Ша­нуй го­нар за­ма­ла­да

Minskaya pravda - - Сацыяльны Зрэз - Галі­на НАРКЕВІЧ

Праб­ле­мы су­час­най сям’і ў гра­мад­стве ста­но­вяц­ца ўсё больш вост­ры­мі. Раз­валь­ва­ец­ца тра­ды­цый­ны шлюб. Люд­зі не ўза­конь­ва­ю­ць ад­но­сі­ны, жан­чы­ны ро­бя­ць абор­ты, вы­кід­ва­ю­ць улас­ных дзя­цей на вулі­цу... Як заха­ва­ць сям’ю? Як да­нес­ці да мо­лад­зі са­праўд­ныя ма­раль­ныя каш­тоў­на­сці? На гэтыя пы­тан­ні шу­калі ад­каз удзель­нікі аб­лас­но­га фо­ру­му «САД: Сям’я – Ака­д­эмія Ду­хоў­на­сці».

Кіраўнікі клу­баў ма­ла­дой сям’і Мінш­чы­ны су­стр­э­лі­ся з прад­стаўні­ка­мі рэ­лі­гій­ных ар­гані­за­цый, ся­мей­ных цэн­траў, гра­мад­скіх аб’яд­нан­няў, каб пе­ра­ня­ць іх во­пыт, за­па­зы­чы­ць ці­ка­выя і, га­лоў­нае, дзейс­ныя ід­эі, іні­цы­я­ты­вы, якія да­па­мо­гу­ць ума­ца­ва­ць сям’ю, не да­пус­ці­ць пад­ле­тка­вай зла­чын­на­сці.

Ат­ры­ма­ныя ве­ды яны змо­гу­ць ска­ры­ста­ць на прак­ты­цы ў сваіх ра­ё­нах – на гэта ў пер­шую чар­гу раз­лі­ча­ны пра­ект «САД: Сям’я – Ака­д­эмія Ду­хоў­на­сці», старт яко­му і даў ад­най­мен­ны фо­рум.

Ад­зі­нае, што Па­пя­луш­ка стра­ці­ла на балі, – туф­лік

Каб сям’я бы­ла шчаслі­вай, муж і жон­ка жы­лі ў згод­зе, яны абое павін­ны заха­ва­ць цнат­лі­вас­ць да шлю­бу. У гэтым упэў­не­на Ве­раніка Сярд­зюк, стар­шы­ня мяс­цо­ва­га гра­мад­ска­га дабра­чын­на­га аб’яд­нан­ня «Цэнтр пад­т­рым­кі сям’і і ма­цярын­ства «Ма­ту­ля»:

– Ёс­ць дасле­да­ван­ні, якія па­ц­вяр­джа­ю­ць, што ў жан­чы­ны, якая бе­ра­жэ цнат­лі­вас­ць да шлю­бу, ве­ра­год­на­сць заха­ван­ня сям’і – 80%. З кож­ным но­вым парт­нё­рам яна губ­ляе гэтую здоль­на­сць. На­ват калі ў яе да шлю­бу быў ад­зін муж­чы­на, ліч­ба зні­жа­ец­ца ўжо да 54%. Пра гэта тр­э­ба аба­вяз­ко­ва ка­за­ць пад­лет­кам.

Пад­час фо­ру­му Ве­раніка Сярд­зюк пр­э­зен­та­ва­ла аду­ка­цый­ны пра­ект па рэпра­дук­ты­ў­на­му зда­роўю «Еве – 13».

