ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 27 ліста­па­да

Пр. Аляк­сандра, Аляк­сея, Ган­ны, Геор­гія, Дз­міт­рыя, Філі­па

Кат. Ва­ле­ры­я­на, Васі­ля, Мак­сі­ма

У све­це

28 ліста­па­да – Су­свет­ны дзень

спа­га­ды

29 ліста­па­да – Між­на­род­ны дзень салі­дар­на­сці з па­лес­цін­скім на­ро­дам

Ці­ка­выя даты

29 ліста­па­да 1959 г. упер­шы­ню па тэле­ба­чан­ні па­ка­за­лі цы­ры­монію ўз­на­га­род­жан­ня пры­за­мі «Гр­эмі». Ся­род лаўр­эа­таў – Фр­энк Сі­на­тра і Дзюк Элінг­тан. Іні­цы­я­та­рам уста­наў­лен­ня гэтай пр­э­с­тыж­най узна­га­ро­ды ў све­це му­зы­кі быў Дж­эймс Кон­клін

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

27 ліста­па­да 1701 г. на­рад­зіў­ся Ан­д­эрс Цэль­сій, швед­скі мет­эа­ро­лаг,

аст­ра­ном і ге­о­лаг, фізік і мат­э­ма­тык. Пра­па­на­ваў шка­лу тэм­пе­ра­тур, за­сна­ваў аб­сер­ва­то­рыю ў го­рад­зе Упса­ла

28 ліста­па­да 1942 г. па­чаў­ся ба­явы шлях авія­пал­ка «Нар­ман­дыя». У СССР пры­бы­ла пер­шая група фран­цу­заў (14 лёт­чы­каў і 17 ча­ла­век тэхніч­на­га пер­са­на­лу) для ўд­зе­лу ў ба­явых дзе­ян­нях су­пра­ць фа­шы­сц­кай Гер­маніі. А гэтым жа днём 1944-га полк «Нар­ман­дыя» да­даў да сва­ёй на­звы сло­ва «Нё­ман». Та­кім чы­нам бы­лі ад­зна­ча­ны яго за­слу­гі ў вы­зва­лен­ні Бе­ла­русі

29 ліста­па­да 1899 г. за­сна­ва­ны фут­боль­ны клуб «Бар­се­ло­на»

На­род­ныя тра­ды­цыi

27 ліста­па­да ўша­ноў­валі Юсты­нія­на (лічы­ў­ся апе­ку­ном плод­на­сці і дзя­цін­ства). Піліп. К гэта­му ча­су за­кан­ч­валі­ся вя­сел­лі. Жан­чы­ны за­вяр­шалі апра­цоўку лё­ну і ка­на­пель, рых­та­валі­ся да пілі­паўскіх вя­чо­рак. Па­чы­налі­ся ха­ла­ды, усе апра­налі­ся ця­плей. У Лель­чыц­кім ра­ёне за­ў­ва­жалі: «Піліп дзя­цей ад­зя­вае»

28 ліста­па­да – Пілі­паўка, пе­рад­каляд­ны пост. Не елі ска­ром­на­га, не ра­білі вя­сел­ляў. На­ла­дж­ва­ла­ся за­стол­ле, дзе па­чы­налі спя­ва­ць пра­цяж­ныя пілі­паўскія пес­ні, та­кія ж доў­гія, як кож­ны ве­чар гэтай па­рою. Змест пе­сень быў непа­ср­эд­на звя­за­ны з ас­ноў­ны­мі за­нят­ка­мі ў Пілі­паўку – прад­зен­нем і ткацтвам: «Пойдзем, дзе­вач­кі, у нач­ле­жач­кі, возь­мем, дзе­вач­кі, паўта­ры мы­чач­кі… Буд­зем, дзе­вач­кі, у прас­ла крос­ны сна­ва­ць, буд­зем, дзе­вач­кі, у тын крос­ны тка­ць». У на­ро­дзе іс­на­ва­ла прык­ме­та: калі на Пілі­паўку на­двор’е хмар­нае або снеж­нае – тра­вень (май) буд­зе мок­ры

29 ліста­па­да – Ма­цей. Во­сень ніяк не хо­ча састу­па­ць зі­ме, у на­ро­дзе прык­мя­чалі: «На Ма­цея зі­ма па­цея». На­двор’е бы­ло яш­чэ вель­мі няўстой­лі­вым: то сла­быя ма­ра­зы, то ад­лі­гі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.