Дзеўка-Ба­ба

Minskaya pravda - - Спадчына -

Калі ў па­ры ся­мей­нае жыц­цё ўжо скла­ла­ся, до­брай да­па­мож­ні­цай у заха­ван­ні шчаслі­вых ад­но­сін па­між му­жам і жон­кай бы­ла Дзеўка-Ба­ба. Гэтая ляль­ка-пе­ра­вёр­тыш да­па­ма­гае жан­чыне бы­ць за­ў­сё­ды жа­да­най для свай­го муж­чы­ны. У абяр­эж­най цац­кі – дзве іпас­тасі. Пе­ра­вер­неш ляль­ку на бок Дзеўкі – па­пры­га­ж­эеш і ста­неш яш­чэ больш пры­ваб­най для ка­ха­на­га. А ўз­нік­ну­ць скла­да­на­сці ў хат­ніх спра­вах – тут да­па­мо­жа бок Ба­бы.

– Та­кой ляль­кай-пе­ра­вёр­ты­шам дзяўчы­ны аб­за­вод­зілі­ся яш­чэ пе­рад вя­сел­лем. Калі ўліч­ва­ць, што боль­шас­ць ма­ла­дых жы­лі ра­зам з ба­ць­ка­мі, ляль­ка «Дзеўка-Ба­ба» да­па­ма­га­ла ўсед­зе­ць адра­зу на дзвюх лаў­ках: і му­жу па­даб­ац­ца, і свя­кру­ху не гняві­ць, – рас­па­вя­дае Тац­ця­на Пад­ліп­ская.

Акра­мя гэ­та­га, лічы­ла­ся, што та­кая ляль­ка да­па­ма­гае на­ват у ся­мей­ных свар­ках. Калі ў му­жа і жон­кі раз­лад, тр­э­ба пе­ра­вяр­ну­ць з Ба­бы на Дзеўку – і ўсе спр­эч­кі сціх­ну­ць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.