– Мы пра­вод­зім су­стр­эчы з мо­ладдзю, пры­чым за­пра­ша­ем не толь­кі дзяў­чат, але і хлоп­цаў. Аб­мяр­коў­ва­ем, вы­свят­ля­ем, у чым роз­ні­ца па­між за­кон­ным шлю­бам і сужыц­цём, для ча­го патр­эб­ны загс і таін­ства вян­чан­ня. За­клі­ка­ем дзяў­чат лю­бі­ць і па­ва­жа­ць ся­бе, сваю ду­шу і це­ла, на­га­д­ва­ем ім гісто­рыю Па­пя­луш­кі, якая на балі стра­ці­ла толь­кі туф­лік – і гэтым, маж­лі­ва, так­са­ма па­ка­ры­ла прын­ца. Тлу­ма­чым школь­ні­цам, на­коль­кі важ­на заха­ва­ць рэпра­дук­ты­ў­нае зда­роўе і не ка­та­ва­ць свой ар­ганізм ды­ета­мі, гар­ма­наль­ны­мі кан­тра­ц­эп­ты­ва­мі.

На дум­ку стар­шы­ні аб’яд­нан­ня, даў­но мі­нулі тыя ча­сы, калі ба­ць­кі са­ро­мелі­ся раз­маў­ля­ць з дзе­ць­мі «пра гэта». Сён­ня тры­ма­ць пад­лет­каў у ін­фар­ма­цый­ным ва­ку­у­ме ня­правіль­на:

– Мно­гія ба­ць­кі аль­бо зусім не за­кра­на­ю­ць тэму па­ла­вых ад­но­сін, аль­бо інт­эр­пр­эту­ю­ць гэта як нешта страш­нае і з ня­доб­ры­мі Па вы­ні­ках фо­ру­му леп­шыя пра­ек­ты, іні­цы­я­ты­вы, прак­ты­кі па ра­бо­це з сям’ёй бу­ду­ць рэалі­за­ва­ны ў рэ­гіё­нах. За­вяр­шаль­ным эта­пам стане пад­бор і на­ву­чанне групы ўд­зель­нікаў, якія бу­ду­ць са­мі рас­пра­цоў­ва­ць пра­ек­ты па ствар­эн­ню су­час­ных ся­мей­ных лофт-прас­то­раў і шу­ка­ць ін­ве­сты­цыі на рэалі­за­цыю ід­эй.

Як пад­кр­эс­лі­ла за­гад­чык сек­та­ра ма­лад­зёж­най паліты­кі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ід­эа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­лад­зі Мі­на­б­л­вы­кан­ка­ма Воль­га Шыб­ко, ёс­ць на­мер у кож­ным кут­ку воб­лас­ці ства­ры­ць та­кія лофт-прас­то­ры для ма­ла­дых сем’яў – на ба­зе ўста­ноў куль­ту­ры, ма­лад­зёж­ных і тэ­ры­та­ры­яль­ных цэн­траў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніцтва.

на­ступ­ства­мі. Сён­ня пад­лет­каў толь­кі па­ло­ха­ю­ць. Ця­жар­на­сць вы­сту­пае ў ад­ной звяз­цы з ін­фар­ма­цы­яй аб за­хво­рван­нях, якія пе­ра­да­юц­ца па­ла­вым шля­хам. Гэта вель­мі небяс­печ­на. Так мы да­ём ня­правіль­ныя ўста­ноўкі аб ма­цярын­стве.

Прый­шоў у кас­цёл – ат­ры­маў пра­фесію

Су­час­ную мо­ладзь аб­ві­на­ва­ч­ва­ю­ць у абы­я­ка­вас­ці, ад­сут­на­сці ін­тар­э­с­аў. Наста­я­цель мін­ска­га кас­цё­ла Свя­то­га Ро­ха ксён­дз Юрый Сань­ко з гэтым катэ­га­рыч­на не згод­ны. Ён упэў­не­ны: тр­э­ба пра­па­на­ва­ць пад­лет­кам правіль­ны ін­тар­эс – і абы­я­ка­вас­ць знікне са­ма са­бой.

