НЕ СЯДЗІЦЕ ДО­МА!

Minskaya pravda. Tolstushka - - Тб На Канапе -

Мяд­зель­скі ра­ён

«Тя­ни-Тол­кай» на свя­це во­зе­ра

Край бла­кіт­ных азёр і спа­кой­ных рэк, бя­ро­за­вых га­ёў і сас­но­вых ба­роў – Мяд­зельш­чы­на – зноў у цэн­тры ўва­гі. 28 лі­пе­ня тут, на бе­ра­зе цу­доў­на­га во­зе­ра Мяст­ра, на­лад­зя­ць ра­ён­нае свя­та «Кра­са май­го краю».

У пра­грам­ме – тэатралі­за­ва­нае ад­крыц­цё, вы­ступ­лен­ні ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў і ар­ты­стаў ра­ё­на, кан­ц­эрт групы «Тя­ни-Тол­кай», квест «Та­ям­ні­цы на­ра­чан­скіх азёр». Вы­нікі сва­ёй пра­цы прад­ста­вя­ць на­род­ныя май­ст­ры.

Дзя­цей ча­ка­ю­ць вод­ная фе­е­рыя, фэ­сты­валь фар­баў «Холі», бу­ду­ць пра­ца­ва­ць гуль­ня­выя пля­цоўкі і атрак­цы­ё­ны.

Свя­та пач­нец­ца ў 15.30 на га­рад­скім пля­жы во­зе­ра Мяст­ра.

Слуц­кі ра­ён

Што за ле­та без кні­гі

Га­рад­ская біб­ліят­эка-філіял №1 го­ра­да Слуц­ка за­пра­шае чы­та­чоў на су­стр­э­чу з кні­гай, пад­час якой удзель­нікі літа­ра­тур­на­га клу­ба «Сустр­э­ча» рас­ка­жу­ць пра свае лю­бі­мыя тво­ры, дзя­ку­ю­чы якім зма­глі па-ін­ша­му зір­ну­ць на жыц­цё.

Пра­гу­ча­ць уры­ўкі з па­пу­ляр­ных тво­раў, буд­зе зроб­ле­ны агляд но­вай літа­ра­ту­ры і састаў­ле­ны топ-5 леп­шых кніг, якія, на дум­ку ўд­зель­нікаў ме­ра­пры­ем­ства, паві­нен пра­чы­та­ць кож­ны ча­ла­век. На развітанне пры­сут­ныя ат­ры­ма­ю­ць у па­да­ру­нак за­клад­кі з ана­та­цы­я­мі леп­шых тво­раў.

Сустр­э­ча за­пла­на­ва­на на 27 лі­пе­ня. Па­ч­а­так у 18.00.

Ка­пыль­скі ра­ён

Го­рад ва­чы­ма дзя­цей

Вы­ста­ва «Мая ма­лая рад­зі­ма» ад­кры­ла­ся ў Ка­пыль­скім ра­ён­ным кра­яз­наўчым му­зеі. На ёй – больш за 20 ра­бот юных ма­ста­коў, на якіх на­ма­ля­ва­ны го­рад у са­мых ці­ка­вых і незвы­чай­ных ра­кур­сах.

Сім­валіч­на, што ра­зам з ма­люн­ка­мі юных ма­ста­коў у вы­ста­вач­най за­ле ўста­но­вы прад­стаў­ле­ны і ра­бо­ты чле­наў Са­ю­за ма­ста­коў Бе­ла­русі Ан­др­эя Лыч­коўска­га і ўра­дж­эн­ца вё­скі Пад- гор­цы Ка­пыль­ска­га ра­ё­на Вік­та­ра Ка­ра­лё­ва. На па­лот­нах вя­до­мых твор­цаў – пры­га­жос­ць бе­ла­рус­кай пры­ро­ды ў роз­ныя по­ры го­да. Вы­ста­ва буд­зе доў­жыц­ца да 1 ве­рас­ня.

Ма­лад­зе­чан­скі ра­ён

Ра­ку­цёўш­чы­на ча­кае гас­цей

Літа­ра­тур­ны му­зей Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча збірае сваіх сяброў і прых­іль­нікаў твор­час­ці бе­ла­рус­ка­га па­эта-класіка на тра­ды­цый­нае свя­та па­эзіі і пес­ні «Ра­ку­цёўс­кае ле­та», якое пройдзе 29 лі­пе­ня.

Заў­зя­та­раў ча­ка­ю­ць пры­віталь­ная ім­пр­э­за ка­ля па­мят­ных ка­мя­нёў і ўскла­данне кве­так, зна­ём­ства з му­зе­ем «Фаль­ва­рак Ра­ку­цёўш­чы­на» і агляд экс­пазі­цыі, літа­ра­тур­на-му­зыч­ная ім­пр­э­за «У род­ным краі», удзел у якой возь­му­ць бе­ла­рус­кія пісь­мен­нікі, дзе­ячы куль­ту­ры і ма­стацтва.

Бу­ду­ць у гэты дзень і інт­эрак­ты­вы і за­ба­вы для на­вед­валь­нікаў, бат­ле­еч­нае прад­стаў­ленне, тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія гуль­ні, му­зей­на-пе­да­га­гіч­ныя за­нят­кі і інш.

Пра­езд элек­трыч­ка­мі «Мінск – Ма­лад­зеч­на», «Ма­лад­зеч­на – Мінск» (стан­цыя Уша) ці марш­рут­ны­мі так­сі «Мінск – Крас­нае», «Мінск – Ма­лад­зеч­на» (вёс­ка Крас­нае). Па­ч­а­так свя­та – у 11.00.

Мін­скі ра­ён

За­пра­ш­энне на фе­сты­валь

4 жніў­ня на тэ­ры­то­рыі гісто­ры­ка-куль­тур­на­га ком­плек­су «Лінія Сталі­на» пройдзе IV Між­на­род­ны ва­ен­на-гіста­рыч­ны фе­сты­валь «Аф­ган­с­кае неба», пры­све­ча­ны Дню па­вет­ра­на-дэ­с­ант­ных войск.

Для жы­ха­роў і гас­цей рэс­пуб­лікі пад­рых­та­ва­на ма­штаб­ная ва­ен­на-гіста­рыч­ная рэ­кан­струк­цыя эпізо­да ба­явых дзе­я­няў пе­ры­я­ду вай­ны ў Аф­ганістане – з удзе­лам ба­явой тэхнікі тых ча­соў і прад­стаўнікоў ва­ен­на-гіста­рыч­ных клу­баў.

Акра­мя та­го, кож­ны пры­сут­ны змо­жа пас­пра­ба­ва­ць свае сі­лы ў гіста­рыч­най вік­та­рыне, страль­бе з пнеў­ма­тыч­най він­тоўкі, роз­ных май­стар-кла­сах.

Па­ч­а­так ме­ра­пры­ем­ства – у 11.30.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.