ДЗЕРЖИНЩИНА ОТ А ДО Я

ЧЕМ УДИВЛЯЕТ ЦЕН­ТРАЛЬ­НЫЙ РЕ­ГИ­ОН

Minskaya pravda. Tolstushka - - Первая Страница -

Архіў кі­на­фо­та­фо­на­да­ку­мен­таў

Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны архіў кі­на­фо­та­фо­на­да­ку­мен­таў – ад­зі­нае ў Бе­ла­русі дзяр­жаў­нае схо­віш­ча аў­ды­ёві­зу­аль­ных пом­нікаў. У яго фон­дах больш за 257 000 фо­та­да­ку­мен­таў, амаль 41 000 кі­на­да­ку­мен­таў, 19 000 фо­на­да­ку­мен­таў. Най­больш ста­рыя фо­та­да­ку­мен­ты ар­хі­ва ад­люстроў­ва­ю­ць бу­даўніцтва Мас­коўска-Бр­эсц­кай чы­гун­кі, зна­ход­жанне на Бе­ла­русі ца­ра Міка­лая ІІ, за­пуск па­вет­ра­на­га ша­ра ў Гу­бер­на­тар­скім сад­зе ў Мін­ску. Вя­лікую каш­тоў­на­сць ма­ю­ць ка­лек­цыі фо­та­здым­каў і фо­та­пашто­вак бе­ла­рус­кіх га­ра­доў да 1917 г., фо­та­здым­кі кня­зёў Рад­зівілаў, тра­фей­ныя фо­та­аль­бо­мы, вы­ве­зе­ныя з Гер­маніі ў 1945 г.

Ба­таніч­ны сад

Ба­таніч­ны сад Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэхна­ла­гіч­на­га ўнівер­сіт­эта зна­ход­зіц­ца на тэ­ры­то­рыі Не­гар­эль­ска­га вуч­эб­на-до­след­на­га ляс­га­са. Вя­дучым аддзе­лам з’яў­ля­ец­ца дэн­д­ра­рый, які быў за­клад­зе­ны ў 1954 год­зе. У ім мож­на па­ба­чы­ць раслі­ны Кітая, Японіі, Да­лё­ка­га Ус­хо­ду, Сібі­ры, Сяр­эд­няй Азіі, Кры­ма і Каўка­за, Еўро­пы і Паў­ноч­най Аме­ры­кі.

Ва­лян­ці­на Мінская

Бла­ж­эн­ная Ва­лян­ці­на Мінская ( Ва­лян­ці­на Фе­а­до­раў­на Сул­коўская) на­рад­зіла­ся ў 1888 год­зе ў сям’і свяш­ч­эн­ніка Фе­а­до­ра Чар­няўска­га, на­ста­я­це­ля Свя­та-Міка­ла­еўс­кай царк­вы ся­ла Стань­ка­ва Мін­ска­га па­ве­та. З дзя­цін­ства Ва­лян­ці­на ад­роз­ні­ва­ла­ся глы­бо­кай ве­рай у Гос­па­да і лю­боўю да хра­ма Бо­жа­га. Свой малітоў­ны под­звіг жан­чы­на нес­ла дзе­ля ўма­ца­ван­ня ве­ры тых, хто ад­чу­ваў на са­бе ця­жар га­нен­няў за ве­ру Хры­сто­ву. Яш­чэ пры жыц­ці мно­гім на­вед­валь­ні­кам яна га­ва­ры­ла: «Я па­м­ру, але прых­од­зь­це да мяне, як да жы­вой, і я вам да­па­ма­гу». 6 лю­та­га 2006 го­да ў Свя­та-Ду­ха­вым ка­фед­раль­ным са­бо­ры ў Мін­ску Ва­лян­ці­ну ка­нані­за­валі. Сён­ня шмат люд­зей ат­рым­лі­ва­ю­ць ду­хоў­нае су­ця­ш­энне і збаў­ленне ад хва­роб на яе ма­гіл­цы. На гэтае свя­тое мес­ца ўвесь час прых­од­зя­ць люд­зі са сваім смут­кам, над­зе­яй на да­па­мо­гу і з удзяч­на­сцю.