– Ду­хоў­нае жыц­цё – гэта толь­кі ад­зін склад­нік на­шай пра­цы. Шмат ува­гі ўд­зя­ля­ем куль­тур­на­му, спар­ты­ў­на­му, твор­ча­му развіц­цю пад­лет­каў, – ад­зна­чыў ксён­дз Юрый Сань­ко. – Два ра­зы на год ар­ганізоў­ва­ем фе­сты­валь «За­ла­та­гор­ская лі­ра», так­са­ма су­мес­на з Мі­на­б­л­вы­кан­ка­мам пра­вод­зім фе­сты­валь «Та­лен­ты чы­стых сэр­цаў».

Некаль­кі год та­му пры кас­цё­ле па­ча­ла пра­цу сту­дыя вы­яў­лен­ча­га ма­стацтва «Кры­лы на­тх­нен­ня» пад кіраўніцтв­ам ма­стач­кі Над­зеі Бу­ка. Ле­тась па іні­цы­я­ты­ве кас­цё­ла прай­шоў пер­шы дабра­чын­ны ка­манд­ны тур­нір па ка­ратэ. Шмат прых­іль­нікаў зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця што­год збірае па­ра­фія­да дзя­цей і мо­лад­зі.

– Пра­цу­ем і з так зва­ны­мі цяж­кі­мі пад­лет­ка­мі. Што­год за­пра­ша­ем іх на тэатралі­за­ва­нае «Зі­мо­вае свя­та»: лад­зім гуль­ні, за­ба­вы, кон­кур­сы, раз­да­ём па­ча­стун­кі, – ка­жа ксён­дз Юрый Сань­ко. – Сваю да­па­мо­гу пра­па­на­валі і на­вуч­эн­цам Кры­віц­ка­га спе­цы­яль­на­га ляч­эб­на-вы­ха­ваў­ча­га пра­фесій­на-тэхніч­на­га вучы­ліш­ча за­кры­та­га ты­пу. Пры пад­т­рым­цы Па­соль­ства Рэс­пуб­лікі Польш­ча ў Бе­ла­русі аб­ста­ля­валі па­мяш­канне для за­нят­каў па пра­фесіі «Ста­ноч­нік др­э­ва­апра­цоўчых стан­коў».

Шмат ці­ка­вых пра­ек­таў для мо­лад­зі і пад­лет­каў за­пла­на­ваў ксён­дз Юрый Сань­ко і на гэты год. Так, сё­ле­та на тэ­ры­то­рыі кас­цё­ла з’явяц­ца апт­экар­скі і біб­лей­скі са­ды, му­зей рэт­ра­аўта­ма­бі­ляў і ІТ-ла­ба­ра­то­рыя.

Знай­с­ці сваё мес­ца ў жыц­ці

Дзе­ці з асаб­лі­вас­ця­мі развіц­ця так­са­ма павін­ны за­ня­ць сваё мес­ца ў гра­мад­стве. Пра­ект «До­рым пра­фесію», удзель­ні­ка­мі яко­га сталі вы­ха­ван­цы Га­рад­зей­с­кай шко­лы-інт­эр­на­та, якраз і на­кіра­ва­ны на тое, каб да­па­маг­чы асаб­лі­вым дзет­кам асвоі­ць за­патра­ба­ва­ную спе­цы­яль­на­сць. Ад­зін з парт­нё­раў пра­ек­та – дабра­чын­нае ка­таліц­кае та­ва­ры­ства «Ка­ры­тас».

