Ка­му­наль­ны дай­дж­эст

Minskaya pravda - - Жыллёвая Гаспадарка - Па­ла­су пад­рых­та­ваў Аляк­сандр НАВАХРОСТ

Зме­ны ў та­ры­фах на ЖКП, цэ­ны на неру­хо­мас­ць і за­крыц­цё міні-палі­го­наў для смец­ця. Са­мыя ці­ка­выя ка­му­наль­ныя на­ві­ны – у на­шым агляд­зе.

Са­вет Міністраў апуб­лі­ка­ваў пас­та­но­ву №81, згод­на з якой у Бе­ла­русі кар­эк­ціру­ец­ца апла­та нека­то­рых ка­му­наль­ных пас­луг. Ця­пер афі­цый­на за­цвер­джа­ны ад­зі­ны та­рыф на элек­тра­энер­гію – 0,1484 руб. для кват­эр з элек­трап­літа­мі і 0,1746 руб. для кват­эр з га­за­вы­мі агрэ­га­та­мі за кіла­ват. Так­са­ма пас­та­но­ва ўвод­зі­ць но­вую групу спа­жы­ў­цоў элек­трыч­на­сці. Раз­мо­ва ід­зе пра тыя да­мы, якія аця­п­ля­юц­ца з да­па­мо­гай элек­тра­энер­гіі (пры ад­сут­на­сці цэн­тралі­за­ва­на­га га­за- і во­да­за­бес­пяч­эн­ня). Пры гэтым у та­кіх па­мяш­кан­нях трэба аба­вяз­ко­ва ўста­наві­ць лічыль­нік. Та­ды ко­шт элек­трыч­на­сці склад­зе ўся­го 0,0335 руб. за кВт·гадз.

Змяніла­ся пла­та і за тэхніч­нае аб­слу­гоў­ванне. З 1 са­кавіка на ўсю плош­чу кват­э­ры буд­зе пры­мя­няц­ца так зва­ны льгот­ны та­рыф. Для Мін­с­кай воб­лас­ці ён скла­дае 0,1187 руб. Але пры ўмо­ве, што ў па­мяш­кан­ні ёс­ць за­рэ­гістра­ва­ныя жы­ха­ры.

Пры­ем­ная на­ві­на для ама­та­раў па­плёс­кац­ца ў ванне – ура­да­вы да­ку­мент пра­ду­г­ле­дж­вае ад­ме­ну лі­мітаў на спа­жы­ванне ва­ды. Не­за­леж­на ад яе коль­кас­ці на тэ­ры­то­рыі Мінш­чы­ны буд­зе дзей­ні­ча­ць ад­зі­ны та­рыф – 1,4721 руб. за кубіч­ны метр. Гэты ж та­рыф ця­пер дзей­ні­чае і на во­да­ад­вяд­зенне.

На­цы­я­наль­нае ка­даст­ра­вае агенцтва да­па­мо­жа ад­са­чы­ць цэ­ны на неру­хо­мас­ць

У ар­гані­за­цыі ад­зна­чы­лі, што апош­нім ча­сам ка­ры­сталь­нікі элек­трон­най сіст­эмы і кліен­ты ў аддзя­лен­нях ці­ка­вяц­ца да­клад­най і аналітыч­най ін­фар­ма­цы­яй. У пры­ват­на­сці, імкнуц­ца да­ве­дац­ца пра рэаль­ны ко­шт той ці ін­шай зд­зел­кі, ба­чы­ць ды­на­міку зме­ны цэн на неру­хо­мас­ць. Кіраўнік ДУП «На­цы­я­наль­нае ка­даст­ра­вае агенцтва» Ан­др­эй Філі­пен­ка вы­ка­заў упэў­не­на­сць, што но­ваў­вяд­зенне за­пра­цуе на пра­ця­гу го­да.

Так­са­ма ў доў­гат­эр­мі­но­вых пла­нах прад­пры­ем­ства – пе­ра­вод дзей­на­сці ат­эс­та­ва­ных ац­энш­чы­каў жыл­ля ў элек­трон­ны ва­ры­янт. Та­кім чы­нам, тыя, хто пра­цуе з неру­хо­мас­цю, змо­гу­ць ка­ры­стац­ца гэты­мі да­ны­мі ва ўлас­ных мэтах.

На міні-звал­ках пас­та­вя­ць крыж?

З ад­па­вед­най пра­па­но­вай вы­сту­пі­ла Мініст­эр­ства пры­род­ных рэ­с­ур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­роддзя. У ве­дам­стве рас­ка­за­лі, што ле­тась па краіне лікві­да­ва­на ка­ля 330 па­доб­ных пля­цо­вак. А праз два­т­ры га­ды яны ўво­гу­ле знік­ну­ць з бе­ла­рус­кіх прас­то­раў. Дзе­ля гэ­та­га трэба за­кры­ць яш­чэ 978 міні-палі­го­наў.

Пры­чы­на лікві­да­цыі за­клю­ча­ец­ца ў іх неад­па­вед­на­сці санітар­ным нор­мам. Смец­це з невя­ліч­кіх зва­лак на­кіру­ю­ць на больш ма­штаб­ныя пля­цоўкі. Для гэ­та­га ка­му­наль­ныя служ­бы павін­ны рас­пра­ца­ва­ць ад­зі­ную схе­му збо­ру, сар­та­ван­ня і заха­ван­ня ка­му­наль­ных ад­хо­даў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.