Га­рад­зіш­ча

Кож­ны жы­хар Дзяр­жын­ска ве­дае пом­нік ар­хе­а­ло­гіі – Га­рад­зіш­ча ка­ля кас­цё­ла Свя­той Ган­ны. На гэтым мес­цы ар­хе­о­ла­га­мі бы­лі знойдзе­ны рэчы, якія ад­но­сяц­ца да куль­ту­ры шт­рых­а­ва­най ке­ра­мікі (не паз­ней ру­бя­жа н. э.) і эпо­хі Кіеўс­кай Русі. Акра­мя ста­ра­жыт­ных глі­ня­ных і драў­ля­ных вы­ра­баў, на ўз­гор­ку так­са­ма бы­лі знойдзе­ны рэ­шт­кі му­ра­ва­на­га фун­да­мен­та зам­ка, па­бу­да­ва­на­га Міка­ла­ем Рад­зіві­лам Ру­дым у 2-й па­ло­ве XVI ста­годдзя. Рад­зівілаўскі за­мак меў 9 ка­мен­ных ве­жаў і невя­лікі гас­ця­вы па­лац, у якім ула­даль­нікі жы­лі пад­час рэд­кіх візітаў.

Дзяр­жын­ская га­ра

Най­вы­ш­эй­шая кроп­ка Бе­ла­русі (345 м над уз­роў­нем мо­ра) зна­ход­зіц­ца ка­ля вё­скі Скір­ман­та­ва. Іс­нуе па­данне, быц­цам у гэтай мяс­цо­вас­ці ад­бы­ла­ся жу­дас­ная бітва па­між вой­ска­мі рус­кіх кня­зёў і та­та­раў. Та­та­ры спаль­валі па­селіш­чы, лю­та­валі. Рускія аба­ра­ня­лі­ся і ў вы­ніку пе­ра­ма­глі. Вя­лікую ро­лю ў гэтай пе­ра­мо­зе адыг­раў рус­кі асілак Скір­мунт. У яго го­нар па­селіш­ча на­звалі Скір­ман­та­ва. Ка­за­лі, што калісь­ці тут зна­ход­зілі кры­ва­выя та­тар­скія мячы, а ўз­вы­ш­ша сталі на­зы­ва­ць Свя­той га­рой. У 1958 год­зе га­ра бы­ла пе­рай­ме­на­ва­на ў «Дзяр­жын­скую».

Ер­ма­ло­віч Міко­ла

Вя­до­мы бе­ла­рус­кі гісто­рык, аўтар шмат­лікіх кніг па гісто­рыі Бе­ла­русі Міка­лай Ер­ма­ло­віч на­рад­зіў­ся 29 кра­савіка 1921 го­да ў вёс­цы Ма­лыя На­ва­сёл­кі Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на. Ер­ма­ло­віч – ле­ген­да бе­ла­рус­кай гіста­рыч­най наву­кі. Ён вяр­нуў з небыц­ця велі­зар­ны пласт на­цы­я­наль­най гісто­рыі і до­сы­ць аб­грун­та­ва­на аб­вяр­гаў дум­ку пра за­ва­яванне ў XIII ст. бе­ла­рус­кіх зем­ляў літоў­ца­мі. Ер­ма­ло­віч пер­шым у ай­чын­най гісто­рыі до­каз­на пра­вёў раз­ме­жа­ванне па­няц­цяў «Ста­ра­жыт­ная (ле­та­піс­ная) Літва» і «Літва ця­пе­раш­няя, ге­а­гра­фіч­ная».

Жы­брык Ні­на

Па­эт­э­са Ні­на Жы­брык (Умец­кая) на­рад­зіла­ся 21 са­кавіка 1933 го­да на ху­та­ры Крылова. Свой пер­шы верш яна над­ру­ка­ва­ла ў бе­ла­рус­кай га­зе­це ў 1956 год­зе.А ў 1967-м Ма­рый­с­кае кніж­нае вы­да­вецтва вы­пус­ці­ла яе пер­шы збор­нік – «Ра­ду­га». З 1983 го­да Ні­на Жы­брык – член Са­ю­за пісь­мен­нікаў СССР.

Зі­мен­ка Аляк­сандр

Пе­да­гог да­дат­ко­вай аду­ка­цыі ДУДА «Цэнтр твор­час­ці дзя­цей і мо­лад­зі г. Фані­па­ля» ма­стак Аляк­сандр Іва­навіч Зі­мен­ка – аўтар ды­зай­ну па­мят­ных ма­нет і ме­да­лёў, каш­тоў­ных па­пер, пашто­вых ма­рак і інш. Аляк­сандр так­са­ма рас­пра­ца­ваў ды­зайн пер­шых на­цы­я­наль­ных гро­шай, якія ў краіне не вы­ка­ры­стоў­валі­ся. На ку­пю­рах бы­лі вы­я­вы зна­ка­мітых пісь­мен­нікаў і вя­до­мыя пом­нікі ар­хіт­эк­ту­ры.

