла ў ба­га­тай, шля­хет­най, інт­элі­гент­най, ве­ру­ю­чай сям’і. Ба­ць­кі вель­мі лю­білі Бяні­г­ну, са­бралі для яе доб­ры па­саг. Але дзяўчы­на ад­ка­за­ла ўза­ем­на­сцю за­ка­ха­на­му ў яе 32-га­до­ва­му Да­мініку Лу­ц­э­ві­чу, ад­нак без­зя­мель­на­му. У 21 год яна су­пра­ць ба­ць­коўс­кай волі вы­ход­зі­ць за­муж за Да­мініка і па­кі­дае Ня­шо­ту. Па­сва­ры­лі­ся ма­ці і дач­ка. Не ма­глі зра­бі­ць крок на­су­страч ад­на ад­ной. Хто ве­дае, ма­бы­ць, калі Бяні­г­на пры­вез­ла гэты аб­раз у кас­цёл, і на­ста­ла пры­мір­энне. Ад­на прый­ш­ла ў храм, дру­гая – гля­нулі на іко­ну ў вочы Пан­ны Ма­рыі. А мо­жа, Ба­га­ро­дзі­ца змяк­чы­ла іх сэр­цы, ука­за­ў­шы: не тое чы­ня­ць. Невя­до­ма, хто пер­шы, але яны зра­білі крок на­су­страч ад­на ад­ной…

Мно­гія ста­рон­кі мі­нуўш­чы­ны Ру­бя­ж­э­ві­чаў уда­ло­ся ад­наві­ць ме­навіта дзя­ку­ю­чы эн­тузіяз­му Ра­му­аль­ды Іг­на­таў­ны. Вер­ны спа­да­рож­нік яе жыц­ця – Та­д­э­вуш Са­ба­леўскі. Гэтак жа ад­да­на кла­по­ціц­ца ён пра аб­ліч­ча род­най вё­скі. Та­д­э­вуш Лю­цы­я­навіч – ад­зі­ны ў мяс­цо­вых ва­колі­цах, ка­му па­ду­лад­ны ста­ра­даўні кас­цёль­ны ар­ган.

Па­вод­ле слоў ма­ёй су­раз­моў­цы, ар­ган у кас­цё­ле гучы­ць за­ў­сё­ды, з лю­бой на­го­ды – ра­дас­най ці ба­лю­чай. Му­зыч­ны ін­стру­мент пры­ве­зе­ны сю­ды ў 1928 год­зе з Віль­ні. Дастаў­ля­лі яго на 50 пад­во­дах. Мае дзве руч­ныя клавія­ту­ры і ад- ну наж­ную, 820 тру­бак – ме­таліч­ных і драў­ля­ных.

Пад акам­па­не­мент ста­ра­жыт­на­га ар­га­на гу­ча­ць не толь­кі рэ­лі­гій­ныя спе­вы. Та­д­э­вуш Лю­цы­я­навіч, му­зы­кант па аду­ка­цыі, спе­цы­яль­на для ту­ры­стаў, якія пры­язд­жа­ю­ць у Ру­бя­ж­э­вічы, цу­доў­на вы­кон­вае і свец­кія тво­ры. На­прыклад, з кас­цёль­ных хо­раў мож­на па­чу­ць «Ви­но­град­ную ко­сточ­ку в теп­лую зем­лю за­рою…» Бу­ла­та Акуд­жа­вы.

Мес­ца тут на­мо­ле­нае, з незвы­чай­най энер­ге­ты­кай. Да Ру­бя­ж­э­віц­ка­га кас­цё­ла аду­сюль вя­зу­ць хры­с­ці­ць дзе­так. Ле­тась жан­чы­на на­ват з Аме­ры­кі пры­язд­жа­ла, каб ах­ры­с­ці­ць дваіх ужо амаль да­ро­с­лых сваіх дзя­цей. Бо яе тут хры­с­цілі, ды і ба­ць­кі яе тут так­са­ма некалі пры­малі гэты аб­рад.

…Вер­нікі прых­од­зя­ць сю­ды па вы­ра­та­валь­ны па­жы­так для сва­ёй ду­шы. Храм кож­на­му дае па­лёг­ку. І над­зею.

Аб­раз Ма­ці Бо­жай Вастраб­рам­скай ру­бя­ж­э­віц­кім вер­ні­кам па­да­ра­ва­ла ма­ма Ян­кі Ку­па­лы – Бяні­г­на Лу­ц­э­віч

Ка­мень з ары­гі­наль­ным над­пі­сам, за які суд пры­га­ва­рыў сям’ю Ан­тонія Ту­ра да 12 год ссыл­кі ў Сібір, за­раз ля­жы­ць пе­рад ува­х­о­дам у кас­цёл

Фі­гу­ра свя­то­га Ан­тонія – ад­зін з са­мых ста­ра­жыт­ных прад­ме­таў інт­эр’ера хра­ма – калісь­ці за­хоў­ва­ла­ся ў ста­рым драў­ля­ным кас­цё­ле

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.