Час збіра­ць ка­мяні...

Minskaya pravda - - Год Малой Радзімы - Але­на ПАШКЕВІЧ

Стаўб­цоўш­чы­на: жы­ха­ры Ру­бя­ж­э­ві­чаў і на­ва­коль­ных вё­сак ства­ры­лі кар­ту род­най мяс­цо­вас­ці. На ёй на­се­ле­ныя пунк­ты – нека­то­рыя з іх ужо зніклі на­за­ў­сё­ды – пазна­ча­ны шмат­кілагра­мо­вы­мі ва­лу­на­мі…

След на ва­луне

Ан­самбль «Па­мя­ць у ка­мені» быў ство­ра­ны два­нац­ца­ць год та­му. Яго ўра­чы­стае ад­крыц­цё пры­мер­ка­валі да знач­най мяс­цо­вай пад­зеі – 100-годдзя за­клад­кі пер­ша­га ка­ме­ня пад бу­даўніцтва кас­цё­ла Свя­то­га Юза­фа ў мя­ст­эч­ку.

– На­ша па­ка­ленне так­са­ма ха­це­ла па­кі­ну­ць пас­ля ся­бе якісь­ці па­мят­ны знак. Па­раілі­ся з па­ра­фія­на­мі, са свя­та­ром – яны пад­т­ры­малі ід­эю, сут­на­сць якой бы­ла ў на­ступ­ным. На той мо­мант ля Ру­бя­ж­э­ві­чаў бы­ло 43 вё­скі, якія на­ле­жалі да па­ра­фіі кас­цё­ла Свя­то­га Юза­фа. Мы пра­па­на­валі, каб кож­ная вёс­ка пры­вез­ла ад ся­бе ка­мень. Люд­зі ду­жа ста­ралі­ся. Калі дастаў­ле­ны ва­лун па­да­ваў­ся ім не вель­мі пры­го­жым – за­біралі, пры­возілі ін­шы. Ка­мяні рас­ставілі так, як раз­меш­ча­ны вё­скі на кар­це, – рас­каз­вае ад­зін з ід­эй­ных на­тх­няль­нікаў пра­ек­та, мяс­цо­вая на­стаўні­ца рус­кай мо­вы і літа­ра­ту­ры Ра­му­аль­да Са­ба­леўская.

Ва­лу­ны зна­ход­зяц­ца на невя­лікім пля­цы це­раз да­ро­гу ад кас­цё­ла.

– На ка­мя­нях па­чалі вы­бі­ва­ць на­звы вё­сак. Люд­зі ўз­ва­жа­на ставілі­ся да на­пі­сан­ня на­звы свай­го на­се­ле­на­га пунк­та, – пра­ця­г­вае Ра­му­аль­да Іг­на­цьеў­на. – Вось, на­прыклад, ка­мень – вёс­ка Васілеўш­чы­на. А на­зы­ва­ла­ся яна калісь­ці Жы­давічы. Та­му жы­ха­ры стар­эй­ша­га ўз­рос­ту хва­ля­валі­ся – што ж вы­бра­ць? Каб не бы­ло кры­ўд­на, вы­ра­шы­лі: ня­хай бу­ду­ць адра­зу дзве на­звы.

На­ва­коль­ныя вё­скі звя­за­ны па­між са­бой роз­ны­мі пу­цяві­на­мі – бру­ка­ван­ка, гравій­ка, ас­фальт. Сім­валіч­ныя вё­скі-ка­мяні так­са­ма злучы­лі ў ад­па­вед­на­сці з кар­тай – усе да­рож­кі вы­сы­палі пяс­ком. Ля кож­на­га ва­лу­на ёс­ць сцеж­ка, якая вяд­зе да цэн­траль­най. А тая ў сваю чар­гу – да сім­ва­ла хры­с­ціян­скай ве­ры – кры­жа. Ён так­са­ма вы­клад­зе­ны з ка­ме­ню. Як і ар­ка. Яна зроб­ле­на нак­шалт той, што пры ўва­х­од­зе у кас­цёл. Люд­зі не ха­целі, каб тут бы­ло штось­ці ін­шае, ак­ра­мя ка­ме­ню. Ка­таліц­кая свя­ты­ня ў Ру­бя­ж­э­ві­чах цал­кам па­бу­да­ва­на з ча­са­ных ка­мя­нёў.

– Бы­ло ўра­чы­стае ад­крыц­цё па­мят­на­га зна­ка. Мы за­прасілі ду­хоў­ныя, свец­кія ўла­ды – ніх­то не ад­мо­віў, усе за­віталі. Кож­ная вёс­ка са­бра­ла на­ват тых, хто ўжо даў­но пе­ра­ся­ліў­ся ад­туль. Усе яны па­пры­язд­жалі: хтось­ці зда­лёк, хтось­ці блі­ж­эй. І та­кі ка­ля­ро­вы люд­скі ды­ван упры­го­жыў усю гэтую тэ­ры­то­рыю, – з хва­ля­ван­нем дзеліц­ца ўс­па­мі­на­мі на­стаўні­ца. – Ад­бы­ла­ся на­ша пры­го­жая ўра­чы­с­тас­ць. Але, як ча­ста бы­вае па­між люд­зь­мі, па­чалі­ся раз­мо­вы: патр­эб­на бы­ло гэта ці не? Мы бы­лі цяр­плі­вы­мі. Ве­далі: толь­кі час ска­жа праў­ду і дас­ць са­мы спра­вяд­лі­вы ад­каз. Мі­ну­ла некаль­кі год, і ўсе пе­ра­ка­налі­ся: доб­рую спра­ву зра­білі.

