Ці то Марс, ці то Каўказ

Minskaya pravda - - Наш Край - Ма­ры­на ВАЛАХ

Са­ля­ныя горы

На­п­эў­на, гэта тэ­ры­ко­ны, якія мяс­цо­выя жы­ха­ры на­зы­ва­ю­ць со­леад­ва­ла­мі, – ад­хо­ды калій­най вы­твор­час­ці ві­да­ць за некаль­кі дзя­сят­каў кіла­мет­раў пры пад'езд­зе да го­ра­да. Свет­ла-ру­жо­выя горы ад­ным на­га­д­ва­ю­ць гор­ны Каўказ, дру­гім зда­ец­ца, што тра­пілі на Марс, – наўкол ні кус­ціка, ні травін­кі. Дар­эчы, «салі­гор­скія горы» сталі мес­цам зды­мак клі­па «Я здесь» вя­до­май расій­с­кай рок-групы. Ды і ў фо­та­аль­бо­мах ма­ла­да­жо­наў аба­вяз­ко­ва знойдзец­ца вя­сель­ны фо­та­зды­мак на фоне мяс­цо­вай сла­ву­тас­ці.

Пер­шы ка­мень

Ней­кія 60 год та­му на мес­цы Салі­гор­ска ста­я­ла некаль­кі вё­сак: Па­кроўка, Віш­нёўка, Пя­с­чан­ка, Ка­ва­лё­ва Ла­за.

Як свед­чы­ць гісто­рыя, за­клад­ка пер­ша­га ка­ме­ня пад бу­даўніцтва го­ра­да ад­бы­ла­ся 10 жніў­ня 1958 го­да на мітын­гу, які пра­ход­зіў у ра­ёне вё­скі

Чы­ж­э­вічы. Пом­нік у го­нар за­сна­ван­ня Салі­гор­ска, у цэн­тры яко­га – сім­валіч­ны пер­шы ка­мень, узвед­зе­ны ў скве­ры «Ма­ла­до­с­ць» по­бач з мяс­цо­вым аўта­вак­за­лам. Ра­ней ка­мень зна­ход­зіў­ся ка­ля ДК «Бу­даўнік», ра­вес­ніка са­мо­га го­ра­да. У 1978 год­зе пер­шы ка­мень бы­ло вы­ра­ша­на пе­ра­нес­ці на ця­пе­раш­няе мес­ца. Кам­пазі­цыя, якую ства­ры­лі да 20-годдзя Салі­гор­ска, i сён­ня вы­дат­на ўпі­сва­ец­ца ў кан­ц­эп­цыю га­рад­ско­га скве­ра.

Няг­лед­зячы на свой юны ўз­рост, сталі­ца шах­цё­раў мо­жа га­на­рыц­ца ўнікаль­ны­мі аб'ек­та­мі. А з чым у вас най­перш аса­цы­іру­ец­ца Салі­горск?

І Ленін та­кі ма­ла­ды…

Цэн­траль­ная плош­ча – візіт­ная карт­ка лю­бо­га го­ра­да. Ме­навіта тут пра­ход­зя­ць усе ма­са­выя і са­мыя важ­ныя ме­ра­пры­ем­ст­вы. Салі­гор­ская плош­ча зна­ход­зіц­ца на скры­жа­ван­ні вуліц Лені­на і Каз­ло­ва. З ад­на­го бо­ку яе за­мы­кае бу­ды­нак рай­вы­кан­ка­ма, з дру­го­га – пом­нік Лені­ну. У ад­роз­ненне ад боль­шас­ці па­доб­ных ма­ну­мен­таў, скульп­тур­ны парт­р­эт салі­гор­ска­га Іль­і­ча прад­стаў­ле­ны ў фор­ме бю­ста, без тра­ды­цый­ных пін­жа­ка, кеп­кі і вы­цяг­ну­тай рукі. Так­са­ма вя­до­ма, што гэты пом­нік – ад­на з апош­ніх ра­бот ро­да­па­чы­наль­ніка бе­ла­рус­кай афі­цый­най скульп­ту­ры Ан­др­эя Бем­бе­ля. Ме­навіта гэты пом­нік са­мы «ма­ла­ды» з усіх ана­ла­гіч­ных ста­туй пра­ва­ды­ра су­свет­на­га пра­ле­та­ры­я­ту, якія бы­лі ў свой час уста­ноў­ле­ны на плош­чах га­ра­доў і мя­ст­э­чак. У Салі­гор­ску Улад­зі­мір Іль­іч узы­шоў на свой граніт­ны пас­та­мент у 1980 год­зе.

Ду­хоў­ныя свя­ты­ні

Са­мая ста­ра­жыт­ная пра­васлаў­ная свя­ты­ня Салі­горш­чы­ны – Свя­та-Па­кроўскі храм у вёс­цы Чы­ж­э­вічы. Царк­ву ўз­вя­лі па за­га­ду ім­пе­ра­тры­цы Ка­цяры­ны II на­ма­ган­ня­мі прых­ад­жан у кан­цы ХVIII ста­годдзя. За сваю гісто­рыю ён пе­ра­жыў не ад­зін па­жар і шмат­лікія ра­мон­ты. У 1934 год­зе царк­ва бы­ла за­кры­та ўла­да­мі і да 1942 го­да вы­ка­ры­стоў­ва­ла­ся як збож­жас­хо­віш­ча. Толь­кі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў хра­ме зноў сталі пра­вод­зіц­ца на­ба­ж­эн­ст­вы.

