ТАЯМНІЦЫ І ЗАГАДКІ РАДЗІВІЛАЎ

АКУНУЦЦА Ў АТМАСФЕРУ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ МОЖНА Ў МУЗЕІЗАПАВЕДНІКУ НЯСВІЖ

Minskaya pravda - - Первая Страница - Аляк­сандр НАВАХРОСТ

Ле­тась дад­зе­ная вы­ста­ва ўжо пры­ма­ла на­вед­валь­нікаў у Ня­сві­жы, але ў та­кім аб’ёме экс­па­на­ты дэ­ман­стру­юц­ца ўпер­шы­ню. Мэта яе ар­гані­за­та­раў – па­ка­за­ць паў­сяд­зён­нае жыц­цё про­ста­га ча­ла­ве­ка, які во­ляй лё­су ў між­ва­ен­ны час апы­нуў­ся ў ін­шай дзяр­жа­ве.

Экс­пазі­цыя пад­зе­ле­на на шэс­ць тэ­ма­тыч­ных разд­зе­лаў, кож­ны з якіх ад­люстроў­вае жыц­цё на­сель­ніцтва Заходняй Беларусі.

1 Экс­курс у шко­лу

Гэты разд­зел зна­ё­мі­ць з тым, як жы­ла шко­ла Заходняй Беларусі ў 1920–1930 гг. Аду­ка­цый­ная сіст­э­ма Польш­чы ў між­ва­ен­ны пе­ры­яд ад­роз­ні­ва­ла­ся раз­на­стай­на­сцю. Дзей­ні­чалі дзяр­жаў­ныя і пры­ват­ныя шко­лы роз­ных уз­роў­няў (агуль­на­а­ду­ка­цый­ныя, гім­на­зіі, ра­мес­ныя). На­роўні з поль­скі­мі іс­на­валі бе­ла­рус­кія на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. У экс­пазі­цыі якраз ад­люстра­ва­на гэтая раз­на­стай­на­сць. Узо­ры школь­ных па­свед­чан­няў, пад­руч­нікі для бе­ла­рус­кіх школ даз­во­ля­ць ад­чу­ць ка­ла­рыт той эпо­хі.

2 Рай для філат­элістаў і ну­міз­ма­таў

У разд­зе­ле «Банк і по­шта» рас­кры­ва­ец­ца гісто­рыя гра­шо­ва­га аба­ра­ч­эн­ня між­ва­ен­най Польш­чы, прад­стаў­ле­ны гра­шо­выя зна­кі роз­ных пе­ры­я­даў: поль­скія мар­кі (1919–1924) і зло­тыя (1924–1939), аб­лі­га­цыі, фі­нан­са­выя да­ку­мен­ты. Ка­лек­цыя банк­нот пра­дастаў­ле­на стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб’яд­нан­ня ка­лек­цы­я­не­раў Іосі­фам Суд­ні­кам. Там можна па­ба­чы­ць кан­вер­ты, лі­сты, пе­ры­я­дыч­ныя вы­дан­ні, а так­са­ма аца­ні­ць пад­бор­ку пашто­вак з ві­да­мі бу­дын­ка бан­ка ў Бр­эс­це і пашто­вых аддзя­лен­няў у Глы­бо­кім і Стоўб­цах.

3 Чор­на-бе­лае кі­но

А вось, ска­жам, вы трап­ля­е­це ў невя­ліч­кі кі­нат­эатр: экран, лаўкі, сце­ны ад пад­ло­гі да столі аб­ве­ша­ны ко­пія­мі та­га­час­ных афіш. Хо­ча­це ме­ць уяў­ленне пра поль­скі між­ва­ен­ны кі­не­ма­то­граф – калі лас­ка! Пры ўва­х­од­зе ў «кі­нат­эатр» – ін­фар­ма­цый­ная афі­ша з на­зва­мі і ка­рот­кім зме­стам філь­маў, так­са­ма ўка­за­ны час іх дэ­ман­стра­цыі.

4 За футрам – у ат­э­лье

Атмасферу га­рад­ской кват­э­ры і невя­ліч­ка­га швей­на­га ат­э­лье ўз­наў­ляе ад­па­вед­ны разд­зел. У ім вы па­ба­чы­це інт­эр’ер па­мяш­кан­няў, да­ве­да­е­це­ся пра мо­ду і по­быт між­ва­ен­на­га пе­ры­я­ду. Прад­мет­ны рад скла­да­ец­ца з аб’ём­ных рэ­чаў: пра­сы, швей­ныя ма­шын­кі, гра­ма­фон, фо­та­аль­бом, мэб­ля, ве­шал­ка з ары­гі­наль­ным ад­зен­нем 1930-х гг. Аз­даб­ля­ю­ць інт­эр’ер рам­кі з фа­та­гра­фія­мі.

5 Кра­ма бы­та­вых та­ва­раў

Шля­хам дэ­ман­стра­цыі бы­та­вых та­ва­раў у сво­е­а­саб­лі­вай «кра­ме» ар­гані­за­та­ры экс­пазі­цыі імкнулі­ся па­ка­за­ць пе­ра­ме­ны, якія ў той ці ін­шай сту­пе­ні за­кра­нулі кож­на­га ча­ла­ве­ка. Мя­са­руб­кі, вал­кі для адціс­кан­ня бя­ліз­ны, гад­зін­нікі… Гэтыя рэчы па­ляп­шалі по­быт, аб­ляг­чалі хат­нюю пра­цу. Эле­гант­на аформ­ле­ны по­суд і ста­ло­выя пры­бо­ры сад­зей­ні­чалі вы­ха­ван­ню куль­ту­ры хар­ча­ван­ня і, як вы­нік, агуль­най куль­ту­ры па­вод­зін. Для асвят­лен­ня па­мяш­кан­няў вы­ка­ры­стоў­валі­ся га­за­выя лям­пы. А на спе­цы­яль­ным стэн­дзе ад­люстра­ва­на роз­ні­ца цэн – у Польш­чы і СССР.

6 Кні­гар­ня

Гэта ад­зін з най­больш важ­ных разд­зе­лаў экс­пазі­цыі, дзе прад­стаў­ле­ны бе­ла­рус­кія вы­дан­ні 1919–1938 гг. Тэ­ма­ты­ка кніг до­сы­ць шы­ро­кая: сц­эніч­ныя тво­ры, вер­шы, пе­рак­лад­ная літа­ра­ту­ра, слоўнікі, ка­лен­да­ры, наву­ко­ва­па­пу­ляр­ныя вы­дан­ні.

Та­кім чы­нам, вы змо­жа­це азна­ё­міц­ца з літа­ра­ту­рай, а так­са­ма ат­ры­ма­ць уяў­ленне аб развіц­ці бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў між­ва­ен­най Польш­чы.

Акунуцца ў атмасферу Заходняй Беларусі можна да 31 студ­зе­ня 2019 года ў вы­ста­вач­най за­ле LIBRA па ад­расе: Мінск, пр. Не­за­леж­на­сці, 37. Спя­шай­це­ся!

Дзяр­жаў­ная ўста­но­ва «На­цы­я­наль­ны гісто­ры­ка­куль­тур­ны му­зей-за­па­вед­нік «Нясвіж» 222603 Рэс­пуб­ліка Бе­ла­русь, Мін­ская воб­лас­ць, г. Нясвіж, вул. Ленін­ская, 19Тэл./факс: +375 1770 51383Е-mail: [email protected]

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.