Iко­на Свя­то­га Ро­ха

Па­вод­ле слоў мяс­цо­вых жы­ха­роў, неда­лё­ка ад вё­скі Ка­валь­цы калісь­ці быў ма­ён­так Яхі­мо­ва, якім ва­ло­да­ла пані Пра­та­севіч. У той час люд­зі па­міралі ад ха­ле­ры, і, каб да­па­маг­чы ім, пані вы­ра­шы­ла па­е­ха­ць у Рым, каб на­бы­ць іко­ну Свя­то­га Ро­ха. У ва­колі­цах вё­скі Ка­валь­цы за ад­зін дзень па­бу­да­валі кап­лі­цу, дзе і змяс­цілі іко­ну. Пас­ля гэ­та­га ха­ле­ра ад­сту­пі­ла. Іко­ну ўда­ло­ся заха­ва­ць да на­шых дзён. На ёй Свя­ты Рох з ра­най на на­зе і са­ба­кам ка­ля ног. Кож­ны год 16 жніў­ня пра­ход­зя­ць фэ­с­ты ў го­нар Свя­то­га Ро­ха, іко­ну хр­эс­ным хо­дам ня­су­ць у вёс­ку Вол­ма ў кас­цёл Свя­то­га Яна.

КоЙ­да­наўская Са­ма­стой­ная Рэс­пуб­ліка

З лю­та­га 1918 го­да да лі­пе­ня 1920-га Кой­да­наўш­чы­на бы­ла аку­піра­ва­на спа­чат­ку кай­зе­раўскі­мі вой­ска­мі, а за­тым па­ля­ка­мі. У пе­ры­яд па­між аку­па­цы­я­мі ста­но­віш­чам ва­ло­далі баль­шавікі. Мно­гія жы­ха­ры, ста­міў­шы­ся ад бяс­кон­цай зме­ны ўла­ды, ха­валі­ся ў ле­се і ста­навілі­ся пар­ты­за­на­мі. Кіраўніком пар­ты­зан быў Па­вел Ка­лечыц. Ра­зам з про­сты­мі люд­зь­мі ён паўстаў су­пра­ць ула­ды і аб­вяс­ціў мя­ст­эч­ка Кой­да­на­ва і яго ва­колі­цы Кой­да­наўс­кай Са­ма­стой­най Рэс­пуб­лі­кай. Ад­нак праіс­на­ва­ла яна толь­кі ча­ты­ры дні.

Кастравіц­кія (род)

На дзяр­жын­с­кай зям­лі Кастравіц­кім на­ле­жаў ма­ён­так На­ва­сёл­кі, вя­до­мы з XVI ста­годдзя. У 20-х га­дах XIX ста­годдзя быў узвед­зе­ны но­вы фа­міль­ны ма­ён­так, які заха­ваў­ся да на­шых дзён. Кастравіц­кія ад­роз­ні­валі­ся дэ­мак­ра­тыч­на­сцю по­гля­даў, а та­му сваіх ся­лян пе­ра­вя­лі з цяж­кай панш­чы­ны на ўме­ра­ны гра­шо­вы па­д­а­так яш­чэ да ад­ме­ны пры­гон­на­га пра­ва. За ўд­зел у паўстан­ні 1863–1864 гг. два бра­ты – Казі­мір і Карл Кастравіц­кія бы­лі вы­сла­ны ў Сібір, а Мі­хаіл эмі­гры­ра­ваў у Італію. Там у яго на­рад­зіў­ся ўнук Віль­гельм, які паз­ней стане вя­до­мы све­ту як Гіём Апалінэр і пра­славіц­ца як на­ва­тар фран­цуз­с­кай па­эзіі. Яш­чэ ад­зін вя­до­мы прад­стаўнік ро­ду – па­эт, пра­за­ік, ма­стак, гра­мад­скі дзе­яч Казі­мір Кар­лавіч Кастравіц­кі, вя­до­мы пад псеў­дані­мам Ка­русь Ка­га­нец.

Літа­вец (вёс­ка)

Вёс­ка Літа­вец бы­ла зніш­ча­на ня­мец­ка-фа­шы­сц­кі­мі аку­пан­та­мі ра­зам з жы­ха­ра­мі ў час кар­най апе­ра­цыі «Якаб» 14 студ­зе­ня 1943 го­да. Фа­шы­сты за­губілі 190 жы­ха­роў, у тым ліку 58 дзя­цей, спалілі 42 два­ры. Пас­ля вай­ны вёс­ка не адрад­зіла­ся. Яе ўве­ка­вечы­лі ў ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се «Ха­тынь», а ў 1986 г. на мес­цы спа­ле­най вё­скі па­бу­да­валі ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс «Літа­вец».

