Ад­зі­но­кім пра­па­ноў­ва­ец­ца...

Minskaya pravda. Tolstushka - - Рэпарцёр - Галі­на ГРЫЦКЕВІЧ

Ма­роз лю­туе, да­ро­гі за­сы­па­ны сне­гам, паў­сюль га­ла­лёд­зі­ца, але па ва­ду да ка­лод­зе­жа іс­ці тр­э­ба, ды і печ са­ма не пра­паліц­ца. А як да­цяг­нуц­ца да той юш­кі, калі спі­на балі­ць і но­гі ледзь тры­ма­ю­ць? На Ка­пыльш­чыне знай­шлі ра­ш­энне: пра­па­на­валі пен­сія­не­рам пе­ра­ся­ліц­ца ў дом су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня, што ў вёс­цы Гро­за­ва. Ста­рым ід­эя спа­даб­а­ла­ся – і вось ужо дру­гую зі­му за­пар яны ра­ту­юц­ца ад хат­ніх кло­па­таў і ад­зі­но­ты ў До­ме над­зеі.

Пер­ша­пра­ход­цы

Па­куль ед­зем у гос­ці да жы­ха­роў До­ма над­зеі, ды­р­эк­тар Ка­пыль­ска­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніцтва Свят­ла­на Малі­ноўская рас­каз­вае яго пе­рад­гісто­рыю:

– Па­за­ле­тась у ра­ёне пра­ход­зіў кон­курс мяс­цо­вых іні­цы­я­тыў. Мы прад­ставілі свой пра­ект до­ма су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня для ад­зі­но­кіх, для ста­рых, якія пра­жы­ва­ю­ць ад­зі­но­ка, а так­са­ма для люд­зей, што апы­нулі­ся ў цяж­кай жыц­цё­вай сіту­а­цыі. Уся­ля­кае ж мо­жа зда­рыц­ца: на­ват пры да­ро­с­лых і са­ма­стой­ных дзе­цях пен­сія­не­ры няр­эд­ка за­ста­юц­ца ў ад­зі­но­це, ім не ха­пае ўва­гі і да­па­мо­гі.

Пра­ект ат­ры­маў ад­ну з пер­шых узна­грод, фі­нан­са­вую пад­т­рым­ку. Спра­ва бы­ла толь­кі за яго рэалі­за­цы­яй. І вось зра­білі ра­монт у бу­дын­ку бы­ло­га дзі­ця­ча­га сад­ка, за­вез­лі мэб­лю, уста­навілі ку­хон­ную і санітар­ную тэхніку. У ліста­пад­зе 2017 го­да Дом над­зеі су­стр­эў пер­шых пас­та­яль­цаў.

Як пе­ра­е­ха­ла сю­ды, дык і па­правіла­ся

Невя­лікі ўтуль­ны па­кой­чык. Дзве ба­буль­кі ў розна­ка­ля­ро­вых хустач­ках улад­ка­валі­ся пе­рад тэл­э­ві­за­рам. Ледзь паспе­ла павітац­ца з імі, як з кух­ні вы­гля­ну­ла худ­зень­кая ка­бе­та.

– Пра­ход­зь­це сю­ды, не са­ро­мей­це­ся! Све­тач­ка, наш са­цы­яль­ны ра­бот­нік, толь­кі што піра­гі з ка­ры­цай на­пяк­ла, па­ча­сту­ем вас, – сха­пі­ла мяне за ру­ку зграб­ная ба­буль­ка і па­вя­ла на кух­ню. – Без на­шай Свет­кі тут не бы­ло б так добра. Яна ўжо як член сям’і. Пра­вед­вае нас, ста­рых, пя­ць разоў на

– На­шы ба­буль­кі-«пія­нер­кі», калі ўпер­шы­ню сю­ды тра­пілі, на­ват крыху спа­ло­халі­ся, – успа­мі­нае Свят­ла­на Малі­ноўская. – Дзве асоб­ныя спаль­ні, вя­лікая гас­цёў­ня, кух­ня, ду­ша­вая – яны і па­ду­ма­ць не ма­глі, што ўсё гэта бяс­плат­на. Паста­яль­цы До­ма над­зеі апла­ч­ва­ю­ць толь­кі ка­му­наль­ныя пас­лу­гі. тыд­зень, ес­ці зва­ры­ць. А спа­чат­ку аба­вяз­ко­ва спы­тае, ка­му што хо­чац­ца. І таб­лет­кі пры­ня­се, і пра­дук­ты ку­пі­ць, ды і вы­слу­хае, калі вы­га­ва­рыц­ца ка­му пры­спічы­ць.

Па­куль часта­ва­ла­ся піра­га­мі, Зі­наі­да Фё­да­раў­на Каля­да рас­па­вя­ла пра сваё жыц­цё-быц­цё. Да­ве­да­ла­ся, што мая су­раз­моў­ца – з вё­скі Пят­ры­ла­ва, з най­б­лі­ж­эй­шых ро­дзі­чаў у яе дзве пля­мен­ні­цы і сяст­ра-ін­валід.

