Ад ма­ці – да дач­кі, ад ба­ць­кі – сы­ну

Све­ту, дзе па­ну­ю­ць лю­боў, ад­да­на­сць і са­ма­а­хвяр­на­сць, бы­ло пры­све­ча­на свя­та «Яе вя­лі­кас­ць – сям’я», ар­гані­за­та­рам яко­га вы­сту­пі­ла гра­мад­скае аб’яд­нанне «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» Мін­с­кай воб­лас­ці. Пр­э­зен­та­цыі чар­га­валі­ся з фо­та­вы­ста­ва­мі, ці­ка­выя пра­ек­ты і ак

Minskaya pravda - - Аб'ектыў - Ма­ры­на СЛІЖ

У вы­ста­ве твор­чых ра­бот «Ад ма­ці – да­ч­цэ, ад ба­ць­кі – сы­ну» ма­лад­зе­чан­ка Воль­га Спіры­до­на­ва ўд­зель­ні­ча­ла ра­зам з да­чуш­кай На­та­шай. Вя­сё­лыя, га­вар­кія, яны з за­да­валь­нен­нем рас­каз­валі пра свае за­хап­лен­ні, зна­ё­мілі з тэхні­кай вы­ка­нан­ня ра­бот.

«Ру­кад­зел­лем зай­ма­ю­ся з дзя­цін­ства, – го­во­ры­ць Воль­га. – А за­тым і пра­фесію вы­бра­ла са­бе твор­чую, ста­ла ма­ста­ком. Усё, што ўмею са­ма, пе­ра­даю дзе­цям. І вель­мі ра­ду­ю­ся, што і сын Ра­ман, і дач­ка Алі­на пай­шлі маім шля­хам. Абое за­кон­чы­лі ма­стац­кія вучы­ліш­чы, пра­цу­ю­ць ды­зай­не­ра­мі і вель­мі лю­бя­ць сваю ра­бо­ту. Ра­зам нам ніколі не бы­вае мар­кот­на. Са­браў­шы­ся, мо­жам раз­маў­ля­ць да рані­цы: дзя­ліц­ца пла­на­мі, твор­чы­мі пра­ек­та­мі, пе­рагляд­ва­ць фо­та­здым­кі, аль­бо, узяў­шы ў рукі алоўкі, ства­ра­ць ге­не­а­ла­гіч­нае др­э­ва, у якім ужо 460 ча­ла­век».

Гісто­рыю сям’і ад­наў­ля­лі па кру­пін­ках. Зма­глі ад­шу­ка­ць сля­ды сва­я­коў, якія жы­ву­ць у Эстоніі, Пад­мас­коўі і на­ват Ан­гліі.

Ра­да­вод сям’і Спіры­до­на­вых мож­на бы­ло ўба­чы­ць на спе­цы­яль­ным стэн­дзе, дзе экс­па­на­валі­ся ра­бо­ты, што ўд­зель­ні­чалі ў кон­кур­се ся­мей­ных др­эў. Там жа раз­мяш­чалі­ся фо­та­здым­кі, аб’яд­на­ныя тэ­май сям’і і ма­цярын­ства «Мая ма­ма леп­шая на све­це», «Поспе­хі дзя­цей – ра­дас­ць ба­ць­коў», дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны гра­ма­ты, ды­п­ло­мы, куб­кі юных спартс­ме­наў, ма­ста­коў, удзель­нікаў твор­чых алім­піяд.

Калі та­та по­бач

Ся­род іх – узна­га­ро­ды і бе­ла­рус­ка­га бак­сё­ра, за­слу­жа­на­га май­ст­ра спор­ту Бе­ла­русі ма­лад­зе­чан­ца Дз­міт­рыя Аса­на­ва, які ў чэрвені 2015 го­да вый­граў у Ба­ку сяр­эбра­ны ме­даль Еўра­пей­скіх гуль­няў у ва­га­вой катэ­го­рыі 56 кілагра­маў і быў ад­зі­ным бак­сё­рам збор­най Бе­ла­русі, што стаў пры­зё­рам гэтых спа­бор­ніцтваў. Прызна­ец­ца: усе ка­рыс­ныя па­ра­ды па тэхні­цы і так­ты­цы бою пры­маў у тым ліку і ад ба­ць­кі, які ўвесь час зна­ход­зіў­ся на су­вязі. І ўво­гу­ле ў спорт Дз­міт­рыя Аса­на­ва пры­вёў та­та. Га­ды тры бы­ло хлоп­чы­ку, калі ён пер­шы раз узяў яго з са­бой у лет­нік. Ма­лень­кі, але вёрт­кі Дзі­ма з за­да­валь­нен­нем на­зіраў за стар­эй­шы­мі дзе­ць­мі, а калі пад­рос – за­ха­піў­ся фут­бо­лам. Хлоп­цу пра­г­на­за­валі вя­лікую бу­дучы­ню, за­пра­шалі ў вя­до­мыя клу­бы, але ён вы­ра­шыў «гу­ля­ць» у гэтым жыц­ці за ся­бе. І стаў, як ба­ць­ка, бак­сё­рам.