МТС (Кой­да­наўская)

У пе­ры­яд з 1928 па 1958 гг. у СССР іс­на­валі ма­шын­на-трак­тар­ныя стан­цыі (МТС), якія з’яў­ля­лі­ся ад­ным з ін­стру­мен­таў рэ­кан­струк­цыі сель­скай гас­па­дар­кі, цэн­тра­мі раз­горт­ван­ня ма­са­ва­га кал­гас­на­га ру­ху. На та­кіх стан­цы­ях бы­лі скан­ц­эн­тра­ва­ны пе­ра­да­выя на той час пры­ла­ды сель­ска­га­спа­дар­чай вы­твор­час­ці і пра­цы. Кой­да­наўская МТС, ар­гані­за­ва­ная 18 лю­та­га 1930 г, бы­ла пер­шай у Бе­ла­русі.

Не­гар­э­лае (чы­гу­нач­ная стан­цыя)

У 1930-я гг. чы­гу­нач­ная стан­цыя Не­гар­э­лае з’яў­ля­ла­ся па­граніч­най і бы­ла пазна­ча­на на мно­гіх ге­а­гра­фіч­ных кар­тах све­ту. Яна вы­кон­ва­ла ро­лю га­лоў­на­га звя­на чы­гу­нач­ных зносін па­між Еўро­пай і Да­лёкім Ус­хо­дам. З Не­гар­э­ла­га ва Улад­зі­ва­сток, Ір­куцк ішлі цягнікі – транс­сібір­скі экс­пр­эс Не­гар­э­лае – Ман­чжу­рыя; кур­сіра­ваў між­на­род­ны экс­пр­эс Па­рыж – Не­гар­э­лае.

БяздОн­нае во­зе­ра

Неда­лё­ка ад вё­скі Мас­ціш­ча ёс­ць во­зе­ра, якое мяс­цо­выя жы­ха­ры на­зы­ва­ю­ць Бяз­дон­ным. Не­ка­то­рыя лі­ча­ць, што на яго дне ля­жы­ць царк­ва, а не ба­чы­лі яе та­му, што во­зе­ра глы­бо­кае. Ін­шыя рас­каз­ва­ю­ць ле­ген­ду пра кня­зёў­ну, якая над­зе­ла пяр­с­цё­нак на шчу­па­ка і ад­пус­ці­ла ў во­зе­ра. Та­му, хто гэты пяр­с­цё­нак пры­ня­се, дзяўчы­на па­а­бя­ца­ла ўз­на­га­ро­ду. Та­кім чы­нам яна ха­це­ла пра­ве­ры­ць пад­зем­ныя хады. Злавілі тую ры­бу аж­но ў Узд­зен­скім ра­ёне!

Поль­скі На­цы­я­наль­ны ра­ён

У 1932 год­зе ў Кой­да­наўскім ра­ёне пра­вод­зілі экс­пе­ры­мент: бу­да­валі ма­д­эль бу­ду­чай са­цы­я­лі­стыч­най Польш­чы. За­ва­да­та­ра­мі вы­сту­палі поль­скія ка­муні­сты Ф. Кон і Ю. Мар­х­леўскі. 15 са­кавіка 1932 г. Кой­да­наўскі, а за­тым Дзяр­жын­скі ра­ён бы­лі аб­веш­ча­ны на­цы­я­наль­ны­мі поль­скі­мі. Усе жы­ха­ры Кой­да­наўска­га ра­ё­на ка­таліц­ка­га ве­ра­вы­знан­ня бы­лі за­пі­са­ны па­ля­ка­мі з мэтай за­вы­ш­эн­ня пра­ц­эн­та поль­ска­га на­сель­ніцтва.

У ра­ёне бы­лі ўтво­ра­ны на­цы­я­наль­ныя поль­скія сель­са­ве­ты, поль­скія шко­лы, поль­скі раб­фак, жы­вё­ла­га­доўчы тэхні­кум. У Дзяр­жын­ску пра­ца­ваў поль­скі кал­гас­на-саў­гас­ны тэатр, вы­ход­зі­ла га­зе­та на поль­скай мо­ве. У 1937 год­зе

кіраўніцтва ра­ё­на на ча­ле са стар­шы­нёй Дзяр­жын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ван­соўскім бы­ло ары­шта­ва­на і аб’яў­ле­на «поль­скі­мі шпіё­на­мі». Дзяр­жын­скі ра­ён быў рас­фар­міра­ва­ны і толь­кі ў 1938 год­зе ад­но­ў­ле­ны ў ме­жах.

