ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda. Tolstushka - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 7 снеж­ня

Пр. Аляк­сея, Іва­на, Ка­цяры­ны, Ры­го­ра, Яў­ге­на

Кат. Мар­ці­на, Фё­да­ра

У све­це

7 снеж­ня – Між­на­род­ны дзень гра­мад­зян­скай авія­цыі

8 снеж­ня – Між­на­род­ны дзень ма­ста­ка 9 снеж­ня – Між­на­род­ны дзень ба­ра­ць­бы з ка­руп­цы­яй, Між­на­род­ны дзень па­мя­ці ахвяр ге­на­цы­ду, уша­на­ван­ня іх год­на­сці і па­пяр­эд­жан­ня гэ­та­га зла­чын­ства

10 снеж­ня – Дзень пра­воў ча­ла­ве­ка, Су­свет­ны дзень фут­бо­ла, Між­на­род­ны дзень пра­воў жы­вёлін

Ці­ка­выя да­ты

7 снеж­ня 1783 г. Уі­льям Піт-ма­лод­шы ў 24 га­ды ста­но­віц­ца пр­эм’ер-міністрам Вя­ліка­бры­таніі. Са­мы юны ў гісто­рыі краі­ны кіраўнік ка­бі­не­та міністраў зай­маў гэты пост на пра­ця­гу 18 год. У 1804-м ён узна­чаліў урад зноў, але праз два га­ды па­мёр ва ўз­рос­це 46 год. Быц­цам бы ад ро­спа­чы, калі да­ве­даў­ся пра пе­ра­мо­гу Ба­на­пар­та пад Аўст­эр­лі­цам. Піт быў ад­ным з га­лоў­ных ар­гані­за­та­раў ка­алі­цыі еўра­пей­скіх дзяр­жаў су­пра­ць рэ­ва­лю­цый­най, а по­тым на­па­лео­наўс­кай Фран­цыі

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

7 снеж­ня 903 г. на­рад­зіў­ся Ас-Су­фі, араб­скі аст­ра­ном. Імя ву­чо­на­га амаль невя­до­ма ў Еўро­пе, ад­нак ме­навіта ён склаў гло­бус зор­на­га неба. Яго ка­та­лог наліч­вае больш за 1000 свя­цілаў. Тэлеско­паў у той час яш­чэ не

бы­ло, але Ас-Су­фі апі­саў Ту­ман­на­сць Ан­дра­ме­ды – за 7 ста­годдзяў да та­го як яе ад­кры­лі еўра­пей­цы

8 снеж­ня 1941 г. эва­куіра­ва­ны Хар­каўскі трак­тар­ны за­вод вы­пус­ціў пер­шыя 25 тан­каў «Т-34»

9 снеж­ня 1968 г. аме­ры­кан­скі ін­жы­нер Дуглас Эн­гель­барт пуб­ліч­на пра­д­э­ман­стра­ваў свае вы­на­ход­ст­вы: камп’ютар­ны мані­пу­ля­тар (мыш) і гі­перт­экст

10 снеж­ня 1870 г. у ма­ёнт­ку Баг­да­наў Аш­мян­ска­га па­ве­та Ві­лен­скай гу­бер­ні на­рад­зіў­ся жы­ва­пі­сец, гра­фік, тэатраль­ны дэка­ра­тар і пе­да­гог Фер­ды­нанд Руш­чыц

На­род­ныя тра­ды­цыi

7 снеж­ня – Ка­цяры­на, пра якую ка­за­лі, што яна «забрала край ле­та» (г. зн. край го­да). Па­чы­налі прак­ла­д­ва­ць сан­ны шлях. На­шы прод­кі прык­мя­чалі: «Ка­лё­сы хлеб у ха­ту во­зя­ць, а сан­кі – на кір­маш». Дзень ад­зна­чаў­ся на­род­ным гу­лян­нем, бо Ка­цяры­на на­каз­ва­ла ў ха­це не сяд­зе­ць, а на сан­ках з гор ка­тац­ца, ве­ся­ліц­ца, це­шыц­ца

9 снеж­ня – Юр’я Зі­мо­вы. У на­ро­дзе лічы­ў­ся апе­ку­ном хат­ніх і ляс­ных жы­вёлін. 9 снеж­ня ён ні­бы вы­пус­каў ваўкоў аж­но да вя­сен­ня­га Юр’я, «да­ваў ваў­кам во­лю». Ган­ны: «Ад Ган­ны да Каля­даў два тыд­ні і два дні»

10 снеж­ня – Ра­ман. У гэты час ры­ба ха­ва­ец­ца ў ямах і вірах, рых­ту­ец­ца да зі­моўкі. У ла­сёў ад­па­да­ю­ць ста­рыя ро­гі. Акра­мя та­го, 10 снеж­ня – дзень да­ма­чадцаў, усіх тых, хто жы­ве ў ад­ной ха­це: «Уся сям’я ра­зам – дык і ду­ша на мес­цы»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.