Сця­жын­ка­мі па­мя­ці

Ля­жы­ць ка­мень – вёс­ка Лі­ха­чы. У 2006 год­зе тут яш­чэ жыў ад­зін ча­ла­век – Юра Сі­ман. Не ста­ла Юры. А за­тым хтось­ці спаліў і яго ха­ту ў полі. І сле­ду не за­ста­ло­ся ад гэтай вё­скі. Кал­гас сее, кал­гас убірае. На­ват да­ро­га, якая калісь­ці збоч­ва­ла да Лі­ха­чоў, з кож­ным го­дам робіц­ца ка­ра­цей­шай: дзесь­ці за­рас­тае ле­сам, дзесь­ці яе пры­а­ралі. Але ў люд­ской па­мя­ці вёс­ка не знік­ла – толь­кі трош­кі змяні­ла ла­ка­цыю.

На вя­лікія ўра­чы­с­тас­ці, асаб­лі­ва 2 ліста­па­да – на Дзя­ды, калі ка­талікі ўс­па­мі­на­ю­ць сваіх па­мер­лых, люд­зі за­ў­сё­ды прых­од­зя­ць да гэтых ка­мя­нёў. Быц­цам на та­ла­ку ў сва­ёй вёс­цы…

– Ін­шым ра­зам пра­ход­зіш ся­род ва­лу­ноў і ба­чыш: дзесь­ці трым­ці­ць за­па­ле­ная лам­пад­ка, дзесь­ці квет­кі ля­жа­ць – люд­зі прых­од­зілі ў сваю вёс­ку сця­жын­ка­мі па­мя­ці, – за­ў­ва­жае Ра­му­аль­да Іг­на­цьеў­на.

На жаль, з ця­гам ча­су лёс Лі­ха­чоў на­пат­каў яш­чэ два на­се­ле­ныя пунк­ты. Зніклі вё­скі Грань і Мі­салі. Ня­мым да­ко­рам ля­жа­ць ка­мяні з іх на­зва­мі…

Па­б­лі­зу па­мят­на­га зна­ка вер­нікі вы­ка­палі штуч­нае азяр­цо, якое пе­ры­я­дыч­на за­паў­ня­ю­ць ва­дой. Паставілі ўмоў­ны ка­лод­зеж-жу­ра­вель – род­ны во­браз дзе­да­вай ха­ты... По­бач па­клалі ча­ты­ры вя­лікія ка­мяні, на іх вы­біты сло­вы: «Вёс­ка жы­ве з ве­рай, над­зе­яй і лю­боўю».

– Моц­на ве­рым у тое, што вёс­ка буд­зе жы­ць. Зра­зу­ме­ла, Ру­бя­ж­э­вічы ўжо не ста­ну­ць тым мя­ст­эч­кам, якім бы­лі да Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, калі там пра­жы­ва­ла тры ты­сячы на­сель­ніцтва: бе­ла­ру­сы, па­ля­кі, рус­кія, але боль­шас­ць жы­ха­роў – дзве ты­сячы – скла­далі яўр­эі. Ме­навіта яны за­сна­валі гэтае мя­ст­эч­ка прыклад­на ў 1530 год­зе. Тут бы­лі дзве сі­на­го­гі – зі­мо­вая і лет­няя, два ка­таліц­кія кас­цё­лы – Свя­то­га Ан­тонія і Свя­то­га Юза­фа, пра­васлаў­ны храм Міка­лая Цу­датвор­ца. Няг­лед­зячы на сваю шма­ткан­фесій­на­сць, вяс­коў­цы, па­вод­ле апо­ве­даў ста­ра­жы­лаў, жы­лі до­сы­ць згур­та­ва­на і друж­на, – пад­кр­эс­лі­вае Ра­му­аль­да Са­ба­леўская.

Сён­ня ў мя­ст­эч­ку толь­кі ка­ля 150 жы­ха­роў. Гэта люд­зі ў ас­ноў­ным па­жы­лыя.

– Калі хтось­ці з іх па­мірае, ха­ва­ем як свай­го род­на­га, – ка­жа на­стаўні­ца. Гар­эні­ць рас­станне, моц­на шка­ду­ем, бо ра­зу­ме­ем: адг­этуль штось­ці стра­ч­ва­ю­ць і на­ша гісто­рыя, са­ма­быт­на­сць, куль­ту­ра. Ста­ра­ем­ся як най­час­цей су­стра­кац­ца з на­шы­мі жы­ха­ра­мі, бо пры кож­най раз­мо­ве – якісь­ці успа­мін, аль­бо фо­та­зды­мак, аль­бо рэч на па­мя­ць: немат­э­ры­яль­ная і мат­э­ры­яль­ная гісто­рыя на­ша­га мя­ст­эч­ка.

Ро­стань не аду­жа­ць, не ад­слані­ць. Скон­чы­ў­ся час – ады­ход­зя­ць вяс­коў­цы ў невя­до­мыя далі. А за імі лан­цу­жок сля­доў – ва­лу­ноў, зніта­ва­ных па­між са­бой люд­ской па­мяц­цю. Так, па ка­мень­чы­ку, узвод­зя­ць на­шы зем­ля­кі храм над­зеі і ве­ры…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.