ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda. Tolstushka - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 23 ліста­па­да

Пр. Аляк­сандра, Воль­гі, Ган­ны, Ба­ры­са, Дзяні­са

Кат. Мар­га­ры­ты, Мі­хаі­ла, Ры­го­ра

У све­це

23 ліста­па­да – Чор­ная пят­ні­ца (Black Friday), Су­свет­ны дзень ад­мо­вы ад па­ку­пак, Між­на­род­ны дзень ак­вар­э­лі

24 ліста­па­да – Дзень мар­жа

25 ліста­па­да – Між­на­род­ны дзень ба­ра­ць­бы за лікві­да­цыю на­сіл­ля ў ад­но­сі­нах да жан­чын

26 ліста­па­да – Кі­бер­па­няд­зе­лак, Су­свет­ны дзень ін­фар­ма­цыі, Між­на­род­ны дзень шаў­ца

Ці­ка­выя да­ты

23 ліста­па­да 1880 г. Дз­міт­рый Мен­дзя­ле­еў быў за­ба­ла­ціра­ва­ны групай рэак­цый­ных ву­чо­ных на вы­ба­рах у пра­вад­зей­ныя чле­ны Ім­пе­ра­тар­скай ака­д­эміі навук. Імё­ны тых, хто га­ла­са­ваў су­пра­ць аўта­ра пе­ры­я­дыч­най таб­лі­цы, даў­но за­бы­ты, а імя Мен­дзя­ле­е­ва бу­ду­ць па­мя­та­ць яш­чэ шмат год. Дар­эчы, доў­гі час імя зна­ка­мі­та­га хі­міка аса­цы­я­ва­ла­ся з рус­кай гар­эл­кай: быц­цам бы ён яе ства­раль­нік. Гэта не так. Стан­дарт на гар­эл­ку ма­цун­кам 40 гра­ду­саў з’явіў­ся, калі Мен­дзя­ле­е­ву споўніла­ся толь­кі 9 год. У 1860-х гар­эл­ку на Русі вы­твор­цы і пра­даў­цы ча­ста раз­баў­ля­лі (з гра­ду­са пла­ціў­ся па­д­а­так), у су­вязі з чым цар­скі ўрад увёў кры­мі­наль­ную ад­каз­на­сць за гар­эл­ку ма­цун­кам ні­ж­эй за 40 гра­ду­саў. Так і з’явіў­ся стан­дарт

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

23 ліста­па­да 1957 г. у Мілане ў вы­да­вец­тве Джан­джа­ка­ма Фель­тры­нелі быў над­ру­ка­ва-

ны ра­ман Ба­ры­са Пастар­на­ка «Док­тар Жы­ва­га»

24 ліста­па­да 1632 г. на­рад­зіў­ся Бе­ня­дыкт Спі­но­за, га­ланд­скі фі­ло­саф

25 ліста­па­да 1925 г. – да­та на­ра­дж­эн­ня та­ле­навітай са­вец­кай і расій­с­кай ак­тры­сы Но­ны Мард­зю­ко­вай. На­род­ная ар­тыст­ка СССР («Ма­ла­дая гвар­дыя», «Про­стая гісто­рыя», «Стар­шы­ня», «Ка­мі­сар», «Рад­ня», «Ма­ма» і інш.)

26 ліста­па­да 1812 г. – па­ч­а­так біт­вы на Бяр­эзіне па­між фран­цуз­скі­мі кар­пу­са­мі і рус­кі­мі ар­мія­мі Чы­ча­го­ва і Віт­ген­шт­эй­на

На­род­ныя тра­ды­цыi

24 ліста­па­да – Хвё­дар Студ­зя­нец. «Хвё­да­ра­вы вят­ры га­лод­ны­мі ваў­ка­мі ску­го­ля­ць», – ка­за­лі на­шы прод­кі. Прык­мя­чалі: «Калі ў гэты дзень сы­рас­ць ці снег – бы­ць ад­лі­гам да Увод­зін». Ха­лод­ны ма­роз­ны дзень абя­цаў, што ўся зі­ма буд­зе ха­лод­ная

25 ліста­па­да – Іван Мілас­ці­вы, дзень па­да­рун­каў. Каб да­гад­зі­ць свя­то­му, на Па­лес­сі ста­ралі­ся з кім-небудзь пад­зя­ліц­ца тым, што мелі, нешта па­зы­чы­ць, па­да­ра­ва­ць. Калі на Іва­на Мілас­ці­ва­га ішоў до­ждж або снег, дык аж­но да Грам­ніц тр­э­ба бы­ло ча­ка­ць ад­лі­гі. Так­са­ма ад­зна­чалі Ка­цяры­ны. Пры­свя­так быц­цам па­пяр­эдж­ваў аб на­ды­ход­зе снеж­най, з ка­рот­кім днём, па­ры: «Прый­ш­ла Ка­цяры­на – прыйдзе і пяры­на»; «Ка­цяры­на за­бра­ла ле­та». Лічы­ла­ся: калі 25 ліста­па­да яш­чэ ня­ма ха­ла­доў – вяс­на ран­няй буд­зе, а калі ід­зе до­ждж – аж­но да лю­та­га заха­ва­ец­ца сы­рое на­двор’е 

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.