Ры­бак Алесь

Бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік Алесь Ры­бак на­рад­зіў­ся 7 ліста­па­да 1934 го­да ў вёс­цы Ма­каўчы­цы, якая пас­ля ўвай­ш­ла ў склад го­ра­да Дзяр­жын­ска. Ры­бак – аўтар апо­вес­цей і апа­вя­дан­няў «Да­ро­гі бы­ва­ю­ць роз­ныя», «Што па­се­еш...», «Апош­няя ка­ман­дзіроўка», ра­ма­наў «Тр­э­ба бы­ло жы­ць», «Га­лаб­ро­ды», «На раз­да­ро­ж­жы». Вы­даў кніж­ку для дзя­цей «Сён­ня пры­ед­зе та­та».

Саўчык Якаў

Сям’я Саў­чук эмі­гры­ра­ва­ла ў Фран­цыю і змяні­ла про­звіш­ча на Саўчык, калі Яка­ву бы­ло 19 га­доў. Хло­пец улад­ка­ваў­ся ў кар­эт­ную май­ст­эр­ню па­моч­ні­кам май­ст­ра, а ў 1905 год­зе ад­крыў улас­ную май­ст­эр­ню неда­лё­ка ад Па­ры­жа па вы­ра­бу ку­за­ваў для аўта­ма­бі­ляў. Ку­заў вы­кон­ваў­ся па ін­ды­ві­ду­аль­на­му за­ка­зу кліен­та і ў ад­зі­ным эк­з­эм­пля­ры. Ся­род зна­ка­мітых за­каз­чы­каў Яка­ва Саўчы­ка – вы­твор­ца эліт­ных фран­цуз­скіх аўта­ма­бі­ляў Bucciali і ка­ра­леўская сям’я Са­удаўс­кай Аравіі. Дар­эчы, Саўчык пры­ду­маў V-па­доб­нае ла­ба­вое шк­ло з дзвюх частак, цал­кам ці част­ко­ва транс­фар­міру­е­мы ку­заў, кан­струк­цыю ба­ка­вых дзвяр­эй на скла­да­най сіст­эме кры­валі­ней­ных ры­ча­гоў, якая вы­ка­ры­стоў­ва­ец­ца ў аб­ста­ля­ван­ні су­час­ных марш­рут­ных так­сі.

Тэ­ры­то­рыя « твор­час­ці» (пра­ект)

Пра­ект Дзяр­жын­с­кай цэн­траль­най ра­ён­най біб­ліят­экі «Тэ­ры­то­рыя твор­час­ці» аб’яд­но­ў­вае твор­чых люд­зей, пра­фесія­на­лаў і ама­та­раў роз­ных на­прам­каў ма­стацтва.

За 6 год іс­на­ван­ня ге­ро­я­мі пра­ек­та сталі звыш 40 ча­ла­век, боль­шас­ць з якіх – на­шы зем­ля­кі. Ся­род іх А. Сыс, Ф. Ме­ляш­кевіч, Т. Дзін­скевіч і інш. Кож­ны ме­сяц ад­кры­ва­ец­ца но­вая вы­ста­ва, пра­вод­зіц­ца яе пр­э­зен­та­цыя, пра­ход­зя­ць май­стар-кла­сы.

Улаш­чык Міка­лай

Міка­лай Улаш­чык – ву­чо­ны з су­свет­ным імем, на­рад­зіў­ся 4 лю­та­га 1906 го­да ў вёс­цы Віц­каўш­чы­на. Яго вы­дат­на ве­дае наву­ко­вы свет не толь­кі ў Бе­ла­русі і краі­нах СНД, але і ў Ан­гліі, ЗША, Гер­маніі, Польш­чы, Чэхіі. Мно­гія, ка­му да­вя­ло­ся ў свой час су­стра­кац­ца з Міка­ла­ем, на­зы­валі яго «жы­вой эн­цы­кла­пе­ды­яй бе­ла­рус­кай гісто­рыі». Дар­эчы, акра­мя ін­ша­га, Улаш­чык на­пі­саў гісто­ры­ка-эт­на­гра­фіч­ны на­рыс «Бы­ла та­кая вёс­ка», пры­све­ча­ны род­най Віц­каўш­чыне.

