Не­пад­суд­ны ўз­рост

Minskaya pravda - - Калейдаскоп - Але­на КАРАНЕЎСКАЯ

«За­ў­сё­ды пры гро­шах аб­ла­ка­ты і хілю­ры», – вучы­ла свай­го сы­на ба­булі­на су­сед­ка цёт­ка Яні­на. Ні ад­ва­ка­там, ні хірур­гам ей­ны Ва­лод­зь­ка так і не стаў. Не­вя­до­ма, кім ён пра­цуе і ці пра­цуе на­о­гул. Але кож­ны се­зон пры­язд­жае ў вёс­ку ды збірае вёд­ра­мі ба­равікі, ін­шыя далі­кат­эс­ныя гры­бы на про­даж у го­рад­зе. Та­кім чы­нам за­раб­ляе. Не са­мы гор­шы ва­ры­янт, дар­эчы, бо ёс­ць і зусім ін­шыя вы­на­ход­нікі ляг­ч­эй­ша­га жыц­ця.

Жы­ву­ць у на­шай вёс­цы пе­ра­важ­на пен­сія­не­ры, якія на да­па­мо­гу род­ных дзя­цей аль­бо бліз­кіх сва­я­коў наўрад ці раз­ліч­ва­ю­ць. Але ж усе ве­да­ю­ць, да ка­го звяр­нуц­ца, каб па­ка­лолі дро­вы, па­касілі тра­ву, уска­палі ці пра­па­лолі гра­ды, адра­ман­та­валі што-небудзь па гас­па­дар­цы ці спіла­валі ста­рое др­э­ва. Пры гэтым на­ват лепш за спіс мяс­цо­вых ка­лымшчы­каў вы­вучы­лі люд­зі і рэестр тых, хто пра­цы прын­цы­по­ва цу­ра­ец­ца, а вы­пі­ць гар­эл­кі на­ват не ама­та­ры, а пра­фесія­на­лы. Дый ес­ці ж нешта тр­э­ба…

– Вось, гляд­зі­це: тут жаўт­ком шы­бі­на за­мыз­га­ная. Пэў­на, яек у кі­ш­эню на­пі­хаў, ды як праз вак­но на­зад вы­лазіў, ад­но і лэс­ну­ла, – не горш за міс Марпл ад­наві­ла кар­ці­ну нач­но­га на­бе­гу на ей­ныя хар­чо­выя пры­па­сы мая ба­бу­ля. – Я ўчо­ра ўве­ча­ры дзве ры­бі­ны ку­пі­ла ў хлоп­цаў. Дык вось жа ж ця­пер толь­кі ад­на за­ста­ла­ся! Але хлу­сі­ць не бу­ду: мне бóль­шую па­кі­нуў. Ён пад­чы­стую ніколі ні ў ко­га не за­бірае. Дзеліц­ца, – зра­бі­ла неча­ка­ную выс­но­ву Нес­це­раў­на.

Гісто­рыю крад­зя­жоў на на­шай «кам­чат­цы» (так мяс­цо­выя праз­валі ка­нец вулі­цы Лені­на з краю вё­скі, дзе за­сталі­ся жы­ць амаль ад­ны ста­рыя) мы з маім сяб­рам і ка­ле­гам Але­гам Га­ру­но­вым слу­халі яш­чэ доў­га. І абу­ралі­ся, і зд­зіў­ля­лі­ся, і смя­я­лі­ся. Імя та­го злод­зея для аб­ра­ба­ва­ных ім пен­сія­не­раў са­кр­этам не бы­ло: пры су­стр­эчы вы­каз­валі яму кры­ў­ду, са­ро­мілі. Але ж ці то шка­да­валі ша­ла­пу­та, ці то з-за мен­таліт­эту да ўчаст­ко­ва­га мілі­цы­ян­та ніх­то з за­явай ні­вод­на­га ра­зу не звяр­нуў­ся. У боль­шас­ці на­ват спа­чу­валі му­жы­ку: п’ець, не пра­цуе, ба­ць­коў з пен­сіяй ня­ма. Ну не па­міра­ць жа яму з га­ла­ду­хі?!

Але не той ха­рак­тар быў у ма­ёй Ка­цяры­ны Нес­це­раў­ны, каб праг­лы­ну­ць та­кую аб­ра­зу ад зда­ро­ва­га ды не ста­ро­га яш­чэ ча­ла­ве­ка. Вы­ра­шы­ла яна з ім сам­на­сам ра­за­брац­ца.

– Се­ла ля вак­на, ча­каю, калі ён да­до­му пойдзе, – рас­па­вя­да­ла ба­бу­ля. – Гляд­жу – ва­ла­ч­эц­ца ды і бач­на, што вы­піў­шы. А я шта­ке­ці­ну за­гад­зя ля ва­рот пас­таві­ла, вы­ска­чы­ла – і па кар­ку яму, па кар­ку! «Што ж ты, – ка­жу, – пас­куд­нік, робіш?! У ка­го ты крад­зеш?!». Ён толь­кі га­ла­ву ру­ка­мі пры­кры­вае. Але ве­дае, што ві­на­ва­ты, – на­ват не га­во­ры­ць ні­чо­га.

– Ба­буль­ка! Мі­лень­кая! А каб ён ця­бе штур­ха­нуў? Па­ля­це­ла б ты юзам. Ці ўста­ла б на но­гі са­ма­стой­на…

– Уста­ла б. Ды яш­чэ і з ка­мя­ню­кай якой у ру­ках, – га­во­ры­ць і аж­но твар па­чы­рва­неў. – Ужо я б яму га­ла­ву раз­маз­га­та­ла!

– Ой, Нес­це­раў­на, а каб за­білі вы гэ­та­га ча­ла­ве­ка вы­пад­ко­ва? Гэта ж суд, тур­ма, – ці­кавіц­ца Алег.

– Яш­чэ што! Мне 82 га­ды – хто мяне па­сад­зі­ць? – так шчы­ра зд­зівіла­ся ба­бу­ля і так бліс­нулі яе вочы, што ста­ла зра­зу­ме­ла: яна на­столь­кі бы­ла ўп­эў­не­на ў без­да­кор­на­сці свай­го пла­на пом­сты, што та­му му­жы­ку про­ста паш­час­ці­ла. Пры­няў моўч­кі па­ка­ранне – за­стаў­ся жы­вы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.