І ў аўто на­ра­джа­ла­ся па­этыч­нае па­лат­но

Minskaya pravda - - Спадчына - Па­д­рых­та­ва­ла Але­на ПАШКЕВІЧ

На ла­ба­вым шк­ле ма­ке­та ад­на­го з аўта­ма­бі­ляў (прыклад­на та­кім ка­ры­стаў­ся Колас) пры­ла­д­жа­ны экран, дзе мож­на праг­лед­зе­ць ка­д­ры кі­на­хронікі з жыц­ця па­эта ў 30-х гг. мі­ну­ла­га ста­годдзя – пе­ры­я­ду рэпр­эс­ій на тэ­ры­то­рыі са­вец­кай краі­ны. Сён­ня мы рас­ка­жам, на якіх аўта­ма­бі­лях езд­зіў на­род­ны Пяс­няр.

«Эм­ка» ід­зе ў ар­мію

Аўта­ма­біль «ГАЗ М-1», аль­бо «Эм­ка», які на Гор­каўскім аўта­за­вод­зе пра­ек­та­ваў­ся па ўзо­ру «Фор­да», быў выд­зе­ле­ны пісь­мен­ніку «за вы­дат­ныя за­слу­гі ў галіне бе­ла­рус­кай ма­стац­кай літа­ра­ту­ры» па­вод­ле пас­та­но­вы СНК БССР і ЦК КП(б)Б «Аб узна­га­род­жан­ні на­род­на­га па­эта БССР Яку­ба Ко­ла­са». Яна бы­ла пад­пі­са­на з на­го­ды ўра­чы­с­та­га свя­тка­ван­ня 30-годдзя яго літа­ра­тур­най дзей­на­сці ў ка­ст­рыч­ніку 1936 го­да.

Ад­нак яш­чэ з 1925 го­да Кан­стан­цін Міц­кевіч зна­ход­зіў­ся пад піль­най ува­гай ор­га­наў дзярж­бяс­пе­кі. Ад­на за ад­ной фаб­ры­ка­валі­ся спра­вы. На па­эта ча­ста на­га­во­рвалі, вы­кры­валі як ад­на­го «из ру­ко­во­ди­те­лей нац.-фа­шист­ско­го под­по­лья и поль­ско­го шпи­о­на». Колас на­ват доў­гі час спаў не рас­пра­на­ю­чы­ся, тры­ма­ю­чы клу­нак са­мых неаб­ход­ных рэ­чаў пад ру­кой. Бы­лі ары­шта­ва­ны і рэпр­эс­іра­ва­ны яго бліз­кія сва­я­кі: дзяд­зь­ка па мат­чы­най лініі, гра­мад­скі і палітыч­ны дзе­яч, мо­ва­з­наў­ца Яз­эп Лёсік; род­ны брат жон­кі Ко­ла­са Аляк­сандр Ка­мен­скі.

Які­мі б скла­да­ны­мі ні бы­лі аб­ставі­ны аса­біс­та­га жыц­ця, пісь­мен­нік за­ў­сё­ды імкнуў­ся да­па­маг­чы бліз­кім і зна­ё­мым, зра­бі­ць усё, каб не да­ць ім за­гі­ну­ць пад ко­ла­мі сталін­с­кай рэпр­эс­іў­най ма­шы­ны. Ён за­сту­паў­ся за «рас­ку­ла­ча­ных» сяс­цёр і ма­ці Ян­кі Ку­па­лы, якія ўжо ча­калі вы­сыл­кі; да­па­ма­гаў пісь­мен­ніку Кузь­ме Чор­на­му; сла­ву­та­му дзе­я­чу му­зыч­на­га ма­стацтва Ры­го­ру Шыр­ме і мно­гім ін­шым.

У 1938 год­зе на па­са­ду са­кра­та­ра ЦК пар­тыі Бе­ла­русі быў прызна­ча­ны Пан­це­ляй­мон Па­на­мар­эн­ка. Ме­навіта ён вы­ра­шыў на­пі­са­ць ліст Сталі­ну «Аб бе­ла­рус­кай мо­ве, літа­ра­ту­ры і пісь­мен­ні­ках», у якім прасіў па­ра­ды, што ра­бі­ць з контр­р­э­ва­лю­цый­ны­мі асо­ба­мі – Ян­кам Ку­па­лам і Яку­бам Ко­ла­сам. Сталін па­ба­яў­ся пад­вяр­га­ць рэпр­эс­іям на­род­ных пес­ня­роў: гэта маг­ло па­дар­ва­ць аўта­рыт­эт Са­вец­кай ула­ды ў За­ход­няй Бе­ла­русі. За­мест ор­д­эраў на ары­шт Колас з Ку­па­лам 31 студ­зе­ня 1939 го­да ат­ры­малі ор­д­э­ны Лені­на. Фак­тыч­на ўз­на­га­ро­да ста­ла ахоў­най ін­дуль­ген­цы­яй ад бу­дучых на­па­дак.