Са­ба­леЎскі Ана­толь

Ура­дж­энец вё­скі Ан­д­ры­еўш­чы­на Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на Ана­толь Са­ба­леўскі – ад­зін з аўта­раў, рэ­дак­та­раў і ўкла­даль­нікаў пад­руч­нікаў па гісто­рыі бе­ла­рус­ка­га тэат­ра, ства­раль­нік пер­ша­га ў на­цы­я­наль­най куль­ту­ры вы­дан­ня «Тэатраль­ная Бе­ла­русь: Эн­цы­кла­пе­дыя». За вы­дат­ны ўклад у наву­ку і пра­па­ган­ду ід­эй мі­ру, друж­бы і су­пра­цоўніцтва па­між на­ро­да­мі све­ту Са­ба­леўскі ўз­на­га­род­жа­ны За­ла­тым ме­да­лём UNITY («Ад­зін­ства»).

Фа­мі­ных Яў­ген

Ге­не­рал-лейт­энант, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за Яў­ген Іва­навіч Фа­мі­ных на­рад­зіў­ся 24 снеж­ня 1906 го­да ў Кой­да­на­ве. 25-ы тан­ка­вы кор­пус пад яго ка­ман­да­ван­нем удзель­ні­чаў у мно­гіх бітвах Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. 12 мая 1945 го­да ў ра­ёне Пра­гі час­ця­мі 25-га тан­ка­ва­га кор­пу­са пад ка­ман­да­ван­нем ге­не­рал-ма­ё­ра Фа­мі­ных быў узя­ты ў па­лон здрад­нік ге­на­рал Ула­саў.

У Дзяр­жын­ску на Алеі Ге­ро­яў уста­ноў­ле­ны па­мят­ны знак Фа­мі­ных. Іме­нем Ге­роя на­зва­на вулі­ца ў г. Дзяр­жын­ску. У Зла­та­ву­стаўс­кай сяр­эд­няй шко­ле №90 Ча­лябін­с­кай воб­лас­ці ство­ра­ны музей воін­с­кай сла­вы, дзе за­хоў­ва­юц­ца мат­э­ры­я­лы аб на­шым зем­ля­ку, на срод­кі ад са­бра­на­га вуч­ня­мі ме­та­ла­ло­му зроб­ле­ны трам­вай, які носі­ць імя Яў­ге­на Фа­мі­ных.

Хе­дар

Хе­дар – рэ­лі­гій­нае па­чат­ко­вае вучы­ліш­ча, дзе вучы­лі­ся ўсе без вы­клю­ч­эн­ня яўр­эй­скія хлоп­чы­кі з 3–4 да 13 га­доў. У Кой­да­на­ве дзей­ні­чалі 22 хе­да­ры. Пры жа­дан­ні і маг­чы­мас­ці іх на­вед­валі і дзяўчын­кі. Га­лоў­нае ад­роз­ненне за­клю­ча­ла­ся ў тым, што аду­ка­цыя дзяўчы­нак на­сі­ла прак­тыч­ны ха­рак­тар, а аду­ка­цыя хлоп­чы­каў бы­ла цал­кам пад­па­рад­ка­ва­на вы­вуч­эн­ню То­ры. У муж­чын і жан­чын роз­ны­мі бы­лі літа­ра­тур­ныя (пісь­мо­выя) мо­вы: ад­па­вед­на іўрыт і ідыш.

Цу­датвор­ная кры­ні­ца (Вітаўская)

Да 1930-х га­доў у вёс­цы Вітаўка ста­я­ла царк­ва. Пас­ля та­го як яе на­ста­я­цель і ста­рас­та бы­лі ары­шта­ва­ны і рас­стра­ля­ны, царк­ву ра­за­бралі і амаль усе іко­ны спалілі. А мес­ца гэтае за­сы­палі пяс­ком. Але нед­зе праз год там, дзе бы­ла калісь­ці царк­ва, пра­бі­ла са­бе да­ро­гу кры­ніч­ка. Сён­ня да ее ход­зя­ць і ў свя­ты, і ў буд­ні, пры­язд­жа­ю­ць зда­лёк не толь­кі на­таліц­ца і на­бра­ць га­ю­чай ва­ды, але і аку­нуц­ца з ве­рай на збаў­ленне ду­хоў­нае і фізіч­нае.

