Шко­ла для бу­дучых чэм­піё­наў

Minskaya pravda. Tolstushka - - Дажынкі2018 - Ігар АДАМОВІЧ

Чэрвень­ская спе­цы­я­лі­за­ва­ная дзі­ця­ча-юнац­кая шко­ла алім­пій­ска­га рэ­зерву ат­ры­ма­ла свой ста­тус во­сем год та­му па вы­ні­ках вы­ступ­лен­няў вы­ха­ван­цаў на між­на­род­ных спа­бор­ніцтвах. А ўся­го за амаль ся­мід­зе­ся­ці­га­до­вую гісто­рыю гэтая ўста­но­ва пад­рых­та­ва­ла 52 май­строў спор­ту – па лёг­кай ат­ле­ты­цы, воль­най ба­ра­ць­бе, фут­бо­лу, гім­на­сты­цы, цяж­кай ат­ле­ты­цы, бок­су, вела­гон­ках, біят­ло­ну, сам­ба, аў­та­гон­ках.

Го­нар спар­ты­ў­най шко­лы – яе бы­лыя на­вуч­эн­цы: штан­гіст, чэм­піён Алім­пій­скіх гуль­няў 1976 го­да ў Ман­р­эалі Ва­ле­рый Ша­ры; удзель­ні­цы трох Алім­піяд, пры­зё­ры чэм­пія­на­таў све­ту і Еўро­пы ў бе­гу на 400 мет­раў і эс­та­фе­це 4х400 мет­раў сёст­ры Свят­ла­на і Іло­на Усо­віч; шмат­ра­зо­вая чэм­піён­ка зі­мо­вых Па­ралім­пій­скіх гуль­няў па лыж­ных гон­ках, пры­зёр лет­ніх Па­ралім­пій­скіх гуль­няў па адап­ты­ў­най гр­эб­лі Люд­мі­ла Вал­чок; вя­до­мыя фут­балі­сты Ан­др­эй Лаўрык, Яў­ген Яб­лон­скі, Дзяніс Тра­паш­ка і ін­шыя.

Сён­няш­нія на­вуч­эн­цы СДЮШАР пад апе­кай тр­эне­раў-вы­клад­чы­каў з го­на­рам пра­ця­г­ва­ю­ць слаў­ныя спар­ты­ў­ныя тра­ды­цыі стар­эй­ша­га па­ка­лен­ня. Юныя лёг­ка­ат­ле­ты, бар­цы, фут­балі­сты пас­пя­хо­ва вы­сту­па­ю­ць на спа­бор­ніцтвах са­ма­га роз­на­га ўз­роў­ню – ад аб­лас­ных да між­на­род­ных.

Тры га­ды та­му шко­ла справі­ла на­ва­сел­ле ў но­вым фіз­куль­тур­на-аз­да­раў­лен­чым ком­плек­се «Ігу­мен». У гэтым су­час­ным спар­ты­ў­ным збу­да­ван­ні раз­мяс­цілі­ся ба­сейн, за­лы для гуль­ня­вых ві­даў спор­ту, фіт­не­су, ба­ра­ць­бы, тр­эна­жор­ная за­ла, узнаў­лен­чы цэнтр з лаз­няй і дзвю­ма саў­на­мі. Тут, а так­са­ма ў філія­ле СДЮШАР у га­рад­скім па­сёл­ку Смілавічы ство­ра­ны кам­форт­ныя ўмо­вы для амаль ча­ты­рох­сот на­вуч­эн­цаў, што зай­ма­юц­ца на аддзя­лен­нях фут­бо­ла, лёг­кай ат­ле­ты­кі, воль­най ба­ра­ць­бы, пла­ван­ня, дзю­до, та­эк­ван­до.

І, ка­нешне ж, ком­плекс стаў лю­бі­мым мес­цам ад­па­чын­ку да­ро­с­лых прых­іль­нікаў зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. У ба­сейне, які да рэ­кан­струк­цыі га­рад­ской ка­цель­ні па­куль пра­цуе ў пе­ры­яд аця­п­ляль­на­га се­зо­на, за­ў­сё­ды шмат­люд­на. Сю­ды прых­од­зя­ць па­а­соб­ку, сем’ямі і на­ват пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі па на­бы­тых ар­гані­за­цы­я­мі аба­не­мен­тах. Ак­ты­ў­на на­вед­ва­ю­ць жы­ха­ры Чэрве­ня тр­эна­жор­ную за­лу. Шмат ахвот­ных па­гу­ля­ць у бі­льярд і тэніс. Па вы­хад­ных гуль­ня­вая за­ла пры­мае спа­бор­ніцт­вы ра­ён­на­га, аб­лас­но­га і рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўз­роў­няў.

Як ад­зна­чыў ды­р­эк­тар СДЮШАР Ігар Філі­чо­нак, ака­занне плат­ных пас­луг на­сель­ніцтву да­з­ва­ляе ў пэў­най сту­пе­ні знізі­ць бюд­ж­эт­ную на­груз­ку на ўт­ры­манне ком­плек­су. Пэў­ны пра­ц­энт вы­руч­кі ід­зе на на­быц­цё спар­ты­ў­на­га ін­вен­та­ру, ума­ца­ванне мат­э­ры­яль­на-тэхніч­най ба­зы шко­лы, а так­са­ма на зар­пла­ту тр­энер­ска-вы­клад­чыц­ка­му саста­ву і аб­слу­гоў­ва­ю­ча­му пер­са­на­лу, част­ко­вую кам­пен­са­цыю вы­дат­каў на ка­му­наль­ныя пас­лу­гі.

Та­кім чы­нам, вы­дат­коў­ва­ю­чы гро­шы на на­вед­ванне ба­сей­на, тр­эна­жор­най за­лы, за­маў­ля­ю­чы бі­льярд­ны стол, чэрвень­цы ўкла­д­ва­ю­ць ін­ве­сты­цыі не толь­кі ва ўлас­нае зда­роўе, але і ў развіц­цё фіз­куль­тур­на-спар­ты­ў­ных аб’ек­таў. У тым ліку – у пад­т­рым­ку бу­дучых чэм­піё­наў.

ДУ «Чэрвень­ская СДЮШАР» Мін­ская вобл., г. Чэрвень,

вул. Пе­ра­мо­гі, 22 Тэл./факс: 8 (01714) 24-7-90

E-mail: fizcherven@tut.by Сайт: sdushor.cherven.edu.by

Ка­ман­да на­вуч­эн­цаў Чэрвень­скай СДЮШАР 2002 го­да на­ра­дж­эн­ня –пе­ра­мож­ца пер­шын­ства Мін­с­кай воб­лас­ці па фут­бо­лу

Су­час­ны фіз­куль­тур­на-аз­да­раў­лен­чы ком­плекс стаў упры­га­ж­эн­нем Чэрве­ня

На­вед­ва­ць ба­сейн лю­бя­ць і да­ро­слыя, і дзе­ці

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.