ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 10 лі­пе­ня

Пр. Аляк­сандра, Геор­гія, Іва­на, Пят­ра, Улад­зі­мі­ра

Кат. Віталія, Даніі­ла, Ля­вон­ція, Фелік­са, Філі­па

У све­це

11 лі­пе­ня – Су­свет­ны дзень на­ро­да­на­сель­ніцтва, Су­свет­ны дзень ша­ка­ла­ду

12 лі­пе­ня – Су­свет­ны дзень борт­пра­вад­ніка гра­мад­зян­скай авія­цыі

Ці­ка­выя да­ты

10 лі­пе­ня 1040 г., як га­во­ры­ць ле­ген­да, ан­гла­сак­сон­ская гра­фі­ня, лэд­зі Гад­зі­ва, пра­е­ха­ла аго­ле­най на кані па го­рад­зе Ко­вен­тры, каб пры­мусі­ць свай­го му­жа, гра­фа Ле­а­фры­ка, знізі­ць непасіль­ныя для га­ра­джан па­дат­кі. Муж па­а­бя­цаў жон­цы, якая прасі­ла за жы­ха­роў Ко­вен­тры, зра­бі­ць гэта. Ад­нак вы­ка­заў умо­ву: Гад­зі­ва павін­на пра­е­ха­ць на кані без ад­зе­жы па вулі­цах го­ра­да. Ён быў упэў­не­ны, што тая ад­мо­віц­ца. Ад­нак жон­ка трохі схіт­ры­ла. Гад­зі­ва ў прызна­ча­ны дзень па­прасі­ла жы­ха­роў за­кры­ць акані­цы і не вы­гля­да­ць на вулі­цу. Так, неза­ў­ва­жа­най, яна пра­е­ха­ла праз увесь го­рад. Гра­фа ўразі­ла са­ма­а­хвяр­на­сць жан­чы­ны, і па­дат­кі жы­ха­рам бы­лі змен­ша­ны. Уд­зяч­ныя па­том­кі ўста­навілі ў го­рад­зе пом­нік лэд­зі Гад­зіве і ад­зна­ча­ю­ць гэты дзень як свя­та

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

10 лі­пе­ня 1830 г. на­рад­зіў­ся Ка­міль Жа­коб Пі­са­ро, вы­дат­ны фран­цуз­скі ма­стак-ім­пр­эс­іяніст. Вуч­ня­мі яго бы­лі ім­пр­эс­іяні­сты на­ступ­на­га па­ка­лен­ня Поль Се­зан, Поль Га­ген і сын ма­ста­ка – Лю­сьен Пі­са­ро

11 лі­пе­ня 1576 г. ан­глій­ская экс­пе­ды­цыя Мар­ці­на Фробі­ш­э­ра ад­кры­ла Гр­эн­лан­дыю

12 лі­пе­ня 1754 г. на па­сяд­ж­эн­ні Санкт-Пе­цяр­бург­скай ака­д­эміі навук Мі­хаіл Ла­ма­но­саў пра­д­э­ман­стра­ваў дзе­ю­чую ма­д­эль ля­таль­на­га апа­ра­та – пра­во­браз су­час­на­га вер­та­лё­та.

На­род­ныя тра­ды­цыi

10 лі­пе­ня – Сам­сон. У на­ро­дзе ка­за­лі: «На Сам­со­на до­ждж – сем тыд­няў то ж». Даж­дж­лі­вае на­двор’е маг­ло заха­вац­ца да сяр­эд­зі­ны ве­рас­ня

11 лі­пе­ня – ка­нец Пятроўска­га па­с­та. Калі ў гэты дзень не чу­ва­ць зя­зюлі – зі­ма буд­зе ран­няй і снеж­най

12 лі­пе­ня – Пят­ро. Ужо мож­на бы­ло раз­га­вец­ца сы­рам і мас­лам: «Жд­жы Пят­ра – сыр з’ясі». Свя­та за­кан­ч­эн­ня Ку­пал­ля. На­шы прод­кі па прык­ме­тах 12 лі­пе­ня прад­каз­валі ўра­джай і на­двор’е, раз­мяр­коў­валі свае за­нят­кі: «Калі на свя­то­га Пят­ра до­ждж, буд­зе жы­та як хвошч»; «На Пят­ра до­ждж – се­на­кос мок­ры»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.