ПАЦЯСНІСЯ, ГАРЫ ПОТЭР!

або Як Буль­бо­бы па­цяс­нілі Гары Пот­э­ра ЧАС ЧЫТАЦЬ

Minskaya pravda - - Первая Страница -

ЯК У МАР’ІНАЙ ГОРЦЫ ПАПУЛЯРЫЗУ­ЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ЛІТАРАТУРУ

На палі­цах ма­га­зі­наў, біб­ліят­эк – ба­гац­це літа­ра­ту­ры. Ад­нак да­лё­ка не ўсе кні­гі і аўта­ры за­патра­ба­ва­ны школь­ні­ка­мі. Калі не бра­ць у раз­лік вуч­эб­ную пра­гра­му, най­боль­шай па­пу­ляр­на­сцю ка­ры­ста­юц­ца тво­ры за­меж­ных аўта­раў. Ёс­ць по­пыт і на рус­кую літаратуру. А вось бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў дзят­ва час­ця­ком уво­гу­ле па­кі­дае без ува­гі. Су­пра­цоўнікі Мар’іна­гор­скай га­рад­ской біб­ліят­экі су­тык­нулі­ся з та­кой сіту­а­цы­яй, але мірыц­ца з ёю катэ­га­рыч­на ад­мо­вілі­ся. Яны вы­ра­шы­лі вяр­ну­ць «чы­тац­кую раў­на­ва­гу» і знай­шлі спо­саб за­ці­каві­ць школь­нікаў. Ці ат­ры­ма­ла­ся ў іх, вы­свят­ля­ла кар­эс­пан­д­энт «МП».

Не на на­шу ка­ры­с­ць

У Мар’іна­гор­скую га­рад­скую біб­ліят­эку мы за­віталі пад паўд­ня. У чы­таль­най за­ле юных кні­га­лю­баў, на жаль, не ўба­чы­лі: сю­ды час­цей прых­од­зя­ць уве­ча­ры аль­бо на вы­хад­ных. За­тое на «аба­не­мен­це» пе­ра­ня­лі двух школь­нікаў год 14-ці. Хлап­чук, сха­ваў­шы ў за­плеч­нік «Па­лескіх ра­бін­зо­наў» Маў­ра, развітаў­ся з біб­ліят­экар­кай і шмы­га­нуў за дзве­ры. Дзяўчын­ка яш­чэ раз­гля­да­ла кні­гі: аб­мі­нуў­шы стэла­жы з за­меж­най літа­ра­ту­рай, па­дыш­ла да паліц з кні­га­мі бе­ла­рус­кіх аўта­раў: узя­ла «Вед­зь­мі­ну то­ню» Ва­ле­рыя Га­пе­е­ва.

– У па­раў­нан­ні з па­пяр­эд­ні­мі га­да­мі бе­ла­рус­кая літа­ра­ту­ра сён­ня б’е ўсе рэкор­ды па па­пу­ляр­на­сці. Школь­нікі з за­да­валь­нен­нем чы­та­ю­ць тво­ры на­шых ай­чын­ных аўта­раў: Але­ны Мас­ла, Ге­над­зя Аўла­сен­кі, Паў­ла Місь­ко, Ва­ле­рыя Га­пе­е­ва, – за­гад­чы­ца біб­ліят­экі Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка па­каз­вае палі­цу з са­мы­мі за­патра­ба­ва­ны­мі кні­га­мі бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў. – Толь­кі сён­ня здалі «Та­ям­ні­цу кват­э­ры №8» Сяр­гея Клім­ко­ві­ча, але ма­гу вас за­пэўні­ць: пад ве­чар яе ўжо не буд­зе – за­бяру­ць. Не абд­зе­ле­ны ўва­гай і на­шы класікі: «Сэр­ца на да­лоні» Ша­мя­кі­на, «Па­лескія ра­бін­зо­ны» Маў­ра, «Чор­ны за­мак Аль­шан­скі» Ка­рат­кеві­ча – мож­на ска­за­ць, на вяр­шы­ні рэй­тын­гу. Што ад­мет­на, та­го ж Ка­рат­кеві­ча або Бы­ка­ва чы­та­ю­ць на­ват па-за школь­най пра­гра­май.

Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка шчы­ра прызна­ла­ся: яш­чэ тры га­ды та­му бе­ла­рус­кая літа­ра­ту­ра не ка­ры­ста­ла­ся по­пы­там. Дзят­ва чы­та­ла толь­кі тое, што ў шко­ле за­да­валі. За­леж­валі­ся на палі­цах кні­гі Але­ны Мас­ла, Ге­над­зя Аўла­сен­кі, Воль­гі Са­вас­ц­юк.

– За­тое ад «Гары Пот­э­ра» Роўлінг і «50 дзён да май­го са­ма­за­бой­ства» Кра­мер пад­лет­кі літа­раль­на вар’яце­лі. Ледзь паспе­ю­ць гэтыя кні­гі вяр­нуц­ца ў біб­ліят­эку – і зноў ішлі па ру­ках. За ра­ма­нам «Мілыя кос­ці» Сі­балд пад­лет­кі на­ват чар­гу зай­малі, – пры­га­д­вае за­гад­чы­ца біб­ліят­экі.

Сло­вам, сіту­а­цыя бы­ла не на ка­ры­с­ць бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры. І толь­кі дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням су­пра­цоўнікаў біб­ліят­экі яна па­ча­ла змя­няц­ца…

Пра­ект «Кні­га­кам­панія «Сы­мон і К@» скла­да­ец­ца з трох тэ­ма­тыч­ных бло­каў: «Па­да­рож­жа ў свет дзіво­саў», «Лю­бі, ша­нуй, ве­дай род­нае сло­ва», «Вя­лікі пат­ры­ёт ма­лень­кай рад­зі­мы Бе­ла­русь».

«Фі­шак» мно­га не бы­вае!

– Кні­гу, якой бы пры­го­жай яна ні бы­ла знешне, ужо недастат­ко­ва про­ста па­ка­за­ць. Яе тр­э­ба рэк­ла­ма­ва­ць– і аба­вяз­ко­ва з да­па­мо­гай срод­каў, зра­зу­ме­лых і даступ­ных школь­ні­кам, – тлу­ма­чы­ць Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка. – У пад­т­рым­ку бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры мы за­пус­цілі ўнікаль­ны пра­ект «Кні­га­кам­панія «Сы­мон і К@», раз­лі­ча­ны на тры га­ды.

Са­мы­мі ма­лень­кі­мі ўд­зель­ні­ка­мі пра­ек­та сталі даш­ка­ля­ты. Та­кіх пе­ра­бор­лі­вых чы­та­чоў-слу­ха­чоў, ка­жа Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка, не возь­меш на­стой­лі­вас­цю. А вось пазна­ё­мі­ць іх з бе­ла­рус­кі­мі тво­ра­мі праз «Тэатр на ста­ле» – са­мае тое.

– На ас­но­ве бе­ла­рус­кай на­род­най каз­кі «Пшаніч­ны ка­ла­сок» лад­зім невя­лікія тэатралі­за­ва­ныя пас­та­ноўкі. Апо­вед вяд­зе наш кніж­ны да­мавік Сы­мон­ка. Калі б вы ба­чы­лі, з якой ці­ка­вас­цю ма­лыя со­ча­ць за пры­го­да­мі ляс­ных жы­ха­роў! Але не гэта га­лоў­нае. Дзе­ці чу­ю­ць беларускую мо­ву і ра­зу­ме­ю­ць, што яна так­са­ма ка­зач­ная. Згад­зі­це­ся, до­ма ба­ць­кі, як праві­ла, раз­маў­ля­ю­ць па-рус­ку, каз­кі чы­та­ю­ць па-рус­ку. А мы па­каз­ва­ем на­шым са­мым ма­лень­кім чы­та­чам, што і на бе­ла­рус­кай мо­ве пі­шац­ца шмат доб­рых і ці­ка­вых кніг.