– Вы­ха­ван­цы Га­рад­зей­с­кай да­па­мож­най шко­лы-інт­эр­на­та – гэта асаб­лі­выя дзе­ці, якія мо­гу­ць асвоі­ць аб­ме­жа­ва­ны пе­ралік пра­фесій. У шко­ле аб­ста­ля­ва­ны два спе­цы­я­лі­за­ва­ныя кла­сы, там вя­дуц­ца прак­тыч­ныя і тэар­этыч­ныя за­нят­кі па пра­фесіях «Швач­ка» і «Ста­ляр» (гэта бы­лі га­ланд­скія ін­ве­сты­цыі год 7 на­зад), – рас­каз­вае ды­р­эк­тар та­ва­ры­ства «Ка­ры­тас» Мін­ска-Ма­гілёўс­кай ар­хі­ды­я­ц­эзіі брат Ан­др­эй Жы­левіч OFMCap. – Ад­нак на­ват да гэтых пра­фесій з-за асаб­лі­вас­цей развіц­ця здоль­ныя не ўсе на­вуч­эн­цы інт­эр­на­та. Пра­ект «До­рым пра­фесію» пра­па­ноў­вае больш ва­ры­ян­таў. Так, у шко­лу-інт­эр­нат ужо за­ве­зе­на аб­ста­ля­ванне па пад­рых­тоў­цы да пра­фесій «Са­доўнік-ага­род­нік» і «Ра­бот­нік зе­лян­бу­да».

Да­па­мо­га ў квад­ра­це

Няр­эд­ка шлю­бы рас­па­да­юц­ца з-за мат­э­ры­яль­ных праб­лем. Не­да­хоп гро­шай аль­бо ад­сут­на­сць улас­на­га жыл­ля – сур’ёзнае вы­пра­ба­ванне для сям’і, і не ўсе здоль­ныя яго прай­с­ці. У зоне ры­зы­кі – ма­ла­ма­ём­ныя «Кіраўнік дзяр­жа­вы шмат ува­гі ўд­зя­ляе вы­ха­ван­ню пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Я лі­чу, што на­ша мо­ладзь леп­шая за нас – су­час­ныя хлоп­цы і дзяў­ча­ты больш інт­элек­ту­аль­ныя, пра­гр­эс­іў­ныя, куль­тур­ныя.

Але тр­э­ба на­вучы­ць пад­лет­каў пе­ра­адоль­ва­ць дз­ве сла­бас­ці: ля­но­ту і ал­ка­голь. Калі мы з гэтым справім­ся, усё ў нас ат­ры­ма­ец­ца», – ад­зна­чыў пад­час ад­крыц­ця фо­ру­му на­мес­нік стар­шы­ні Мі­на­б­л­вы­кан­ка­ма

Іван Мар­кевіч. і шматд­зет­ныя. На іх пад­т­рым­ку і на­кіра­ва­ны мно­гія пра­ек­ты, ак­цыі, якія пра­вод­зі­ць храм Свя­ці­це­ля Дзі­міт­рыя Растоўска­га, што ў агра­га­рад­ку Мі­ха­навічы.

– У агра­га­рад­ку шмат ма­ла­ма­ём­ных і шматд­зет­ных сем’яў, і ў прых­од­зе ім ак­ты­ў­на да­па­ма­га­ю­ць. Так, яш­чэ сем год та­му ство­ра­на са­цы­яль­ная служ­ба мілас­эр­на­сці. У рам­ках ак­цыі «Па­да­ры ра­дас­ць» ва­лан­цё­ры збі­ра­ю­ць пра­дук­ты, якія за­тым пе­ра­да­ю­ць тым, хто мае патр­э­бу, – па­ве­да­міў наста­я­цель-свя­тар прых­о­да хра­ма Свя­ці­це­ля Дзі­міт­рыя Растоўска­га Дз­міт­рый Гры­ц­эн­ка. – Да­па­ма­га­ем збіра­ць дзя­цей у шко­лу, за­бяс­пе­ч­ва­ем іх неаб­ход­ны­мі пры­ла­да­мі. Прак­ты­ку­ем пра­вяд­зенне дабра­чын­ных вы­стаў-кір­ма­шоў.

З 2015 го­да ў па­ра­фіяль­ным до­ме «пра­пі­салі­ся» цэнтр са­цы­яль­на­га слу­ж­эн­ня і мілас­эр­на­сці, аддзя­ленне дзён­на­га зна­ход­жан­ня люд­зей з аб­ме­жа­ва­ны­мі фізіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Сён­ня аддзя­ленне аб­слу­гоў­вае ка­ля 30 ча­ла­век.

