Тры акор­ды во­сені

У Жод­зіне прай­шоў XVII рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс ма­ла­дых эст­рад­ных вы­ка­наў­цаў.

Minskaya pravda - - Первая Страница - Алё­на ДРАЗДОЎСКА­Я

Жод­зі­нец Ягор Гал­кус – ула­даль­нік пры­за гля­дац­кіх сім­па­тый на сям­нац­ца­тым рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се ма­ла­дых эст­рад­ных вы­ка­наў­цаў «Бе­ла­за­ўскі акорд». А са­праўд­ным ад­крыц­цём фе­сты­ва­лю ста­ла мін­чан­ка Ган­на Зай­ца­ва (на фо­та зле­ва), якой жу­ры ад­да­ло Гран-пры. Украін­ка Ана­стасія Са­лань­ко развіта­ла­ся з гас­цін­ным Жод­зі­на і пр­э­с­тыж­ным эст­рад­ным кон­кур­сам, ма­ю­чы ды­п­лом пер­шай сту­пе­ні...

Два дні па­на­ваў пе­сен­ны тур­нір на гас­цін­най сц­эне Па­ла­ца куль­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га аўта­за­во­да. Сё­ле­та зор­нае сук­вец­це па­поўні­ла Ган­на Зай­ца­ва з Мін­ска, дзяўчы­на ат­ры­ма­ла Гран-пры.

А за ўсю гісто­рыю кон­кур­су больш як 330 салістаў і ан­сам­бляў вы­сту­пілі на гэтай сц­эне ў якас­ці фі­налістаў.

Кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў збірае ў Жод­зіне юна­коў і дзяў­чат не толь­кі з роз­ных кут­коў Бе­ла­русі, але і з ін­шых краін. Сё­ле­та з вя­лі­кай коль­кас­ці пр­эт­эн­д­эн­таў арг­ка­міт­эт кон­кур­су вы­браў 15 – з Мін­ска, Ма­гілё­ва, Грод­на, Го­ме­ля, Бр­э­с­та, Ба­ры­са­ва, Жод­зі­на, Аш­мя­наў, Мі­ра, а так­са­ма з Расіі і Украі­ны. Па­вод­ле слоў стар­шы­ні арг­ка­міт­эта кон­кур­су, ды­р­эк­та­ра Па­ла­ца куль­ту­ры ААТ «БЕЛАЗ» – кіру­ю­чая кам­панія хол­дын­гу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Ге­над­зя Смоль­ска­га, кон­курс пра­па­ган­дуе на­цы­я­наль­нае ма­стацтва, ага­во­рва­ю­чы ва ўмо­вах аба­вяз­ко­вае вы­ка­нанне пес­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве.

– Сё­ле­та на му­зыч­ны кон­курс бы­ло па­дад­зе­на 55 за­явак, так што тра­пі­ць у фі­наль­ную пят­нац­цат­ку бы­ло ня­про­ста, – ка­жа Ге­надзь Смоль­скі. – Уліч­ва­ла­ся ўсё: ад ва­каль­ных да­ных да ўмен­ня ся­бе па­да­ць. Асаб­лі­вас­ць гэ­та­га го­да – шмат­лікі ўд­зел прад­стаўнікоў су­сед­ніх краін. Да нас пры­ехалі пя­ць удзель­нікаў з Расіі і Украі­ны.

17 ліста­па­да ад­бы­ў­ся пер­шы кон­курс­ны этап – адволь­ная пра­гра­ма. Вы­ступ­лен­ні кан­кур­сан­таў на дру­гі дзень «Бе­ла­за­ўска­га акор­да» пра­ход­зілі ў су­пра­ва­д­ж­эн­ні Узор­на-па­ка­заль­на­га ар­кест­ра Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Гле­да­чам бы­ла прад­стаў­ле­на бе­ла­рус­кая пра­гра­ма кон­кур­су. За­вяр­ш­эн­нем свя­та стаў шы­коў­ны га­ла-кан­ц­эрт з удзе­лам кан­кур­сан­таў і зна­ка­мітых спе­ва­коў. Ся­род іх – Ва­ле­рый Дай­не­ка, Алег Елі­се­ен­каў, пе­ра­мож­цы кон­кур­су мі­ну­лых га­доў Яні­на Ар­лоўская, Дар’я Часлаўская і ін­шыя.

