ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 26 чэрве­ня

Пр. Аляк­сандра, Ан­тані­ны, Ган­ны, Даніі­ла, Іва­на

Кат. Ан­др­эя, Жан­ны, Паў­ла, Ру­доль­фа

У све­це

26 чэрве­ня

– Між­на­род­ны дзень ба­ра­ць­бы са злоў­жы­ван­нем нар­ка­тыч­ны­мі срод­ка­мі і іх неза­кон­ным аба­ро­там, Між­на­род­ны дзень у пад­т­рым­ку ахвяр ка­та­ван­няў

27 чэрве­ня – Су­свет­ны дзень ры­ба­лоўства, Дзень мік­ра-, ма­лых і сяр­эд­ніх прад­пры­ем­стваў

У краіне

26 чэрве­ня – Дзень ра­бот­нікаў пра­ку­ра­ту­ры

Ці­ка­выя да­ты

28 чэрве­ня 1997 г. за 30 се­кунд да за­кан­ч­эн­ня тр­эця­га раўн­да экс-чэм­піён све­ту па бок­су Майк Тай­сан, па­кры­ўд­зіў­шы­ся на аба­ра­няў­ша­га чэм­піён­скі ты­тул Эван­д­э­ра Холі­філ­да за ўдар га­ла­вой, упіў­ся зу­ба­мі ў яго вуха і ад­кусіў ка­ва­ла­чак. Бой спы­нілі, рэфе­ры па­пяр­эд­зіў Тай­са­на і даз­воліў бак­сё­ру пра­доў­жы­ць удзел у спа­бор­ніц­тве. Ад­нак Холі­філд зноў па­цяр­пеў ад свай­го са­пер­ніка: Тай­сан ад­кусіў но­вы ка­ва­лак вуха чэм­піё­на, за што быў дыс­квалі­фі­ка­ва­ны. Май­ка аштра­фа­валі на 3 мі­льё­ны до­ла­раў і больш го­да не да­з­ва­ля­лі ўд­зель­ні­ча­ць у бак­сёр­скіх па­я­дын­ках

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

26 чэрве­ня 1975 г. вый­шаў у свет апош­ні том 12-том­най Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Эн­цы­кла­пе­дыі. Дзе­ся­ці ак­ты­ў­ным яе ства­раль­ні­кам пры­суд­жа­ны Дзяр­жаў­ныя пр­эміі Бе­ла­русі за 1976 год

27 чэрве­ня 1967 г. у Эн­філ­дзе (Ан­глія) уста­ноў­ле­ны пер­шы ў све­це бан­ка­мат па вы­да­чы на­яў­ных гро­шай

28 чэрве­ня 1644 г. ак­цёр ван­дроў­най тру­пы Жан Ба­тыст Па­к­лен упер­шы­ню вы­сту­паў на сц­эне пад псеў­дані­мам Ма­льер. Але сваё но­вае імя ён пра­славіў паз­ней. І не як ак­цёр, а як аўтар п’ес, што сталі класіч­ны­мі

На­род­ныя тра­ды­цыi

26 чэрве­ня – Акулі­на Гра­чыш­ні­ца. На­шы прод­кі ста­ралі­ся па­се­я­ць гр­эч­ку за тыд­зень да свя­та або праз тыд­зень пас­ля яго. Се­я­лі ў пыль­ную, сухую пя­с­ча­ную гле­бу ў яс­нае со­неч­нае на­двор’е. Зад­зярыхвост – дру­гая наз­ва гэ­та­га дня. Лічы­ла­ся, што 26 чэрве­ня з’яў­ля­юц­ца авад­ні, ка­ма­ры, мухі, якія ку­са­ю­ць жы­вё­лу. Та­ды па­вод­зі­ць яна ся­бе бес­па­кой­на: носіц­ца па лу­зе, аб­ма­хва­ю­чы­ся хва­стом. Каб ху­до­ба не па­ку­та­ва­ла ад на­ся­ко­мых, ся­ляне вы­га­ня­лі яе па­свіц­ца на до­світ­ку, апоўд­ні за­га­ня­лі на­зад у хлеў

28 чэрве­ня – Амос. Па­се­я­ны неза­доў­га да гэ­та­га авёс ужо пра­бі­ваў­ся скрозь зям­лю зя­лё­ны­мі па­раст­ка­мі: «Прый­шоў Амос – цягне ўго­ру авёс». У на­ро­дзе прык­мя­чалі: калі 28 чэрве­ня ід­зе до­ждж – не буд­зе ўра­джаю пшані­цы, а калі з’явіла­ся шмат мух – буд­зе ба­га­та гр­эч­кі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.