Фі­гу­ры з гіп­су ў аб­мен на дзі­ця­чую ўсмеш­ку

П’ян­ства ба­ць­коў – бя­да для дзя­цей. Ал­ка­голікі мар­ну­ю­ць усе гро­шы на спірт­ное, пры гэтым за­бы­ва­ю­ць аб сваіх на­шчад­ках. А які стр­эс ад­чу­вае дач­ка ці сын, апы­нуў­шы­ся ў пры­тул­ку або дзі­цячым до­ме! Кіраўнік «Ся­мей­на­га цэн­тра Ка­цяры­ны Каўро­вай» ве­дае да­клад­на: да­па­мо­га та­кім дзет­кам не павін­на аб­мя­жоў­вац­ца цац­ка­мі і цу­кер­ка­мі.

– Дзе­цям, якія па віне ба­ць­коў апы­нулі­ся ў пры­тул­ку, не патр­эб­ны па­да­рун­кі – ім патр­эб­ны са­цы­яль­на-бы­та­выя на­вы­кі, ве­ды: як пры­га­та­ва­ць ежу, за­пла­ці­ць за кват­э­ру, – упэў­не­на Ка­цяры­на Каўро­ва. – У 2002 год­зе ра­зам з му­жам Улад­зі­сла­вам мы за­сна­валі гра­мад­скае аб’яд­нанне «Зда­ро­вы вы­бар». Рас­пра­ца­валі шмат іна­ва­цый­ных пра­грам пад­т­рым­кі дзя­цей з сем’яў групы ры­зы­кі. Так, у шас­ці інт­эр­нац­кіх уста­но­вах аб­ста­ля­валі па­коі са­цы­яль­на-бы­та­вой пад­рых­тоўкі. Яш­чэ ад­на візіт­ная карт­ка аб’яд­нан­ня – пра­гра­ма «Стар­эй­шы ся­бар». Яна на­кіра­ва­на на са­цы­яль­нае су­пра­ва­д­ж­энне вы­ха­ван­цаў дзі­цячых да­моў ся­мей­на­га ты­пу.

За 15 год пра­цы з дзе­ць­мі, ба­ць­кі якіх злоў­жы­ва­ю­ць спірт­ным, Ка­цяры­на прый­ш­ла да выс­но­вы: леп­шая да­па­мо­га для іх – рэаль­ная і кан­кр­эт­ная пад­т­рым­ка ба­ць­коў, у якіх ёс­ць жа­данне знай­с­ці пра­цу і вяр­ну­ць дзя­цей у сям’ю. Так з’явіў­ся пра­ект «На­шы май­ст­ры» – пер­шае ў Бе­ла­русі са­цы­яль­нае прад­пры­ем­ства па рэа­біліта­цыі ба­ць­коў з ал­ка­голь­най за­леж­на­сцю. Май­ст­эр­ня па вы­твор­час­ці гіп­са­вых фі­гур да­ла пра­цу тым, хто за­ха­цеў пе­ра­адо­ле­ць ал­ка­галізм і па­ча­ць но­вае жыц­цё.

Дар­эчы, част­ка вы­раб­ле­най пра­дук­цыі ід­зе на дабра­чын­ныя ме­ра­пры­ем­ст­вы ў дзі­цячыя са­цы­яль­ныя пры­тул­кі і інт­эр­нац­кія ўста­но­вы, а ў рам­ках ак­цыі «Скрын­ка сме­лас­ці» – дзе­цям, якія зна­ход­зяц­ца на пра­цяг­лым ляч­эн­ні ў баль­ні­цах.

За тры га­ды ўд­зель­ні­ка­мі пра­ек­та «На­шы май­ст­ры» сталі 19 ча­ла­век, у сем’ях якіх вы­хоў­ва­юц­ца 42 дзі­ця­ці. І гэта, упэў­не­на Ка­цяры­на, толь­кі па­ч­а­так.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.