Він­шоўка

Minskaya pravda. Tolstushka - - Тб На Канапе - Вя­дучы руб­ры­кі Улад­зі­мір КУЛІКОВІЧ

Ва ўсе ча­сы развіц­ця бе­ла­рус­кай мо­вы даслед­чы­кі ад­зна­чалі яе вя­лікі пат­эн­цы­ял эка­но­мі­ць срод­кі вы­ра­ж­эн­ня – дзе­ля хут­кай і ад­на­ча­со­ва да­клад­най пе­ра­да­чы па­ве­дам­лен­ня ад ад­на­го моў­цы да дру­го­га. Най­перш ён пра­яў­ляў­ся праз неа­б­ме­жа­ва­ныя спа­лу­чаль­ныя су­вязі частак некаль­кіх слоў, у вы­ніку ча­го з дзвюх або трох лексіч­ных ад­зі­нак утва­ра­ла­ся ад­на – скла­да­на­ска­ро­ча­ная. Та­кі спо­саб па­паў­нен­ня лексіч­на­га фон­ду ву­чо­ныя на­звалі аб­р­э­вія­цы­яй або спо­са­бам утвар­эн­ня скла­да­на­ска­ро­ча­ных слоў.

Ва­ры­ян­таў аб­р­э­вія­цыі ў на­шай мо­ве ба­га­та. На­прыклад, за­мест сло­ва­з­луч­эн­няў «ма­та­цы­кл пе­даль­ны», «ле­кар­скі па­моч­нік», «праф­са­юз­ны ка­міт­эт», «Бе­ла­рус­кае тэле­граф­нае агенцтва» мы га­во­рым і пі­шам – ма­пед, лек­пам, праф­кам, БелТА. Сло­ва він­шоўка маг­ло бы­ць утво­ра­на гэт­кім жа спо­са­бам. Пры та­кім по­гляд­зе­па­ды­ход­зе мэтазгод­на прызна­ць, што бы­лі зад­зей­ні­ча­ны ўсе­ча­ны ко­рань - вінш- дзе­е­п­ры­мет­ніка «він­шав-альн-ы» і два суф­ік­сы - оў- і- к- на­зоўніка «пашт-оў-к-а», якія злілі­ся ў ад­зін сло­ваўтва­раль­ны суф­ікс - оўк-. Вось прыклад вы­ка­ры­стан­ня сло­ва, вы­яў­ле­ны Але­сем Каўру­сам яш­чэ ў 1997 год­зе і ўклю­ча­ны ў аўтар­скі слоўнік ад­мет­най лексікі «Сло­ва­клад»: « Вы­ка­ры­стоў­ваю на ўро­ку яш­чэ ад­ну ма­лень­кую, але кры­шталь­на- чы­стую кры­ніч­ку – він­шоўку ад Пі­ме­на Пан­чан­кі з на­го­ды жа­но­ча­га свя­та 8 Са­кавіка ».

Да­пус­ка­ец­ца і дру­гое ве­ра­год­нае тлу­ма­ч­энне (інт­эр­пр­эта­цыя) з’яў­лен­ня ў бе­ла­рус­кай мо­ве він­шоўкі. Так­са­ма правіль­нае з наву­ко­ва­га пунк­ту по­гля­ду. Згод­на з ім, на­зоўнік мог утва­рыц­ца суф­ік­саль­ным спо­са­бам (пры да­па­мо­зе суф­ік­са -к-) ад ас­но­вы дзе­яс­ло­ва: він­шав/á/ць + к він­шóўка. Пры гэтым ад­бы­лі­ся тры фа­не­тыч­ныя зме­ны ва ўтво­ра­ным сло­ве: ска­ра­ч­энне ўтва­раль­най ас­но­вы (не ста­ла гу­ка [а]), зме­на мес­ца на­ціску і чар­га­ванне гу­каў [в] [ў] у пазі­цыі пе­рад зыч­ным. Та­кім чы­нам рэ­гу­ляр­на ўтва­ралі­ся і пра­ця­г­ва­ю­ць утва­рац­ца но­выя га­вар­кія най­мен­ні, асаб­лі­ва раз­моў­на­га сты­лю: кур­коўка «кур­ко­вая па­ляўні­чая стр­э­ль­ба», ба­коўка «ба­ка­вы па­кой­чык у ха­це, ба­ка­вая пры­бу­до­ва пры чым-небудзь»; пу­хоўка «пу­хо­вая шап­ка»; ва­тоўка «ва­то­вая фаст­ры­га­ва­ная курт­ка». А яш­чэ ёс­ць пар­коўка «мес­ца ста­ян­кі транс­парт­ных срод­каў», вятроўка «курт­ка са шчыль­най ткані­ны, якая за­сце­ра­гае ад вет­ру», на­соўка «на­са­вая хустач­ка», кур­соўка «да­ку­мент на пра­ва ляч­эн­ня і хар­ча­ван­ня на ку­рор­це, звы­чай­на з за­бес­пяч­эн­нем жыл­п­лош­чай за ме­жа­мі са­на­то­рыя». І на­ват вы­шы­вáн­ка «ка­шу­ля, аз­доб­ле­ная вы­шы­ў­кай», аб­шы­вáн­ка «лод­ка з до­шак, у ад­роз­ненне ад чаў­на, які выд­зёўб­ва­ец­ца з су­ц­эль­на­га ства­ла др­э­ва».

Ці­ка­вы факт. Твор­чае абы­ход­жанне з мо­вай у да­чы­нен­ні да тэ­ма­тыч­най групы слоў са зна­ч­эн­нем «він­ша­ва­ць» пра­д­э­ман­стра­ваў у 20-я га­ды ХХ ста­годдзя пісь­мен­нік Мак­сім Гар­эц­кі. У ад­ным са сваіх пісь­маў ён пра­па­на­ваў на­ватвор-сі­нонім «зда­ро­ві­ць» ‘ він­ша­ва­ць, зы­чы­ць зда­роўя’: « Він­ша­ва­ць з Но­вым го­дам у гэтым пісь­ме не бу­ду, бо я та­бе пас­лаў сваю кар­тач­ку якраз 28 снеж­ня (зда­ро­віў ця­бе), ці дай­ш­ла яна, ці не? ».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.