Чор­таў ка­мень Ра­тын­скі

Не­па­да­лёк ад вё­сак Мянь­кі і Ра­тын­цы зна­ход­зіц­ца ка­мень-ва­лун. Ён узвы­ша­ец­ца на 3,6 м над зям­лёй і мае 6 мет­раў у аб­х­ва­це. Ка­мень з’яў­ля­ец­ца пом­ні­кам пры­ро­ды і ге­а­ло­гіі рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­ч­эн­ня. Па­вод­ле ле­ген­ды, калісь­ці чорт нёс яго, каб кі­ну­ць на люд­зей. Але, калі за­спя­ваў пе­вень, вы­пус­ціў з рук, не да­нёс­шы да вё­скі. Вось і ля­жы­ць ка­мень з тае па­ры. Яш­чэ зусім ня­даў­на люд­зі з на­ва­коль­ных вё­сак прых­од­зілі сю­ды са сваім зно­ша­ным абут­кам уве­ча­ры і клалі яго пад ка­мень, спад­зе­ю­чы­ся знай­с­ці тут рані­цай но­вы абу­так.

Шы­ку­но­ва Iры­на

Іры­на Ся­мё­наў­на Шы­ку­но­ва – бе­ла­рус­кая опер­ная спя­вач­ка, за­слу­жа­ная, на­род­ная ар­тыст­ка Бе­ла­русі, ака­д­эмік Між­на­род­най ака­д­эміі навук Еўразіі, узна­га­род­жа­на ме­да­лём Фран­цы­ска Ска­ры­ны.

Пас­ля за­кан­ч­эн­ня Дзяр­жын­с­кай шко­лы №2 Іры­ну без іс­пы­таў пры­ня­лі ў Бе­ла­рус­кую кан­сер­ва­то­рыю. Скон­чы­ў­шы яе, Шы­ку­но­ва пра­ца­ва­ла ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэат­ры опе­ры і ба­ле­та, спя­ва­ла ўсе ас­ноў­ныя пар­тыі бе­ла­рус­ка­га і су­свет­на­га опер­на­га рэпер­ту­а­ру: Галь­ка («Галь­ка» С. Ма­нюш­кі), Тац­ця­на, Ія­лан­та, Лі­за («Яў­геній Ане­гін», «Ія­лан­та», «Пі­ка­вая да­ма» П. Чай­коўска­га) і ін­шыя. Пра­ход­зі­ла ста­жы­роўку ў мілан­скім тэат­ры Ла Ска­ла. З 1989 го­да вы­кла­да­ла ў Бе­ла­рус­кай ака­д­эміі му­зы­кі па кла­су жа­но­ча­га ва­ка­лу.

«Ка­та пячЫ» (аб­рад)

На­пяр­э­дад­ні каляд­на­га по­сту ў вёс­цы Скір­ман­та­ва Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на лад­зіц­ца вя­сё­лае ігрыш­ча – «Ка­та пячы». Га­лоў­ны ат­ры­бут – пер­нік аль­бо бул­ка, якую вы­пя­ка­ю­ць у фор­ме ко­ціка. Спе­ча­ныя част­кі злу­ча­юц­ца драў­ля­ны­мі шпаж­ка­мі, ву­шы ро­бя­ць з са­ла, вочы – з ягад, рот – са скры­ліка па­мі­до­ра, а хвост – са свой­скай каў­ба­сы. Га­то­ва­га «ка­та» пад­ве­шва­ю­ць на цвік, пры­ма­ца­ва­ны да столі, і па­чы­на­ец­ца гуль­ня, мэта якой – ад­кусі­ць ка­ва­ла­чак смач­на­га «ка­та». Зра­бі­ць гэта ня­про­ста – пе­раш­ка­д­жа­ю­ць астат­нія ўд­зель­нікі. Той, хто не змог ад­кусі­ць ка­ва­ла­чак, паві­нен вы­ка­на­ць ад­мыс­ло­вае за­данне.