– Муж у мяне доб­ры быў, а сын дык усё зда­роўе за­браў, – вочы ба­бы Зі­ны ро­бяц­ца віль­гот­ны­мі ад ледзь стры­ма­ных слёз. – Ду­жа ён піў, пен­сію сваю пра­пі­ваў і маю ад­біраў. Не са­ро­меў­ся ру­ку на мяне пад­ні­ма­ць. У ад­зін год па­ха­ва­ла абодвух… Ле­там ад­ной яш­чэ ні­чо­га, а зі­мой страш­на. Па­цук дзе пачне скр­эб­ці – і ўжо ва­ла­сы ды­ба­ра ўста­ю­ць. Пра­па­на­валі сю­ды пе­ра­е­ха­ць, тут час ха­ла­доў пе­ра­ча­ка­ць. Ве­да­е­це, па­жы­ла з ме­сяц – і на­ват зда­ра­вей ся­бе ад- чу­ла, па­правіла­ся крыху, – го­лас жан­чы­ны па­чы­нае гу­ча­ць больш бад­зё­ра: – А што ж, кло­па­таў не ве­даю: як ва­ды пры­нес­ці ды дроў на­на­сі­ць – га­ла­ва не балі­ць. За «ка­му­нал­ку» у сяр­эд­нім 50 руб­лёў за ме­сяц вы­ход­зі­ць.

Ця­пер толь­кі «бронь»

Як пат­лу­ма­чы­ла са­цы­яль­ны ра­бот­нік Свят­ла­на Афа­на­сье­ва, стро­гіх правілаў і рас­па­рад­ку дня ў До­ме над­зеі ня­ма. Ба­булі мо­гу­ць сы­ход­зі­ць па ўлас­ных спра­вах, калі ім гэта неаб­ход­на, і вяр­тац­ца на­зад у лю­бы час. Хто ду­жы – так і робі­ць. Ван­да Міка­ла­еў­на ў свае 88 год ледзь не кож­ны тыд­зень вы­біра­ец­ца да­до­му. Па­гляд­зі­ць, што ўсё добра – і на­зад. Калі не над­та ма­роз­на, то і ў кра­му за­зірне па да­ро­зе. Пра­дук­ты, ад­зенне, прад­ме­ты гі­гіе­ны ба­булі куп­ля­ю­ць за сваю пен­сію.

– Кож­ная тра­ці­ць гро­шы так, як лічы­ць патр­эб­ным. Дру­гая спра­ва, што не ўсе ма­ю­ць сі­лу дай­с­ці да кра­мы, тым больш ця­пер, калі на да­ро­гах сліз­ка, – за­ў­ва­жае Свят­ла­на Афа­на­сье­ва. – Але гэта не праб­ле­ма: са­ма хад­жу для іх па па­куп­кі.

Раз на тыд­зень пры­язд­жае аўта­лаўка. Па­куп­кі ра­бі­ць вель­мі зруч­на: ма­шы­на аж да до­ма па­ды­ход­зі­ць. Па аўтор­ках і пят­ні­цах пра­цуе мяс­цо­вы ры­нак. Зра­зу­ме­ла, што і пры­га­та­ва­ць са­бе па­ес­ці не ўсе ба­булі здоль­ныя, та­му я тут яш­чэ і за ку­ха­ра.

«Дзяўчын­кі» мае не над­та пе­ра­бор­лі­выя: лю­бя­ць кат­лет­кі ку­ры­ныя, бу­лён нят­лу­сты, піра­гі, ка­шы, за­пя­кан­кі, алад­кі. Кож­най га­тую з яе аса­бі­стых пра­дук­таў, але калі да­мо­вяц­ца і згур­ту­юц­ца, ма­гу ўсім ад­ноль­ка­вае пра­па­на­ва­ць.

Каб трохі зэ­ка­но­мі­ць на пра­дук­тах, ба­булі пры­во­зя­ць з са­бой у Дом над­зеі за­кат­кі, ма­ры­на­ды, га­род­ні­ну (буль­бу, морк­ву, бу­ра­кі). Бяру­ць не над­та шмат – каб да вяс­ны ха­пі­ла.

– А ча­му толь­кі да вяс­ны? – пы­та­ю­ся ў іх. – Мож­на і на­да­лей за­ста­вац­ца.

– Да­моў цягне, да­чуш­ка, – сціп­ла ўсмі­ха­ец­ца Ван­да Міка­ла­еў­на. – Аб род­най ха­це ду­ша балі­ць. Там жа ўсё сваё, а тут – чу­жое. Да та­го ж ле­та не зі­ма, мож­на і да су­сед­кі схад­зі­ць, і па вулі­цы пра­гу­ляц­ца, і на ла­ва­ч­цы пад бя­роз­кай па­сяд­зе­ць. Са­цы­яль­ны ра­бот­нік прыйдзе, пра­дук­таў пры­ня­се, таб­ле­та­мі за­бяс­пе­чы­ць – мне і до­сы­ць.

– А я аба­вяз­ко­ва сю­ды вяр­ну­ся на на­ступ­ную зі­моўку, – за­пэўні­вае Зі­наі­да Фё­да­раў­на. – Вяс­ну, ле­та і паўво­сені ха­чу до­ма па­бы­ць, а як па­ха­лад­нее – пач­ну збіра­ць ча­ма­да­ны. Ця­пер жа­да­ю­чых па­ся­ліц­ца ў До­ме над­зеі мно­га, тр­э­ба за­гад­зя па­кла­па­ціц­ца, каб пры­ня­лі. Пат­эле­фа­ную, па­пра­шу «за­браніра­ва­ць» для мяне мес­ца.

Ужо дру­гую зі­му за­пар ста­рыя Ка­пыль­ска­га ра­ё­на ра­ту­юц­ца ад хат­ніхкло­па­таў і ад­зі­но­ты ў до­ме су­мес­на­га са­ма­стой­на­га пра­жы­ван­ня

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.