Усмеш­кі шчас­ця

Minskaya pravda - - Грамадства - Ігар СЯРГЕЕЎ

Хто і дзе на­рад­зіў­ся? Што за рэкорд? Ні­чо­га не ра­зу­мею...

– У на­шым аб­лас­ным рад­зіль­ным до­ме, 8 са­кавіка, – цяр­плі­ва тлу­ма­чы­ць Свят­ла­на Ры­го­раў­на. – Та­ко­га, да­клад­ней – та­кой коль­кас­ці дзе­так у гэты дзень тут апош­нія га­ды не бы­ло... Ед­зем він­ша­ва­ць, да­лу­чай­це­ся!

Вунь яно што! Хі­ба ж тут усед­зіш?..

Ак­ты­віст­кі на ча­ле са Свят­ла­най Са­ро­ка на­звалі свой візіт у аб­лас­ны рад­дом ак­цы­яй «Павін­шуй ма­му з ма­лы­шом». Ад­нак ат­ма­сфе­ра су­стр­эчы менш за ўсё на­га­д­ва­ла нешта афі­цый­нае, фар­маль­нае. Усмеш­кі, позір­кі, слё­зы ра­дас­ці – усё та­кое тра­пят­кое, за­гад­ка­вае, шчым­лі­вае. А на ру­ках – ма­лень­кі ка­мя­чок ШЧАС­ЦЯ...

– Ча­му абралі ме­навіта тых мам, што на­рад­зілі 8 са­кавіка? – крыху са зд­зіў­лен­нем пе­ра­пытвае Свят­ла­на Са­ро­ка. – Гэта ж двай­ны цуд – з’явіц­ца на свет у та­кі дзень!

Ча­ты­ры дзяўчын­кі і сем хлоп­чы­каў – ура­джай­ным вы­да­ла­ся сё­ле­та 8 Са­кавіка! Ма­лю­сень­кія жы­ха­ры Заслаўя, Стаўб­цоўска­га і Мін­ска­га ра­ё­наў па­куль яш­чэ не ўсве­дам­ля­ю­ць свай­го шан­ца­ван­ня жы­ць у сталіч­най воб­лас­ці. Ад­ны ас­эн­соў­ва­ю­ць гэты факт моўч­кі, мір­на па­зя­ха­ю­чы. Нека­то­рыя ж – на ўсю моц свай­го го­ла­су.

Лі­дар аб­лас­ной ар­гані­за­цыі жа­но­ча­га са­ю­за він­шуе ма­ла­дых ма­ма­чак. Для кож­най у яе свае, ад­мет­ныя па­жа­дан­ні. Ад­ной з іх нешта шэп­ча на вуха. Хі­ба раз­бяр­эш гэтых жан­чын?.. Ра­зам з ка­зач­ны­мі пер­са­на­жа­мі Жар-птуш­кай і Коні­кам Свят­ла­на Са­ро­ка ўру­чае па­да­рун­кі – так зва­ныя кан­вер­ты для немаў­ля­ці.

Ма­мы яў­на за­да­во­ле­ныя та­кой ува­гай. Ахвот­на ка­муніку­ю­ць з гас­ця­мі. Але не звод­зя­ць ва­ч­эй з са­ма­га га­лоў­на­га па­да­рун­ка, які ім пры­нес­ла та­кое свет­лае пер­шае вес­на­вое свя­та...

– Уяў­ля­е­це, 11 дзя­цей на­рад­зілі­ся, – чую ў тэле­фон­най труб­цы ўс­хва­ля­ва­на-ра­дас­ны го­лас стар­шы­ні аб­лас­ной ар­гані­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын Свят­ла­ны Са­ро­ка. – Рэкорд!

„

Та­кое не за­бы­ва­ец­ца! Аб­лас­ны рад­зіль­ны дом, 11 са­кавіка 2019 г.

Але­ся Шва­боўская з сы­нам Мак­сі­мам бы­лі вель­мі ра­ды гас­цям з аб­лас­нойар­гані­за­цыі жа­но­ча­га са­ю­за

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.