Пе­сень­ка яш­чэ не спе­та

Minskaya pravda - - Чытач  Газета -

З нецяр­пен­нем ча­ка­ем, калі ў на­шым го­рад­зе пач­нец­ца На­цы­я­наль­ны фе­сты­валь бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі. З ра­дас­цю да­ве­далі­ся, што ў ім возь­ме ўд­зел на­ша лю­бі­мая спя­вач­ка На­тал­ля Гай­да. Гэта буд­зе яе соль­ны кан­ц­эрт?

Сё­ст­ры Вай­невічы, Ма­лад­зеч­на

Не зусім так. У дру­гі дзень фе­сты­ва­лю, 9 чэрве­ня, у рам­ках пра­ек­та «Асо­бы эпо­хі» гле­да­чы змо­гу­ць су­стр­эц­ца з ле­ген­дай ай­чын­най му­зыч­най сц­э­ны, пры­ма­дон­най бе­ла­рус­кай апе­р­эты на­род­най ар­тыст­кай Бе­ла­русі На­тал­ляй Гай­дай.

Ім­пр­э­за пач­нец­ца а 16-й гад­зіне ў ма­лой за­ле Па­ла­ца куль­ту­ры. Слын­ная спя­вач­ка пад­зеліц­ца сваі­мі раз­ва­га­мі пра жыц­цё­вы і твор­чы шлях, вы­ка­нае ўры­ўкі з па­пу­ляр­ных су­свет­на вя­до­мых тво­раў. У вя­лікім рэпер­ту­а­ры На­тал­лі Гай­ды больш як со­рак вя­дучых пар­тый у класіч­ных апе­р­этах, му­зыч­ных ка­ме­ды­ях і мюзік­лах.

Ар­гані­за­та­ры фе­сты­ва­лю ўп­эў­не­ны, што гэтая су­стр­э­ча з вы­со­кім ма­стацтвам уня­се асаб­лі­вы на­строй у ба­га­тую фе­сты­валь­ную паліт­ру.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.