ШЭДЭЎРЫ – АДНОЙ ЛЕВАЙ!

НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧ­У – 80!

Minskaya pravda - - Первая Страница - Гу­та­ры­ла Але­на ПАШКЕВІЧ

На­ват у свае 80 ён не па­кі­нуў твор­час­ць – пра­цуе над парт­р­эта­мі люд­зей, з які­мі крочыў па жыц­ці. А ўжо га­то­вую се­рыю ак­вар­э­лей, пры­све­ча­ных род­най Мяд­зельш­чыне, за­пла­на­ваў па­ка­за­ць гле­да­чу ў блі­ж­эй­шы час. «Калі б мне далі толь­кі дзве фар­бы – чор­ную і бе­лую – і па­прасілі на­пі­са­ць аўта­парт­р­эт, на па­латне гэтых двух ко­ле­раў бы­ло б па­роў­ну», – ка­жа май­стар. Кар­эс­пан­д­энт «МП» па­бы­ва­ла ў гас­цях у зна­ка­мі­та­га ма­ста­ка Васі­ля Ша­ран­го­ві­ча, па­чу­ла яго раз­ва­жан­ні пра лёс, да­ве­да­ла­ся пра твор­чыя по­шукі і но­выя пла­ны. Ма­мі­на ка­шу­ля на шчас­це

Мая ма­ма, Ні­на Васі­льеў­на, ма­ры­ла ста­ць ма­ста­ком, але не ме­ла маг­чы­мас­ці. Яна бы­ла для мяне пер­шым на­стаўні­кам ма­ля­ван­ня. З-пад яе ка­ля­ро­ва­га алоўка на па­пе­ры «рас­пус­калі­ся» незвы­чай­ныя квет­кі. Па сваіх узо­рах вы­шы­ва­ла руч­нікі, тка­ла. Гэтыя эс­кі­зы прасілі вяс­ко­выя жан­чы­ны, яна ахвот­на дзя­ліла­ся. У Мін­с­кае ма­стац­кае вучы­ліш­ча я пас­ту­паў у бе­лай ка­шулі, вы­шы­тай ма­май.

Ма­ту­ля на­вучы­ла мяне тан­ца­ва­ць поль­ку: у воль­ную часі­ну пад­ра­бяз­на ўсё па­каз­ва­ла. А ры­тм я ра­звуч­ваў у аб­дым­ку са… сна­пом: тр­э­ба ж бы­ло нека­га тры­ма­ць у па­ру! У вёс­цы я лічы­ў­ся будзь зда­роў якім ама­та­рам па­тань­чы­ць!

Да ба­ць­коў за­ў­сё­ды ставіў­ся з бяз­мер­най па­ва­гай. Та­та з 16 год зай­маў­ся ка­валь­ствам і пры­свя­ціў гэтай спра­ве ўсё жыц­цё (пра­ца­ваў прак­тыч­на да 80-га­до­ва­га ўз­рос­ту). Скон­чыў школу ра­мё­стваў у Віль­ні, дзе ат­ры­маў некаль­кі спе­цы­яль­на­сцей. Яму бы­ла па­ду­лад­на лю­бая пра­ца: мог на­ват за­мок са скла­да­ным ме­ханіз­мам змай­стра­ва­ць. Пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны коль­кі бры­чак зра­біў для пар­ты­зан! Ра­ман­та­ваў зброю. А ў 1943-м сам ад­правіў­ся на фронт, хо­ць ужо і ста­ры быў для ар­міі. Дай­шоў да Бер­лі­на. Пас­ля ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця ра­біў для вяс­коў­цаў ме­таліч­ныя лыж­кі,

міскі – ад­лі­ваў іх з дзю­ра­ля збітых са­ма­лё­таў. У гэтай спра­ве я яму ча­ста да­па­ма­гаў.

Не той ру­кой пі­са­на

Я ляў­ша. У дзя­цін­стве кож­ны раз ат­рым­лі­ваў ап­ля­ву­ху ад ба­ць­кі і дзе­да, калі браў руч­ку ці лыж­ку не ў тую руку. Та­ды ў вёс­цы ле­ва­ру­кас­ць лічы­ла­ся за­га­най. Дзя­ку­ю­чы та­ко­му «вы­ха­ван­ню» пі­шу і ма­люю пра­вай ру­кой. Гра­вю­ры ж, за якія ат­ры­маў Дзяр­жаў­ную пр­эмію, ства­раў вы­ключ­на левай. Гэтай жа ру­кой вы­кон­ваю ўсю фізіч­ную пра­цу па до­му.

