Імяні­ны 24 лі­пе­ня

ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Пр. Але­ны, Ар­кад­зя, Воль­гі, Льва

Кат. Ві­кен­ція, Вік­та­ра, Кры­с­ці­ны, Ма­рыі

У све­це

26 лі­пе­ня – Дзень эс­пе­ран­та

У краіне

25 лі­пе­ня – Дзень па­жар­най служ­бы

Ці­ка­выя даты

24 лі­пе­ня 1911 г. Хай­рам Бін­ген (аме­ры­кан­скі ар­хе­о­лаг і палітык) ад­крыў у Пе­ру «згуб­ле­ны го­рад» Ма­чу-Пік­чу. Го­рад рас­кі­нуў­ся на вяр­шы­ні гор­на­га хры­б­та на вы­шы­ні 2450 м над уз­роў­нем мо­ра. У 2007 год­зе зна­ход­ка аб’яў­ле­на новым цу­дам све­ту. «Го­рад у ня­бё­сах», «го­рад у аб­ло­ках», «згуб­ле­ны го­рад ін­каў» – та­кія на­звы ат­ры­маў Ма­чу-Пік­чу. Не­ка­то­рыя ар­хе­о­ла­гі лі­ча­ць, што гэтае свяш­ч­эн­нае пры­станіш­ча ства­рыў вя­лікі праві­цель ін­каў Па­ча­кут­эк у 1440 г., прыб­ліз­на за ста­годдзе да та­го, як за­ва­явалі яго ім­пе­рыю ў 1532 г. Калі гэта ад­бы­ло­ся, усе жы­ха­ры Ма­чу-Пік­чу та­ям­нічым чы­нам зніклі

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

24 лі­пе­ня 1783 г. на­рад­зіў­ся Сі­мон Балі­вар, ба­ра­ць­біт за неза­леж­на­сць ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скіх ка­лоній Іс­паніі

25 лі­пе­ня 1814 г. ан­глій­скі вы­на­ход­нік Джордж Ст­эфен­сан пра­вёў пер­шае вы­пра­ба­ванне па­ра­во­за

26 лі­пе­ня 1875 г. – да­та на­ра­дж­эн­ня Кар­ла Густа­ва Юн­га. Швей­цар­скі псі­хо­лаг, фі­ло­саф і псіхіятр. Ад­крыў іс­на­ванне псі­ха­ла­гіч­ных ком­плек­саў і даў ім гэтую на­зву. Пер­шым за­га­ва­рыў аб на­яў­на­сці двух ас­ноў­ных ты­паў успры­ман­ня: экс­тра­вер­та­ва­на­га (звер­ну­та­га на свет) і ін­тра­вер­та­ва­на­га (звер­ну­та­га на ся­бе). Рас­пра­ца­ваў ты­па­ло­гію ха­рак­та­раў

На­род­ныя тра­ды­цыi

25 лі­пе­ня – Про­кл. Зас­це­ра­галі­ся вя­лікіх рос. Якуб. Пры­свя­так добра ха­рак­тары­зу­ю­ць на­род­ныя пры­каз­кі і пры­маўкі: «На Яку­ба хле­ба поў­на гу­ба», «На Яку­ба гр­эе лю­ба»

26 лі­пе­ня – Гаўры­лей. У гэты дзень зас­це­ра­галі­ся гра­ду, ба­я­лі­ся, каб ён не па­біў ка­но­плі. Калі 26-га вы­да­ва­ла­ся со­неч­нае, яс­нае на­двор’е, лічы­ла­ся, што во­сень буд­зе пра­цяг­лай і ха­ла­ды не хут­ка прый­ду­ць. Дождж абя­цаў ма­роз­ную і снеж­ную зі­му. Ган­на. На­шы прод­кі ка­за­лі, што яна «сна­пы клад­зе». І прык­мя­чалі: «Дождж на Яку­ба – для жа­лу­доў згу­ба, а як Ган­на з даж­д­жом – дык гар­эх з чар­вя­ком»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.