У эва­ку­а­цыю на Chevrolet

Пе­рад 1940 го­дам абод­ва па­эта ат­ры­малі па тра­фей­на­му аўта­ма­бі­лю мар­кі «Шэўра­ле». А «ГАЗ М-1», як ка­заў Ку­па­ла, «за­бралі слу­жы­ць у вой­ска».

24 чэрве­ня 1941 го­да пас­ля на­лё­ту ня­мец­кіх са­ма­лё­таў у го­рад­зе па­чалі­ся па­жа­ры. Якуб Колас з жон­кай, сы­на­мі Даніі­лам і Мі­ха­сём, са стры­еч­ным дзяд­зь­кам Іг­на­там Міц­кеві­чам на сва­ёй ма­шыне вы­ехаў з Мін­ска.

Пас­ля доў­га­га і скла­да­на­га па­да­рож­жа, якое пра­ця­г­ва­ла­ся да 5 лі­пе­ня, сям’я пісь­мен­ніка пры­еха­ла ў га­рад­скі па­сё­лак Клязь­ма да стар­эй­ша­га брата жон­кі Ко­ла­са – Мі­ха­ла Ка­мен­ска­га. Праз некаль­кі дзён з Мас­к­вы ў Клязь­му на сва­ёй ма­шыне пры­ехаў і Ян­ка Ку­па­ла. Ра­зам на­род­ныя пес­ня­ры піль­на са­чы­лі за вест­ка­мі з фрон­ту.

У кан­цы лі­пе­ня 1941 го­да бе­ла­рус­кім ура­дам пры­ня­та пас­та­но­ва аб эва­ку­а­цыі су­пра­цоўнікаў Ака­д­эміі навук у Таш­кент (Якуб Колас зай­маў па­са­ду ві­цэ-пр­эзід­эн­та з 1929 да 1956 го­да). Сям’я Міц­кеві­чаў тры га­ды жы­ла ва Уз­бекістане.

Ва­кол коліш­няй ко­ла­саўс­кай сяд­зі­бы ў

Мін­ску – даг­ле­джа­ны сад, на му­зей­най тэ­ры­то­рыі зна­ход­зяц­ца і гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы. Так­са­ма га­раж, які па­бу­да­ва­ны ў 1946 год­зе. Тут ад­кры­лі экс­пазі­цыю «У хва­лях няс­пын­на­га ру­ху: аўта­ма­біль­ны­мі шля­ха­мі Яку­ба Ко­ла­са». Праз шэс­ць ма­шын па­эта мож­на мер­ка­ва­ць пра знач­ны адр­э­зак яго жыц­ця на фоне гіста­рыч­най і палітыч­най сіту­а­цыі ХХ ста­годдзя ў на­шай краіне.

Васіль­ко­вая «Алім­пія»

І толь­кі ў снеж­ні 1944 го­да Якуб Колас з сы­нам Даніі­лам вяр­нулі­ся ў раз­бу­ра­ны Мінск. Пісь­мен­нік стра­ціў на вайне сяр­эд­ня­га сы­на – Юрыя, нека­то­рых бліз­кіх, сяброў, па­плеч­нікаў. Але тр­э­ба бы­ло жы­ць да­лей.

Па пра­ш­эн­ню Якуб Колас ат­ры­маў ад ула­даў «Опель-Алім­пію», тра­фей­ны аўта­ма­біль васіль­ко­ва­га ко­ле­ру. Вадзіцелем у па­эта быў Фё­дар Ха­да­соўскі – яш­чэ да вай­ны ён кіра­ваў ко­ла­саўскім Chevrolet.

Па­ся­ліў­ся пісь­мен­нік з сы­на­мі ў невя­лікім драў­ля­ным до­міку на тэ­ры­то­рыі Ака­д­эміі навук. Колас ма­рыў, што ў гэтай ма­лень­кай, але ўтуль­най хат­цы зноў збяр­эц­ца ра­зам уся яго сям’я. Але, на жаль, гэта не спраўд­зіла­ся. У маі 1945 го­да пас­ля доў­гай і цяж­кай хва­ро­бы не ста­ла «лю­бай квет­кі» – жон­кі Ма­рыі.

«Адмірал» служыў паэту

У 1947-м Якуб Колас ат­ры­маў чор­ны «Опель-Адмірал» – па­да­ру­нак ад стар­шы­ні Са­ве­та Міністраў БССР Пан­це­ляй­мо­на Па­на­мар­эн­кі (на аўто да гэ­та­га езд­зіў яго­ны сын). У сваім дзён­ніку па­эт на­пі­ша: «Ка­ля па­ло­вы 6-й прыг­налі «Ад­міра­ла». Ка­ля 8 гад­зін ве­ча­ра езд­зілі на аў­та­стра­ду. Пра­е­халі 27 кіла­мет­раў у ад­зін бок».