У го­нар Васілія Вя­ліка­га

Ге­на – так мяне ха­це­ла на­з­ва­ць ма­ці. Па­коль­кі быў пер­шым сы­нам, яна шу­ка­ла імя ары­гі­наль­нае. А ў на­шай вёс­цы ніколі ніх­то не зваў­ся Ге­над­зем. Хры­с­ці­ць мяне з Ка­ча­ноў у Не­ка­сецк па­вез­лі дзяд­зь­ка Пётр і цёт­ка Га­ну­ля. А па да­ро­зе няз­вы­клае імя за­бы­ла­ся. На дзень маіх на­ро­дзі­наў, 14 студ­зе­ня, якраз пры­па­да­ла

хры­с­ціян­скае свя­та Васілія Вя­ліка­га. Та­му ба­ц­юш­ка і пра­па­на­ваў ах­ры­с­ці­ць Васілём... Ма­ці не ўз­ра­да­ва­ла та­кая неспад­зя­ва­ная пад­зея, бо на­шым су­се­дам быў Васіль Ба­ран, а ўсе яго клікалі про­ста – Ба­ран. Ха­ця зусім неспра­вяд­лі­ва, бо ча­ла­век быў ха­ро­шы.

Школу я за­кан­ч­ваў у Мяд­зелі, дзе бы­ла дзе­ся­ці­год­ка. На ўвесь ра­ён – толь­кі ад­зін клас вы­пуск­нікоў. Жыў на здым­най кват­э­ры, за якую ў якас­ці пла­ты ба­ць­ка зра­біў маім гас­па­да­рам ве­ран­ду. У шко­ле быў круг­лым вы­дат­ні­кам, мне прад­каз­валі кар’еру мат­э­ма­ты­ка. Але ўмя­шаў­ся вы­па­дак. Настаўнік мат­э­ма­ты­кі Ге­надзь Іг­на­цьевіч Астроўскі на­пры­кан­цы вось­ма­га кла­са ар­гані­за­ваў гур­ток ма­ля­ван­ня. За­пі­са­ла­ся 15 вуч­няў, але пас­ту­по­ва амаль усе яны «ад­се­я­лі­ся». Засталі­ся толь­кі я ды мой сяб­ра. А за­тым і ён з гурт­ка вый­шаў. Я ж пра­ця­г­ваў ма­ля­ва­ць. Вы­ра­шыў пас­ту­па­ць у ма­стац­кае вучы­ліш­ча, няг­лед­зячы на тое, што рых­та­ваў­ся толь­кі некаль­кі ме­ся­цаў – та­кі быў са­ма­над­зей­ны. Ад­нак Ге­надзь Астроўскі вы­ра­шыў мяне пад­т­ры­ма­ць, па­вёз у Мінск. У пер­шы год не пас­ту­піў. Толь­кі на на­ступ­ны ўда­ло­ся. Скон­чыў вучы­ліш­ча з чы­рво­ным ды­п­ло­мам.

Ма­ш­эра­ва зд­зівіў тэм­пе­ра­мен­там

Ка­жу­ць, я ўпар­ты. Якую б ні ставіў за­да­чу – прыкла­даў усе маг­чы­мыя на­ма­ган­ні, каб яе вы­ка­на­ць. Бы­ць недас­ка­на­лым у вы­бра­най спра­ве жыц­ця страш­ней за фізіч­ную смер­ць…

Ніколі не тра­пя­таў пе­рад вы­ш­эй­ста­ячы­мі люд­зь­мі. Калі ад­зна­чалі 25-годдзе Тэатраль­на-ма­стац­ка­га ін­сты­ту­та (ця­пер Ака­д­эмія ма­стацтваў), юбілей­ную вы­ста­ву леп­шых

