Пер­шы афі­цый­ны «Бук­вар»

Minskaya pravda - - Рэпарцёр -

Ча­му афі­цый­ны? Усё про­ста: да­па­мож­нікі для на­ву­чан­ня гра­ма­це іс­на­валі даў­но, на­зы­валі­ся яны «Аз­бу­ка». А вось пер­шая кні­га, на во­клад­цы якой бы­ло на­пі­са­на «Бук­вар», уба­чы­ла свет толь­кі ў 1618 год­зе ў дру­кар­ні Ві­лен­ска­га Свя­та-Ду­ха­ва пра­васлаў­на­га брацтва ў Еўі. За­раз гэты «Бук­вар» за­хоў­ва­ец­ца ў лон­дан­с­кай біб­ліят­э­цы Middle Temple. На­вед­валь­ні­кам жа Мінскай міжнародна­й кніжнай выставы-кірмашу ўпер­шы­ню прад­ставілі фак­сі­міль­нае вы­данне ўнікаль­на­га да­па­мож­ніка.

– Зра­білі яго прыклад­на тры га­ды та­му, – ад­зна­чае Тац­ця­на За­ха­ра­ва, за­гад­чык сек­та­ра му­зей­най дзей­на­сці На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі Бе­ла­русі. – Фак­сі­міль­нае вы­данне скла­да­ец­ца з трох частак. Пер­шая – гэта да­клад­ная ко­пія ары­гі­на­ла, пры­чым мы заха­валі фар­мат, велічы­ню ста­ро­нак пер­ша­кры­ні­цы, пя­чат­кі. Дру­гая част­ка – пе­рак­лад «Бук­ва­ра» з цар­коў­на­сла­вян­скай мо­вы на су­ча­ную. І тр­эцяя – наву­ко­выя дасле­да­ван­ні па гісто­рыі на­пі­сан­ня да­па­мож­ніка.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.