СтанЬ­ка­ва

Ся­род шэра­гу ўла­даль­нікаў Стань­ка­ва са­мы­мі зна­ка­міты­мі бы­лі Гут­эн-Чап­скія, род, які па­бу­да­ваў тут рэзід­эн­цыю. Га­лоў­ным бу­дын­кам сяд­зі­бы быў двух­па­вяр­хо­вы дом, які, на жаль, не заха­ваў­ся да на­шых дзён. Ці­ка­ва вы­гля­дае двух­па­вяр­хо­вы неа­га­тыч­ны «Скарб­чык», па­бу­да­ва­ны ў 1880-х гг. Эме­ры­кам Чап­скім для за­хоў­ван­ня ба­га­тай ка­лек­цыі ста­ра­жыт­на­сцей і біб­ліят­экі, пе­ра­важ­ная част­ка якіх бы­ла вы­ве­зе­на Чап­скім у Кра­каў у 1894 год­зе. Ся­род ін­шых па­бу­доў сяд­зі­бы мож­на ўба­чы­ць раз­валі­ны ста­рой бра­мы з рэ­шт­ка­мі ха­ты вар­таўніка, «ку­хон­ны» флі­гель сяд­зі­бы са сту­пень­ча­тым фран­то­нам, бу­дын­кі свір­на і стай­ні. Усё гэта зна­ход­зіц­ца ў ста­ра­жыт­ным пар­ку, дзе ка­ля во­зе­ра стаі­ць аль­тан­ка-ра­тон­да з вась­мю ка­ло­на­мі. На про­цілег­лым ад пар­ку бе­ра­зе – царк­ва Свя­то­га Міка­лая, а неда­лё­ка ад яе – ха­та, дзе на­рад­зіў­ся Ма­рат Ка­зей.

ЭЛІЗ (швей­ная фаб­ры­ка)

Гісто­рыя фаб­ры­кі бярэ па­ч­а­так у 1928 год­зе, калі 15 краў­цоў, узяў­шы ўлас­ныя швей­ныя ма­шын­кі, ства­ры­лі ар­цель «Аб’яд­нанне», якая вы­кон­ва­ла ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­ка­зы па па­шы­ву муж­чын­ска­га ад­зен­ня. Раслі аб’ёмы вы­твор­час­ці, па­вя­ліч­ваў­ся ка­лек­тыў.

Ас­ноў­ная спе­цы­я­лі­за­цыя фаб­ры­кі на су­час­ным эта­пе – па­шыў муж­чын­скіх і дзі­цячых ка­шуль, жа­ночых блу­зак, вы­ра­баў з лё­ну. ЭЛІЗ – ад­зі­ны вы­твор­ца ў Бе­ла­русі галь­шту­каў, шый­ных хустак, каш­нэ.

Юпі­цер (вёс­ка)

Космас знач­на блі­ж­эй, чым зда­ец­ца. Свае Юпі­цер і Марс ёс­ць у Дзяр­жын­скім ра­ёне. Гэта вё­скі, якія мя­жу­ю­ць ад­на з ад­ной. У іх за­ста­ло­ся ўся­го па некаль­кі хат, жы­ха­ры якіх рас­каз­ва­ю­ць, што колісь вё­скі на­зы­валі­ся про­ста ліч­ба­мі. Паз­ней, па­вод­ле слоў ста­ра­жы­лаў, ужо касміч­ныя на­звы пры­ду­маў ім ад­зі­ны пісь­мен­ны на ся­ле чы­рво­на­ар­ме­ец.

Януш­кевіч Адольф

Па­эт, эт­но­граф, пісь­мен­нік Адольф Януш­кевіч на­рад­зіў­ся 9 чэрве­ня 1803 го­да ў Ня­сві­жы, а ў 1821-м яго ба­ць­кі на­бы­лі ма­ён­так Дзя­гіль­на.

Януш­кевіч, ба­дай, пер­шым з еўра­пей­цаў зра­біў куль­ту­ра­ла­гіч­на кар­экт­нае і наву­ко­ва да­клад­нае апі­санне жыц­ця і по­бы­ту ка­за­хаў. Ён тра­піў у тыя мяс­ці­ны як ссыль­ны за ўд­зел у паўстан­ні 1830 го­да. У ссыл­цы вандра­ваў, за­своіў ка­зах­скую мо­ву, за­на­тоў­ваў фальк­лор. Па­да­рож­ныя на­тат­кі апуб­лі­ка­ва­ны пад на­звай «Жыц­цё Адоль­фа Януш­кеві­ча і яго лі­сты з кір­гіз­скіх стэпаў». 

Гэтая кра­яз­наў­чая аз­бу­ка з’явіла­ся на ста­рон­ках «МП» дзя­ку­ю­чы до­све­ду Дзяр­жын­с­кай цэн­траль­най ра­ён­най біб­ліят­экі. Мы змяс­цілі толь­кі ма­лень­кую част­ку ін­фар­ма­цыі пра ад­мет­ныя аб’ек­ты Дзяр­жынш­чы­ны. Але спад­зяём­ся, што здо­лелі на­тх­ні­ць вас дасле­да­ва­ць сваю ма­лую рад­зі­му і пазна­ва­ць яш­чэ больш ці­ка­ва­га.

У 1930 год­зе на МТС у Кой­да­на­ва пры­бы­ла пер­шая пар­тыятрак­та­роў «Джон Дзір»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.