Ка­лясі­ць па го­ра­ду да­вод­зіла­ся амаль кож­ны дзень: Колас пры­маў удзел у па­сяд­ж­эн­нях, сесіях, мітын­гах. Ды і каб су­стра­кац­ца з вы­барш­чы­ка­мі, яму, дэпу­та­ту Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР, без ма­шы­ны нель­га бы­ло абыс­ці­ся. Асаб­лі­ва за­пом­ніў пісь­мен­нік па­езд­ку на Па­лес­се. Ма­шы­на за­граз­ла ў сне­зе, і па­са­жы­ры мусілі даб­ірац­ца на са­нях: «Быў і над­зею стра­ціў, што вяр­ну­ся да­ха­ты…» – ад­зна­чаў Колас у дзён­ніку.

«По­бе­да» ў 1953-м

Аўта­ма­біль «ГАЗ М-20», аль­бо «По­бе­ду», сям’я на­бы­ла ў 1953 год­зе. Сам Якуб Колас за руль не сад­зіў­ся: не меў вад­зі­цель­ска­га па­свед­чан­ня. Ма­шы­най час­цей ка­ры­стаў­ся стар­эй­шы сын – Данііл Міц­кевіч са сва­ёй жон­кай За­ры­най. За­раз «По­бе­дой» ва­ло­дае ўнук Яку­ба Ко­ла­са Ан­др­эй Міц­кевіч.

«ЗІМ» для пр­эзід­эн­та

У 1955 год­зе ад Ака­д­эміі навук Якуб Колас, як і нека­то­рыя ін­шыя ака­д­эмікі, ат­ры­маў служ­бо­вы аўта­ма­біль «ГАЗ-12», аль­бо «ЗІМ». Езд­зі­ць на аўта­ма­білі прад­стаўні­ча­га кла­су да­з­ва­ля­ла па­са­да: 28 год па­эт быў ві­цэ-пр­эзід­эн­там гу­манітар­на­га сек­та­ра АН БССР.

На­пры­кан­цы жыц­ця Кан­стан­цін Мі­хай­лавіч вель­мі хвар­эў і ча­ста паўта­раў: «Я тут ча­со­вы гос­ць. Пры­вы­кай­це жы­ць без мяне». За апош­нія 10 год жыц­ця ў яго 26 разоў бы­ло за­па­ленне лёг­кіх, але пісь­мен­нік не кі­даў гра­мад­скай дзей­на­сці: з’ез­ды, па­сяд­ж­эн­ні, ака­д­эміч­ныя схо­ды, вы­бар­чыя кам­паніі. Якуб Колас ат­рым­лі­ваў штод­ня сот­ні лістоў з прось­ба­мі і кож­на­му, хто да яго звяр­таў­ся, імкнуў­ся да­па­маг­чы. У сваім апош­нім неда­пі­са­ным ліс­це да літа­ра­ту­раз­наў­цы Яў­ге­на Ма­заль­ко­ва ён на­зы­ваў ся­бе па­этам толь­кі на 50%, бо астат­нія 50% на­ле­жалі гра­мад­скай пра­цы.

Са­праўд­най ду­ш­эў­най аса­ло­дай для Пес­ня­ра бы­лі па­езд­кі на Пу­хавіч­чы­ну. Гэтыя мяс­ці­ны сталі дру­гой рад­зі­май пісь­мен­ніка і да­ра­гім на­па­мі­нам пра сям’ю. Таль­ка, За­гі­бель­ка, Пад­бяр­эж­жа, Вус­це, Бе­ра­зян­ка – вё­скі, дзе ле­там ад­па­чы­ва­ла сям’я Міц­кеві­чаў у да­ва­ен­ны час. Пас­ля вай­ны ча­ста на­вед­ваў Ба­ла­чан­ку. Дзя­цін­ства і ма­ла­дыя га­ды па­эта прай­шлі ў ча­роў­ных мяс­ці­нах стаўб­цоўска­га Пры­ня­мон­ня. Апош­ні раз Якуб Колас езд­зіў на ма­лую рад­зі­му 30 кра­савіка 1956 го­да – на­пры­кан­цы свай­го жыц­ця. Ад­туль пры­вёз вяс­но­вую квет­ку, якую ў Міка­ла­еўш­чыне на­зы­ва­ю­ць «сон», і па­сад­зіў на сва­ёй сяд­зі­бе ў Мін­ску. На жаль, квет­ка не пры­жы­ла­ся.

За да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы мат­э­ры­я­лу аўтар вы­каз­вае ўд­зяч­на­сць ды­р­эк­та­ру до­ма-му­зея Я. Ко­ла­са Зі­наід­зе Ка­ма­роўс­кай і на­мес­ніку ды­р­эк­та­ра па наву­ко­вай ра­бо­це Ірыне Каз­ло­віч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.