ра­бот на­шых студ­эн­таў на­ве­даў Пётр Ма­ш­эраў з дэле­га­цы­яй кіраўніцтв­а краі­ны. У лік экс­па­на­таў вы­пад­ко­ва тра­пілі ра­бо­ты вы­клю­ча­на­га з ін­сты­ту­та студ­эн­та. Пра гэта вы­со­кі гос­ць ней­кім чы­нам да­ве­даў­ся. І я ўсту­піў з ім у спр­эч­ку: калі ра­бо­та та­ле­навітая, яна за­слу­гоў­вае экс­па­на­вац­ца! Май­му кіраўніцтв­у та­кі жэст, без­умоў­на, быў не дас­па­до­бы: я ж та­ды з’яў­ляў­ся ўся­го толь­кі стар­эй­шым вы­клад­чы­кам ка­фед­ры ма­люн­ку, а тут вы­ра­шыў уставі­ць свае пя­ць ка­пе­ек. Ад­нак Ма­ш­эраў са мной па­гад­зіў­ся і па­прасіў ме­навіта мяне пра­вес­ці для яго экс­кур­сію па вы­ста­ве. Ён мяне добра за­пом­ніў. Праз ней­кі час на рэс­пуб­лі­кан­скім кам­со­моль­скім з’езд­зе зда­лёк уба­чыў у ве­сты­бюлі і па­ды­шоў павітац­ца.

Бра­ць свой аса­бі­сты Эвер­эст

Твор­час­ць – гэта апан­та­на­сць і неза­да­во­ле­на­сць са­бой. За­ў­сё­ды ка­заў сваім студ­эн­там у Ака­д­эміі ма­стацтваў: калі жа­да­е­це ста­ць ма­ста­ка­мі, пра­цуй­це па 26 гад­зін у сут­кі. І сам так пас­ту­паў: пас­ля ас­ноў­най вы­клад­чыц­кай пра­цы мяне ча­ка­ла «дру­гая зме­на» – на­ча­мі пра­ца­ваў у май­ст­эр­ні. Калі гляд­жу на сваю скон­ча­ную ма­стац­кую ра­бо­ту, мне за­ў­сё­ды зда­ец­ца, што яна ледзь па­ча­та. Толь­кі калі ба­чу яе праз 10 год, уз­ні­кае дум­ка: мо­жа, яна і небла­гая, за­вер­ша­ная.

Гэта не пра­да­ец­ца

Ні­вод­нае са сваіх па­лот­наў не пра­даў за мя­жу. Толь­кі некаль­кі па­да­рыў. Вар­шаўскі літа­ра­тур­ны му­зей імя Ада­ма Міц­кеві­ча пра­па­на­ваў спа­куслівую су­му за се­рыю ак­вар­э­лей да «Па­на Та­д­э­ву­ша», ад­нак я ад­мо­віў­ся. Міц­кевіч – наш пісь­мен­нік. Мае вы­ста­вы лад­зілі­ся ў шмат­лікіх кут­ках зям­но­га ша­ра – ад ЗША да Кітая. Але ўсе ра­бо­ты вяр­талі­ся ў Бе­ла­русь. Ства­раю ма­стац­кія тво­ры для сва­ёй рад­зі­мы – не для ся­бе, та­му яны павін­ны за­ста­вац­ца тут. Прак­тыч­на ўсе мае знач­ныя тво­ры зна­ход­зяц­ца ў на­шых му­зе­ях.

На­пі­са­нае за­ста­ец­ца

Усё жыц­цё мне шан­ца­ва­ла на доб­рых люд­зей. За­раз пра­цую над се­ры­яй парт­р­этаў тых, з кім крочыў па жыц­ці, мно­гія бы­лі маі­мі сяб­ра­мі і па­плеч­ні­ка­мі. Калі паспею, то па­лот­наў буд­зе ка­ля 20. Ха­чу па­ка­за­ць не про­ста твар, а рас­кры­ць ха­рак­тар ча­ла­ве­ка, яго за­ня­так. Кож­ны парт­р­эт са скла­да­ным фо­нам. Цал­кам га­то­вы парт­р­эты Ст­эфаніі Ста­ню­ты, Улад­зі­мі­ра Ду­боўкі. Пі­шу маіх ба­ць­коў, Улад­зі­мі­ра Ка­рат­кеві­ча, Васі­ля Бы­ка­ва, Ян­ку Бры­ля, Ры­го­ра Ба­ра­дулі­на, Мак­сі­ма Тан­ка, Ма­рыю За­хар­э­віч, Ге­над­зя Бу­раўкі­на, май­го ад­да­на­га сяб­ра – ар­хе­о­ла­га Мі­ха­ся Чар­няўска­га, з якім бы­лі ра­зам яш­чэ са шко­лы.