А пас­ля та­го як біб­ліят­эка за­пус­ці­ла яш­чэ і «Тэатр це­няў», школь­нікі літа­раль­на за­па­ланілі чы­таль­ню. Толь­кі ўяві­це са­бе: це­м­ра, ні­вод­на­га гу­ку – і рап­там нед­зе з глы­біні па­коя, асве­ча­ная ха­лод­ным бе­лым свят­лом, вы­плы­вае ру­сал­ка з каз­кі «Ноч, калі па­па­ра­ць цві­це» Яку­ба Ко­ла­са. Тут нія­кія ма­біль­нікі ўжо не патр­эб­ны! Абы да­гляд­зе­ць, чым скон­чыц­ца!

– Ёс­ць у нас і свой за­ў­сёд­ны біб­ліят­эч­ны тэатр «Усмеш­ка», які аб’яд­наў вуч­няў з дру­го­га па вось­мы клас. Дзе­ці збі­ра­юц­ца ра­зам, ста­вя­ць п’есы на ас­но­ве бе­ла­рус­кіх тво­раў. А яш­чэ важ­на – вы­сту­па­ю­ць пе­рад та­кі­мі ж юны­мі чы­та­ча­мі, як са­мі. Гэта, калі мож­на так ска­за­ць, двай­ная рэк­ла­ма, – упэў­не­на Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка.

Ужо даў­но мі­нуў час, калі ў біб­ліят­э­цы за­ба­ра­ня­ла­ся кры­ча­ць і га­мані­ць. Ця­пер гэта толь­кі віта­ец­ца.

– Дзе­ці ў лю­бым уз­рос­це за­ста­юц­ца дзе­ць­мі. Яны лю­бя­ць бе­га­ць, гу­ля­ць. Усё гэта мы ім да­з­ва­ля­ем – і, як вы­нік, па­паў­ня­ем сваю ар­мію прых­іль­нікаў бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры. Бе­з­умоў­на, про­ста лё­та­ць па біб­ліят­э­цы з ад­на­го ку­та ў дру­гі неці­ка­ва. А вось калі на хут­кас­ць тр­э­ба ад­шу­ка­ць на біб­ліят­эч­ных палі­цах кні­гі бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў з аўто­гра­фа­мі або ўс­пом­ні­ць і знай­с­ці твор, ге­роі яко­га скан­стру­я­валі «ды­на­ма-ма­шы­ну», – тут ужо з’яў­ля­ец­ца са­праўд­ны азарт. Аба­вяз­ко­ва ад­но з за­дан­няў та­кой квест-гуль­ні – ін­с­ц­эніра­ва­ць фраг­мент з яко­га-небудзь бе­ла­рус­ка­га тво­ра. Ня­хай у школь­нікаў буд­зе ўся­го 15 хвілін, каб зра­бі­ць тую ін­с­ц­эніроўку, але сэнс у ін­шым. Ву­чань азна­ё­міц­ца з уры­ў­кам, за­ці­кавіц­ца тво­рам, прыйдзе ў біб­ліят­эку і пра­чы­тае кні­гу цал­кам. Гэта ўжо на­ша ма­лень­кая пе­ра­мо­га.

Пры­ду­малі су­пра­цоўнікі біб­ліят­экі і больш спа­кой­ны ва­ры­янт квест-гуль­ні – «лэп­бук». Хлоп­чы­кам і дзяўчын­кам пра­па­ноў­ва­ю­ць інт­эрак­ты­ў­ную пап­ку, унут­ры якой – дзя­сят­кі кі­ш­э­нь­каў з за­дан­ня­мі: на­з­ва­ць са­праўд­нае імя пісь­мен­ніка і мес­ца яго на­ра­дж­эн­ня, ад­зна­чы­ць краі­ны, у якіх бы­ваў аўтар, пры­га­да­ць бе­ла­рус­кія пры­маўкі пра хлеб і на­ват спячы яго. Не па­ве­ры­це: каб за­ці­каві­ць дзят­ву бе­ла­рус­ка­моў­най

літа­ра­ту­рай, у біб­ліят­э­цы даз­волілі на­ват вы­пя­ка­ць бо­ха­ны! Па­куль, праў­да, з са­лё­на­га це­ста, а там буд­зе ві­да­ць…

З пры­баў­лен­нем!