Шмат па­да­рун­каў не бы­вае

Гра­ма­ты і па­да­рун­кі з рук стар­шы­ні гра­мад­ска­га аб’яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын Мін­с­кай воб­лас­ці» Свят­ла­ны Са­ро­кі ат­ры­малі ў гэты дзень і пе­ра­мож­цы кон­кур­саў, аб’яў­ле­ных Бе­ла­рус­кім са­ю­зам жан­чын у ме­жах аб­лас­но­га твор­ча­га пра­ек­та «Фар­міра­ванне ста­ноў­ча­га імід­жу сем’яў». У на­мі­на­цыі «Ся­мей­ны парт­р­эт» най­леп­шым быў прызна­ны зды­мак сям’і Піх­це­ра­вых са Слуц­ка, «Пад­зея сям’і» – Мя­шок з Жод­зі­на.

Пер­шае мес­ца ў на­мі­на­цыі «Ад­па­чы­ва­ем усёй сям’ёй» ад­дад­зе­на Рут­коўскім з Ма­лад­зеч­на, па вы­ні­ках га­ла­са­ван­ня жу­ры яны ж сталі яш­чэ і пе­ра­мож­ца­мі ан­лайн-кон­кур­су «Ак­ты­ў­ная сям’я – спар­ты­ў­ная сям’я!».

Уз­на­га­ро­да ў на­мі­на­цыі «У-дач­ные ис­то­рии» за пра­цу і хвілі­ны су­мес­на­га ад­па­чын­ку на пры­сяд­зіб­ным участ­ку ўру­ча­на сям’і Ко­пач з Ма­лад­зеч­на, а са­май спар­ты­ў­най прызна­ная сям’я Еўтух з Ня­сві­жа.

У рэс­пуб­лі­кан­кім кон­кур­се «Мая ма­ма» на леп­шы фо­та­зды­мак і рас­каз аб са­мым бліз­кім і да­ра­гім ча­ла­ве­ку на зям­лі – ма­ці, што пра­вод­зіў ча­со­піс «Але­ся», пер­шы­мі ака­за­лі­ся прад­стаўні­цы Ма­лад­зе­чан­ска­га ра­ё­на Свят­ла­на Чы­жы­ка­ва і яе ма­ці Ма­рыя Аб­руч­ні­ка­ва, а так­са­ма Свят­ла­на Ка­пуц­кая.

Пом­ні­ць род свой

Жы­ха­ра Мін­ска­га ра­ё­на Васі­ля Юр­шу ўша­на­валі па вы­ні­ках кон­кур­су-ак­цыі «Ся­мей­ная па­мя­ць». Свой ра­да­вод муж­чы­на ве­дае да тры­нац­ца­та­га ка­ле­на, па­чы­на­ю­чы з 1650-х га­доў. А ра­зам з ім і ра­да­во­ды ка­ля пя­цід­зе­ся­ці ін­шых прад­стаўнікоў аш­мян­скай шлях­ты. Прызна­ец­ца, што гісто­рыя – ад­зін з двух кітоў, на якіх тры­ма­ец­ца яго жыц­цё.

За­ха­піў­ся гэтай спра­вай ён у 2000 год­зе, пас­ля скла­да­най апе­ра­цыі. Ме­навіта та­ды, у 44-га­до­вым уз­рос­це, прый­ш­ла дум­ка, што ні­чо­га важ­на­га ў жыц­ці не зра­біў.

Збі­ра­ю­чы ін­фар­ма­цыю ў ар­хі­вах, Васіль спра­ба­ваў вяр­ну­ць па­мя­ць пра кож­на­га свай­го зем­ля­ка і сва­я­ка. Уз­вод­зі­ць незвы­чай­ны пом­нік сваім род­ным Васіль Юр­ша па­чаў з на­вед­ван­ня кас­цё­лаў Аш­мян­ска­га дэ­ка­на­та і ЗАГСаў. За­тым дай­шоў да ар­хі­ваў у Віль­ні. З ча­сам даслед­чая спра­ва за­ха­пі­ла муж­чы­ну так, што на­ват вы­вучыў поль­скую мо­ву і пры­з­вы­чаіў­ся чы­та­ць ру­ка­піс­ныя да­ку­мен­ты, зна­ём­ства з які­мі вы­ліла­ся ў «Фа­міль­ную кні­гу», што па­ба­чы­ла свет у 2006 год­зе.

Пе­ра­мож­цы ра­ён­на­га кон­кур­су мна­гад­зет­ных сем’яў – сям’я Ка­лу­ба­ка-Місі­юк з Ма­лад­зеч­на

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су-ак­цыі «Ся­мей­ная па­мя­ць» Васіль Юр­ша

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.