ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 29 студ­зе­ня

Пр. Іва­на, Мак­сі­ма, Пят­ра Кат. Ба­ля­с­ла­вы, Брані­сла­ва, Ва­ле­рыя, Кан­стан­ці­на, Юлія­на

У све­це

29 студ­зе­ня – Дзень ма­білі­за­цыі су­пра­ць па­гро­зы яд­зер­най вай­ны

31 студ­зе­ня – Між­на­род­ны дзень

ювелі­ра

Ці­ка­выя да­ты

30 студ­зе­ня 1790 г. на ра­цэ Тайн у паў­ноч­най Ан­гліі ад­бы­ло­ся вы­пра­ба­ванне пер­шай спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ра­та­валь­най шлюп­кі бе­ра­га­во­га ба­зіра­ван­ня. Яна ат­ры­ма­ла на­зву «Ары­д­жы­нал» (Original). Сваім з’яў­лен­нем пер­шы спе­цы­я­лі­за­ва­ны плаў­сро­дак для вы­ра­та­ван­ня на мо­ры аба­вя­за­ны ін­жы­не­ру-бу­даўніку Ге­н­ры Грыт­х­э­ду. Ве­ра­год­на, тра­гіч­ны ін­цы­д­энт 1789 го­да (суд­на ў бу­ру тра­пі­ла на мель, але ніх­то не ад­ва­жы­ў­ся прый­с­ці на вы­ра­та­ванне: гэта бы­ло раў­на­знач­на са­ма­губ­ству – ка­ман­да з 8 ча­ла­век за­гі­ну­ла) пад­штурх­нуў да дум­кі аб неаб­ход­на­сці та­кіх плаў­срод­каў. Лод­ку за­ма­ца­валі за бе­ра­га­вой стан­цы­яй у ву­сці Тай­на. За 40 год яе служ­бы бы­лі вы­ра­та­ва­ны сот­ні ча­ла­вечых жыц­цяў

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

29 студ­зе­ня 1960 г. ура­чы Ва­шынг­тон­ска­га ўнівер­сіт­эта прад­ставілі пер­шую штуч­ную ныр­ку

30 студ­зе­ня 1943 г. у Сталін­град­зе ка­піту­ля­ва­ла 6-я ня­мец­кая ар­мія пад ка­ман­да­ван­нем фельд­мар­ша­ла Паўлю­са. 2 лю­та­га бітва, што паз­ней ат­ры­ма­ла на­зву Сталін­град­скай, бы­ла скон­ча­на. Гэтая пад­зея лічыц­ца пе­ра­лом­ным мо­ман­там у Вя­лі­кай Ай­чын­най вайне

31 студ­зе­ня 1797 г. на­рад­зіў­ся Франц Шу­берт, зна­ка­міты аўст­рый­скі кам­пазітар

На­род­ныя тра­ды­цыі

29 студ­зе­ня – дзень Пят­ра. Свя­ты лічы­ў­ся аба­рон­цам свой­скай жы­вё­лы. Звы­чай­на да гэ­та­га ча­су па­ло­ва зі­мо­вых на­рых­то­вак і за­па­саў ужо з’яда­ла­ся. Та­му ся­ляне па пры­род­ных з’явах ста­ралі­ся прад­ка­за­ць, коль­кі за­ста­ло­ся па­на­ва­ць зі­ме, ці не за­цяг­нец­ца яна. Ід­зе на Пят­ра снег – на лу­зе буд­зе шмат тра­вы. Заві­ру­ха абя­ца­ла даж­д­жы ле­там. Яс­ны ма­роз­ны дзень – га­ра­чае і за­сушлі­вае ле­та

30 студ­зе­ня – Ан­тон Пе­разім­нік. Да на­шых дзён заха­валі­ся та­кія на­род­ныя прык­ме­ты: калі на Ан­то­на ад­лі­га – ча­кай ран­няй вяс­ны, а ў ры­ба­коў буд­зе доб­ры ўлоў; сып­ле снег – вяс­на прыйдзе позна

31 студ­зе­ня – Апа­нас Ла­ма­нос. Свя­та свой­скай жы­вё­лы. «Ха­вай нос у апа­на­саўскі ма­роз». У на­ро­дзе прык­мя­чалі: калі на Апа­на­са ва­ро­ны кру­жа­ць ча­ро­да­мі – ча­кай моц­ных ма­разоў; калі ад­лі­га – буд­зе непа­год­лі­вае ле­та і др­эн­ны ўра­джай буль­бы 

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.