– А яно ёс­ць, і да­волі ня­кеп­скае! – за­пэўні­ла Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка. – Прых­іль­нікаў бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры ста­ла амаль уд­вая бо­лей, і гэта, спад­зя­ю­ся, толь­кі па­ч­а­так. Пры­ем­на ба­чы­ць, як дзе­ці, прых­од­зячы ў біб­ліят­эку, перш-на­перш на­кіроў­ва­юц­ца да паліц з кні­га­мі ай­чын­ных аўта­раў. Не па­мя­таю ўжо, каб школь­ны ра­ман «Мая мі­лая вед­зь­ма» Га­пе­е­ва, «Пры­го­ды Буль­бо­баў» Місь­ко ці апо­вес­ць «Ва­ся Лай­дач­кін у краіне Шкод­ных Звы­чак» Аўла­сен­кі бы­лі не на ру­ках.

Ар­мія прых­іль­нікаў бе­ла­рус­кай кні­гі па­вя­лічы­ла­ся ў пер­шую чар­гу дзя­ку­ю­чы даш­ка­ля­там і вуч­ням ма­лод­шых кла­саў. З пад­лет­ка­мі ку­ды больш скла­да­на…

– Тры га­ды та­му, калі мы толь­кі за­пус­калі пра­ект, зна­ё­мілі з бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­рай як са­мых ма­лень­кіх чы­та­чоў, так і вуч­няў 6–7-х кла­саў. З біб­ліят­экар­ска­га пунк­ту гле­джан­ня, гэта са­мы скла­да­ны ўз­рост. Але мы зра­білі немаг­чы­мае і за­ахво­цілі пад­лет­каў Ме­ле­жам, Аўла­сен­кам, Місь­ко, Чар­няўскім, Лынь­ко­вым. Ця­пер тыя коліш­нія шас­ціклаш­кі – вуч­ні 9-га кла­са. А гэта тэс­ціра­ван­ні, пад­рых­тоўка да ўступ­ных эк­за­ме­наў. Ра­зу­мею: на кні­гі зусім ня­ма ча­су. Ад­нак гэта не зна­чы­ць, што пра­ект пра­валіў­ся: хай праз год, пя­ць – дзе­ці, якія чы­талі Ка­рат­кеві­ча і Бы­ка­ва, аба­вяз­ко­ва вер­нуц­ца да іх.

Пра­ект да­па­мог рэк­ла­ма­ва­ць беларускую кні­гу, ад­нак спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым Мар’іна­гор­ская га­рад­ская біб­ліят­эка не збіра­ец­ца. Тут упэў­не­ны: час па­пу­ляры­за­ва­ць ай­чын­ную літаратуру на су­свет­най інт­эр­нэт-прас­то­ры.

– У са­цы­яль­ных сет­ках пла­ну­ем ства­ры­ць групу прых­іль­нікаў бе­ла­рус­кай кні­гі. У ад­міністра­та­ры за­просім са­мую аўта­рыт­эт­ную мо­ладзь на­ша­га го­ра­да: спартс­ме­наў, алім­піяд­нікаў, ак­ты­вістаў, твор­чых люд­зей. Іх раз­ва­жан­ні, дум­кі на­конт пра­чы­та­ных тво­раў бу­ду­ць до­брай рэк­ла­май бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры, – не сум­ня­ва­ец­ца Вік­то­рыя Бур­ла­ч­эн­ка.

Паш­час­ці­ла юным на­вед­валь­ні­кам Мар’іна­гор­скай га­рад­ской біб­ліят­экі пас­пра­ба­ва­ць ся­бе і ў ролі ак­цё­раў: ім да­ве­ры­лі пра­чы­та­ць пад за­піс уры­ўкі з унікаль­най кні­гі пра вай­ну «Ніколі не за­буд­зем», на­пі­са­най дзе­ць­мі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.