– Вы­ка­наў­цы ў гэтым год­зе моц­ныя і зусім роз­ныя. Мне вель­мі спа­даб­алі­ся ўкраін­скія спе­ва­кі. І гэта зра­зу­ме­ла, бо ў іх пе­сен­ная куль­ту­ра амаль як у іта­льян­цаў. Апош­нія дзе­ся­ць га­доў прых­од­жу на гэты кон­курс. Заў­сё­ды ра­да за пра­фесій­ны ўз­ро­вень на­шых вы­ка­наў­цаў, – дзеліц­ца ўра­жан­ня­мі Вік­то­рыя Ко­ле­са­ва. – Сё­ле­та па­ка­рыў Ягор Гал­кус, хло­пец вы­сту­паў са скла­да­ным рэпер­ту­а­рам – ча­го толь­кі вар­тыя пес­ня «Княж­на» (з рэпер­ту­а­ру ан­сам­бля «Пес­ня­ры») і «Сі­няя веч­на­сць» (з рэпер­ту­а­ру Муслі­ма Ма­га­ма­е­ва). Ягор вы­ка­наў іх на вы­со­кім уз­роўні.

Прад­стаўні­чае кон­курс­нае жу­ры сё­ле­та ўзна­чаль­ваў ды­ры­жор Пр­эзід­энц­ка­га ар­кест­ра Бе­ла­русі Вік­тар Ба­ба­ры­кін.

– Са­праўд­ным ад­крыц­цём для мяне стаў го­лас ула­даль­ні­цы Гран-пры Ган­ны Зай­ца­вай, – прызнаў­ся член жу­ры Алег Елі­се­ен­каў. – Адра­зу ўсе суддзі, не да­маў­ля­ю­чы­ся, на­звалі ад­но і тое ж імя. І ў цэ­лым уз­ро­вень ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў прык­мет­на вы­рас. Тво­ры, вы­бра­ныя імі для кон­кур­су, скла­да­ныя, іх са­праў­ды бы­ло ці­ка­ва слу­ха­ць. Мож­на сме­ла ка­за­ць пра між­на­род­ны ўз­ро­вень кон­кур­су.

Для Ган­ны музыка не хобі, а бу­ду­чая пра­фесія, да якой яна імкнец­ца з пя­ці га­доў. За­раз дзяўчы­на вучыц­ца ў Мін­скім ка­ле­джы ма­стацтваў.

– У кон­кур­се «Бе­ла­за­ўскі акорд» пры­маю ўд­зел упер­шы­ню. Мне толь­кі споўніла­ся 18 га­доў, ха­це­ла­ся крыху пад­рас­ці, – ка­жа Ган­на. – До­свед удзе­лу ў кон­кур­сах ёс­ць. Уд­зель­ні­ча­ла ва ўкраін­скім шоу «Х-Фак­тар 6», у «Сла­вян­скім ба­за­ры». І вось – доў­га­ча­ка­ная пе­ра­мо­га. Кон­курс на­са­мр­эч унікаль­ны. Вя­лікім во­пы­там для мяне ста­ла вы­ступ­ленне ў су­пра­ва­д­ж­эн­ні Узор­на-па­ка­заль­на­га ар­кест­ра Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь.

Ды­п­лом 2-й сту­пе­ні ад­правіў­ся ва ўкраін­скі го­рад Кры­выРог: яго ат­ры­маў ва­каль­ны ан­самбль «Лун­ный свет»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.