ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 17 лі­пе­ня

Пр. Аляк­сан­дры, Аляк­сея, Ана­стасіі, Воль­гі, Тац­ця­ны

Кат. Ган­ны, Ль­ва, Ма­ры­ны, Паў­ла, Фелік­са, Чэ­с­ла­ва

У све­це

17 лі­пе­ня – Cу­свет­ны дзень між­на­род­на­га кры­мі­наль­на­га пра­ва­суддзя

18 лі­пе­ня – Між­на­род­ны дзень Нэль­са­на Ман­д­э­лы

Ці­ка­выя да­ты

17 лі­пе­ня 1938 г. Дуглас Ке­ры­ган вы­ле­цеў з Бруклі­на (Нью-Ёрк) і праз 28 гад­зін па­лё­ту за­мест Калі­фор­ніі пры­зям­ліў­ся ў Дуб­ліне (Ір­лан­дыя). Авія­тар пат­лу­ма­чыў, што па­мыл­ка ў на­ві­га­цыі ад­бы­ла­ся з-за тэхніч­ных праб­лем з ком­па­сам і вя­лі­кай воб­лач­на­сці. Ад­нак, па­вод­ле слоў ві­да­воч­цаў, Ке­ры­га­ну не да­ва­ла спа­кою сла­ва лёт­чы­ка Лінд­бер­га, які пер­шым пе­ра­ля­цеў Ат­лан­ты­ку. У 1929-м Ке­ры­ган ку­піў на звал­цы ста­ры са­ма­лёт, пе­ра­аб­ста­ля­ваў яго для да­лёкіх па­лё­таў. Авія­тар шмат­ра­зо­ва звяр­таў­ся да ўлад за даз­во­лам на транс­ат­лан­тыч­ны пе­ра­лёт, ад­нак яму ад­маў­ля­лі. Вось ча­му бы­туе дум­ка, што Ке­ры­ган «збіў­ся з кур­су» нездар­ма: ма­ра спраўд­зіла­ся і дзе­ля гэ­та­га на­ват не спатр­эбілі­ся афі­цый­ныя па­пе­ры. Дзя­ку­ю­чы пр­э­се авія­тар ат­ры­маў мя­нуш­ку Дуглас Wrong Way (у пе­рак­лад­зе – «ня­правіль­ны шлях»)

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

17 лі­пе­ня 709 г. да н. э. кіта­ец Чу Фу зра­біў пер­шае апі­санне поў­на­га со­неч­на­га за­ць­мен­ня

18 лі­пе­ня 1938 г. на­рад­зіў­ся Вах­танг Кіка­бід­зэ. Вя­до­мы са­вец­кі і грузін­скі спя­вак, аўтар пе­сень, кі­на­ак­цёр, сц­эна­рыст і кі­нар­э­жы­сёр

19 лі­пе­ня 1450 г. у пісь­мо­вых кры­ні­цах упер­шы­ню зга­д­ва­ец­ца Уз­да (як двор Кор­са­каў у Мін­скім па­ве­це). Ця­пер гэта го­рад на ра­цэ Узд­зян­ка, цэнтр Узд­зен­ска­га ра­ё­на

На­род­ныя тра­ды­цыi

17 лі­пе­ня – Ан­др­эй, ад­зін з апе­ку­ноў зем­ля­роб­ства. «Свя­ты Ан­др­эй усіх мудр­эй, / Са­ху лад­зі­ць, ка­ня глад­зі­ць...» – спя­ва­ла­ся пра яго ў ад­ной з пе­сень. Да гэ­та­га дня жы­та ўжо вы­спя­ва­ла. У на­ро­дзе ка­за­лі: «На Ан­др­эя азі­мыя налілі­ся, а тат­ка-авёс да па­лаві­ны да­рос», «Зерне ў ка­лас­ку, не ва­ляй­ся ў ха­лад­ку», «Авёс у світ­цы, а на гр­эч­цы і ка­шулі ня­ма»

18 лі­пе­ня – свя­та Ме­ся­ца, лам­па­ды. Лічы­ла­ся, што «Ме­сяц гу­ляе». У тым, што на­шы прод­кі ад­зна­чалі гэтае свя­та, ёс­ць рэ­шт­кі куль­ту Ве­ле­са, «бо­га стат­ка, апе­ку­на пас­ту­хоў»

Ус­ход: 5.25 За­хад: 21.37 Даў­жы­ня дня: 16.12 Ме­сяц: 1-я фа­за

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.