Ко­лас у фа­ва­ры­тах

У юнац­тве, у пе­ра­пын­ках пад­час кась­бы з вяс­ко­вы­мі му­жы­ка­мі, дэк­ла­ма­ваў ім «Но­вую зям­лю» Ко­ла­са – ве­даў усю на па­мя­ць. І не ўяў­ляў, што калісь­ці праілюстру­ю гэты твор. Мне бы­ло за шэс­цьд­зя­сят год, калі ўзяў­ся за гэтую пра­цу, ра­ней не мог – лічыў ся­бе ўнут­ра­на непад­рых­та­ва­ным. За паўта­ра га­ды ўда­ло­ся зра­бі­ць больш за 90 ілюстра­цый да па­эмы.

Да род­ных хат

Пі­ка­са ка­заў: «Калі б мне не бы­ло ча­го лю­бі­ць, я лю­біў бы руч­ку дзвяр­эй». Лю­боў – гэта аба­вяз­ко­вая ўлас­ці­вас­ць ма­ста­ка. У пер­шую чар­гу – лю­боў да ма­лой рад­зі­мы, да яе люд­зей, пры­ро­ды, якая фар­міруе нераў­на­душ­на­га, неа­бы­я­ка­ва­га ча­ла­ве­ка. Гэта па­чуц­цё на­тх­няе ўсю твор­час­ць. Пра­ця­г­ваю пра­ца­ва­ць над ма­штаб­ным ак­вар­эль­ным цы­клам, пры­све­ча­ным за­кі­ну­тым і абяз­люд­не­лым вёс­кам, якія, на жаль, сы­ход­зя­ць у ня­быт, як і мая род­ная вёс­ка Ка­ча­ны...

Пр­эзід­энт Беларусі Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка павін­ша­ваў Васі­ля Ша­ран­го­ві­ча з 80-годдзем. «За га­ды ак­ты­ў­най і плён­най твор­чай дзей­на­сці вы ўнеслі важ­кі ўклад у заха­ванне, развіц­цё і па­пу­ляры­за­цыю леп­шых тра­ды­цый на­цы­я­наль­най кніж­най і стан­ко­вай шко­лы гра­фікі. Ва­шы ра­бо­ты ад­роз­ні­ва­юц­ца ўнікаль­ным аўтар­скім почыр­кам і без­да­кор­ным гу­стам. Уп­эў­не­ны, вы і на­да­лей буд­зе­це ўз­ба­га­ча­ць скарб­ні­цу ай­чын­най куль­ту­ры, слу­жы­ць доб­рым прыкла­дам для адо­ра­най мо­лад­зі», – га­во­рыц­ца ў він­ша­ван­ні.

Васіль Ша­ран­го­віч стаў ад­ным з за­сна­валь­нікаў шко­лы бе­ла­рус­кай гра­фікі. Ён вы­рас ся­род тых, хто зве­даў ня­го­ды вай­ны і няста­чу, та­му тэ­ма люд­скіх па­кут у яго тво­рах кра­нае да глы­біні ду­шы. Дастат­ко­ва ўз­га­да­ць се­рыі «Па­мя­ці во­г­нен­ных вё­сак» і «Бла­кад­ны рэквіем», трып­ціх «Дзе кры­ў­да ад­веч­ная спе­ла». Ма­стак вы­ха­ваў цэ­лую пле­я­ду яр­кіх, адо­ра­ных вуч­няў і пас­ля­доўнікаў. Ме­навіта пры ім ка­фед­ра гра­фікі ста­ла неве­ра­год­на па­пу­ляр­най у абіту­ры­ен­таў, а кні­гі з ілюстра­цы­я­мі бе­ла­рус­кіх гра­фіч­ных май­строў ат­рым­лі­валі ўз­на­га­ро­ды на ўсе­са­юз­ных і між­на­род­ных кон­кур­сах.

Гра­вю­ра Васі­ля Ша­ран­го­ві­ча «Якуб Ко­лас». Фран­ціс­піс да кні­гі Яку­ба Ко­ла­са «З май­го ле­та­пі­су». Ме­навіта за та­кія тво­рыма­стак ат­ры­маў Дзяр­жаў­ную пр­эмію Беларусі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.