За апош­нія дзе­ся­ці­годдзі Чы­ж­э­віц­кая царк­ва, як на­зы­ва­ю­ць яе мяс­цо­выя жы­ха­ры, пе­рат­ва­ры­ла­ся ў вя­лікі хра­ма­вы комплекс. У па­чат­ку 90-х на тэ­ры­то­рыі царк­вы быў па­бу­да­ва­ны храм у го­нар Раства Іа­а­на Хры­с­ці­це­ля. Упры­го­жан­нем ком­плек­су ста­ла Бо­га­яў­лен­ская кап­лі­ца, дзе пра­вод­зя­ць аб­рад хрыш­ч­эн­ня дзя­цей. На тэ­ры­то­рыі ком­плек­су пра­цу­ю­ць ду­хоў­на-аду­ка­цый­ны і са­цы­яль­на-куль­тур­ны цэнтр з му­зе­ем, дзе прад­стаў­ле­на больш за 200 экс­па­на­таў – ад ан­тыч­на­сці да су­час­ных дзён.

Бу­ды­нак царк­вы з'яў­ля­ец­ца ўзо­рам ста­ра­жыт­на­га драў­ля­на­га дой­лід­ства, хра­му пры­сво­е­ны ста­тус гісто­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­на­сці і пом­ніка ар­хіт­эк­ту­ры.

У 2017-м, пас­ля 23 га­доў бу­даўніцтва, у Салі­гор­ску ад­кры­ў­ся ка­фед­раль­ны са­бор Раства Хры­сто­ва. Дар­эчы, гэта ад­зін з са­мых вя­лікіх пра­васлаў­ных хра­маў у Мін­с­кай воб­лас­ці і паўд­нё­вай Бе­ла­русі, ад­на­ча­со­ва ён мо­жа пры­ня­ць да ча­ты­рох ты­сяч вер­нікаў.

Сён­ня са­бор зай­мае плош­чу 3,5 тыс. квад­рат­ных мет­раў, на якой зна­ход­зяц­ца ка­фед­раль­ны са­бор Раства Хры­сто­ва, храм Раства Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы і крып­та­вы храм Раства чы­с­та­га слаў­на­га Пра­ро­ка, Прад­цечы і Хры­с­ці­це­ля Гас­под­ня­га Іа­а­на. Так­са­ма тут раз­меш­ча­ны няд­зель­ная шко­ла і ду­хоў­на-аду­ка­цый­ны цэнтр.

Ча­ты­ры сты­хіі Салі­гор­ска

Гас­цям Салі­гор­ска мусім па­раі­ць знай­с­ці ад­ну-дзве гад­зі­ны, каб пра­гу­ляц­ца па «Пар­ку ча­ты­рох сты­хій». Там вы знойдзе­це шмат ці­ка­вых аб’ек­таў, каб зра­бі­ць сэл­фі на па­мя­ць аб Салі­гор­ску.

Мяс­цо­вы парк ад­па­чын­ку – пра­ект бе­ла­рус­ка­га ар­хіт­эк­та­ра Аляк­сандра Са­ба­леўска­га. Ён зай­мае 18,5 га і ўва­саб­ляе ча­ты­ры сты­хii: па­вет­ра, ва­ды, зям­лi i аг­ню.

Ува­х­од у парк прад­стаў­ле­ны ў вы­гляд­зе ме­таліч­най ар­ка­ды, упры­го­жа­най дзікім ві­на­гра­дам, які некаль­кі разоў на год мя­няе ко­лер ліс­ця. Сты­хію аг­ню тут сім­валі­зуе «Алея ша­лёст­кіх сця­гоў», якая змя­ня­ец­ца «Пля­цоў­кай со­неч­ных зай­чы­каў», што ўтва­ра­юц­ца пры да­па­мо­зе люст­эр­каў і ва­ды.

Сты­хія зям­лі прад­стаў­ле­на шмат­лікі­мі зя­лё­ны­мі на­са­д­ж­эн­ня­мі, у тым ліку ві­сячы­мі са­да­мі і аль­пій­скі­мі гор­ка­мі.

Унікаль­ны га­рад­скі фан­тан, яко­му ня­ма ана­ла­гаў у Бе­ла­русі, ува­саб­ляе сты­хію ва­ды. Ад­на­ча­со­ва з велі­зар­най ча­шы б'юць на 20-мет­ро­вую вы­шы­ню 740 стру­ме­няў ва­ды. У вяч­эр­ні час кам­пазі­цыю пад­свеч­ва­ю­ць 80 ліх­та­роў. Унікаль­на­сць фан­та­на ў тым, што раз­мяш­ч­энне стру­ме­няў і на­пор ва­ды пас­та­ян­на мя­ня­юц­ца, утва­ра­ю­чы пры гэтым но­выя фор­мы.

За­вяр­шае га­рад­скі парк сты­хія па­вет­ра, якая прад­стаў­ле­на «Але­яй гу­чаль­ных тру­бак» i «Вет­ра­ком».

За­гад­ка­вае др­э­ва

Ад­на з са­мых та­ям­нічых сла­ву­тас­цей Салі­гор­ска – велі­зар­нае ма­за­іч­нае па­но рэ­лі­гій­най тэ­ма­ты­кі на сцяне до­ма №65 па вулі­цы Зас­ло­на­ва. Афі­цый­ная наз­ва кам­пазі­цыі – «Др­э­ва Жыц­ця». Пра ма­за­іку ход­зі­ць мно­ства ле­генд: ад­ны ўп­эў­не­ны, што ў ма­люн­ку за­шы­фра­ва­на та­ям­ні­чае пас­ланне для «па­свя­чо­ных», дру­гія сц­вяр­джа­ю­ць, што па­но ва­ло­дае моц­най аст­раль­най энер­ге­ты­кай.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.